ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Дзень ведаў

У Дзень ведаў  1 верасня ў бібліятэцы № 18 прайшло шэраг мерапрыемстваў, якія наведалі вучні школ. Ім былі прапанаваны кніжныя выставы “Мой любімы горад. Мінск – наша сталіца”, “Маіх радкоў няма без Беларусі”. Для вучняў малодшых класаў быў праведзены ўрок на тэму “Гісторыя нашага горада. Падзеі і факты, які суправаджаўся прэзентацыяй. А вучні старэйшых класаў праслухалі літаратурна-музычную імпрэзу, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа “Сімвалы творчага духу беларусаў”.  Пасля чаго, ў межах вернісажа літаграфій мастачкі Валянціны Уласавай, вучні ўдзельнічалі ў конкурсе па выяўленні назваў карцін, створаных па паэме Я.Коласа “Новая зямля”, і ў віктарыне па творчасці Я.Купалы і Я. Коласа. Самыя актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны кніжнымі падарункамі.
Дзень ведаў у бібліятэцы № 18 стаў сапраўдным святам, бо бібліятэку ў гэты дзень наведала каля дзвухсот вучняў рознага ўзросту, стварыўшы  святочны настрой і карыстальнікам і калектыву бібліятэкі.
 

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация