ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Чытай, Мінск!

8 верасня бібліятэкі “Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска”  прынялі ўдзел у святкаванні 945-годдзя горада Мінска.

Першая экспазіцыя алеі была прысвечана гораду Мінску. Тут усе жадаючые мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй сталіцы, прыняць удзел у віктарынах і аставіць свае пажаданні і віншаванні роднаму гораду.

 

Сёлетні Дзень горада быў асаблівым – ён праходзіў у Год кнігі, у год слаўных юбілеяў нашых песняроў Я.Купалы, Я.Коласа і М.Танка. Менавіта ім была прысвечаны наступныя экспазіцыя алеі. На іх былі прадстаўлены творы класікаў беларускай літаратуры, чыталіся вершы,  жадаючыя прымалі ўдзел у літаратурных віктарынах. Госці свята мелі магчымасць пагутарыць з маладымі беларускімі аўтарамі Рагнедам Малахоўскім і Янай Явіч.

 

 

Дапаўненнем да экспазіцый стала выстава літаграфій мастачкі В. Уласавай да твора Якуба Коласа “Новая зямля”.

 

 

Для дзяцей і іх бацькоў была арганізавана сямейная пляцоўка. Дзяцей сустракалі вясёлымі гульнямі, жартамі, пазнавальнымі віктарынамі і прызамі. Для самых маленькіх працаваў лялечны тэатр.

 

На экспазицыі “Літаратурны калейдаскоп” былі прадстаўлены навінкі кніг і перыядычных выданняў, а таксама спецыяльныя выданні з фондаў Спецыяльнай гарадской бібліятэкі для сляпых і Нотна-музычнай бібліятэкі.

 

На літаратурнай алеі можна было сустрэць людзей, якія актыўна абменіваліся кнігамі па праграме “Буккроссинг”.

 

Жыхары і госці горада, якія наведалі ў гэты дзень літаратурню алею і самі супрацоўнікі бібліятэк атрымалі ад гэтага свята радасць і задавальненне.

Да новых сустрэч, Чытай, Мінск!

 

 

 

 

 

 

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация