ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

«В стране Чудес»

Мастацкая  галерэя «Вільнюс» бібліятэкі № 18 запрашае на персанальную выставу жывапісу Аляксандра Салтаўца «В стране Чудес», якая будзе дзейнічаць з 17 лістапада па 19 снежня 2011 года.
      Быць адважным, пісаць незвычайныя карціны, адлюстроўваць герояў, якія не падобныя на сучаснікаў, а хутчэй на людзей далёкага Сярэднявечча - вось асаблівасці жывапісу Аляксандра Салтаўца.
З яго карцін на нас глядзяць вандроўныя акцёры,менестрэлі, клоўны, урачыстыя дамы. Многія з іх абаяльныя ў сваёй відавочнай добрай прастаце, іншыя сур'ёзныя, але ва ўсіх сумныя вочы. Гэтая сум пранізвае да глыбіні душы і прымушае задумацца аб вечных пытаннях быцця: што ёсць наша жыццё? Што такое шчасце?  Дзе заканчваецца выдумка і пачынаецца рэальнасць?
        Малады мастак нарадзіўся ў вёсцы Грэск Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў 1980 годзе. З самага ранняга ўзросту Аляксандр маляваў. Знаёмства з гэтым таленавітым хлопчыкам падштурхнула дырэктара Грэскай дзіцячай школы мастацтваў да адкрыцця аддзялення выяўленчага мастацтва ў гэтай установе. Пасля заканчэння школы Аляксандр Салтавец вучыўся ў Мірскім каледжы будаўніча-рэстаўрацыйных работ. З 1999 года выкладае ў роднай школе выяўленчае мастацтва. Педагагічную дзейнасць Аляксандр спалучае з уласнай творчасцю, мае больш за дзесяць персанальных выстаў. Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Італіі, Канады, Расіі, Украіны, ЗША, Літвы.

 

 

      

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация