ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

15-верасня Дзень бібліятэк!

Ёсць у календары свята, якое вельмі блізка ўсім бібліятэкарам нашай краіны - 15 верасня мы святкуем Дзень бібліятэк. Сёлета мы надалі яму асаблівую ўвагу, бо праходзіла яно ў Год кнігі. Гэта свята тых, хто стварае кнігу – пісьменнікаў, навукоўцаў, кнігарнікаў і бібліятэкараў. Гэта свята тых, хто любіць і шануе кнігу і родную мову.               
    Агульную акцыю “Гэты дом напоўнены кнігамі” правялі біліятэкі  №14 імя Ф.Багушэвіча і №4 імя М.Гогаля. Маладыя спецыялісты А.Чадовіч і В. Саулава, для якіх гэта першае прафесійнае свята, прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія ладзіліся ў гэты дзень у бібліятэцы.
     Свята  пачалося на пляцоўцы перад уваходам у бібліятэку №14, дзе былі аформлены кніжныя выставы да юбілеяў Я.Купалы і Я.Коласа, быў арганізаваны буккроссінг. На пачатку прагучалі спевы ў выкананні фальклорнага гурта “Рада” дзіцячай музычнай школы №17 Фрунзенскага раена пад кіраўніцтвам Ірэны Катвіцкай.  Цудоўныя галасы, аўтэнтычныя песьні стварылі непаўторны настрой, адчуванне прыналежнасці нашай зямлі і нашым караням.
     Да запрошаных на свята навучэнцаў гімназій, сярэдніх школ  звярнуліся загадчыкі бібліятэки №14 Стрыгельская Н.А. і бібліятэкі №4 Курбатава А.І. Яны шчыра запрасілі прысутных дакрануцца да скарбаў сусветнай і роднай літаратуры, падкрэслілі ролю бібліятэкі як духоўнага цэнтра. Старэйшы чытач і сябра бібліятэкі імя Багушэвіча пісьменнік, публіцыст, літаратуразнаўца Я.С.Гучок заклікаў  маладых людзей наведваць бібліятэкі, бо яны ніколі не падмануць іх чаканні, падаруюць сусрэчу з кнігай, з новымі ведамі, з цікавымі людзьмі. На свята да чытачоў бібліятэкі прыйшлі супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Н.Настасіч і К.Унучак, з якімі бібліятэкараў звязваюць даўнія і добрыя стасункі. Музейныя работнікі павіншавалі ўсіх прысутных з Днем бібліятэк і запрасілі  на экскурсію па выставах аб жыцці і дзейнасці Ф.Багушэвіча і Ул.Караткевіча.
     Асабліва ўрачыста ў гэты дзень віталі маленькіх наведвальнікаў, разумеючы, што  за імі – будучыня, і таму будучыня ёсць і ў бібліятэк. Для іх бібліятэкары падрыхтавалі казачныя падарожжы па старонках кніг, электронныя прэзентацыі, гульні, віктарыны. На памяць аб бібліятэчным  свяце дзеці атрымалі ў падарунак шары, флажкі з сімволікай Года кнігі, маленькія сувеніры ад калектыва рэдакцыі часопіса “Вяселка”.
    Да позняга вечара доўжыліся прагляды новых паступленняў, тэматычныя агляды літаратуры, якія ладзілі супрацоўнікі абанемента і чытальнай залы. Наведвальнікі бібліятэкі ў гэты дзень мелі магчымасць азнаеміцца з электроннай прэзентацыяй бібліятэкі, паўдзельнічаць у акцыі “Буккроссінг”. У гэты дзень бібліятэка атрымала ад сваіх чытачоў шмат кніг у падарунак.

 

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация