ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Годам малой Радзімы

 

2018 год абвешчаны ў Беларусі Годам малой Радзімы. Гэтай тэме была прысвечана літаратурна-музычная гасцёўня, якая адбылася 10 красавіка ў бібліятэцы № 20.

Сустрэчу адкрыў інструментальны калектыў цымбалістаў “Калейдаскоп”. Таленавітыя музыкі выканалі некалькі беларускіх твораў.

Беларусь дзівосным чынам спалучыла ў сабе гістарычную спадчыну, традыцыі і сучаснасць, якія перапляліся ў нашым штодзённым жыцці і стварылі непаўторны вобраз нашай Радзімы. І пра свой родны куток, сваю малую Радзіму расказаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза мастакоў Беларусі, ганаровы грамадзянін горада Лагойска і Чалавек года Міншчыны, лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі  Сяргей Фёдаравіч Давідовіч. Аповед гучаў у суправаджэнні мультымедыйнай прэзентацыі з рэпрадукцыямі яго карцін.

Успамінамі пра родныя мясціны падзялілася паэт, паэт-перакладчык, пераможца конкурса да 100-годдзя Алеся Бачылы ў 2018 годзе Іна Мікалаеўна Фралова. З цёплымі, кранальнымі словамі пра бацькоўскі край да яе далучылася лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”,  кіраўнік Народнага клуба “Натхненне” Вольга Міхайлаўна Сакалова.

Гледачы пераканаліся, што наша краіна шчодрая на таленты, і з задавальненнем паглядзелі выступленні дзіцячага  танцавальнага калектыву “Дэн стоп”  з яскравымі і пранікнёнымі нумарамі.
Гасцям бібліятэкі спадабалася лірычная і добразычлівая атмасфера вечарыны.




 

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация