ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Сузор'е маладых талентаў

20 красавіка ў бібліятэцы № 14 імя Ф.Багушэвіча прайшла прэзентацыя кнігі Ганны Севярынец “Дзень святога Патрыка”. У прэзентацыі прымалі ўдзел супрацоўнікі выдавецтва “Рэгістр”, наведвальнікі бібліятэкі і навучэнцы лінгвагуманітарнага каледжа МДЛУ. “Галоўны мой клопат, каб кожнаму, хто бярэ ў рукі кнігу, было цікава яе чытаць”,  адзначыла на пачатку сустрэчы аўтар.  Гэты клопат напоўніцу рэалізаваны ў кнізе «Дзень Святога Патрыка» — чытаць яе цікава.
   Кніга незвычайная. Шчырасць аўтара, філасофская глыбіня яе рамана адразу захапілі ў палон, прымусілі думаць, спрачацца, шукаць адказы на няпростыя пытанні, якія ўзняла пісьменніца ў сваёй кніге. Цікавасць аўдыторыі выклікаў расказ пра забытыя, а больш – закрытыя старонкі гісторыі беларускай літаратуры праз яе асобаў, пра трагічныя лёсы нашых пісьменнікаў. Гэта кніга — гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны. Яна стала сапраўднай крынічкай чыстай, халоднай і смачнай вады для сённяшнега маладога пакалення чытачоў.

 

 

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация