Гісторыя бібліятэкі

Гісторыя Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы пачынаецца з 1949 года.

29 ліпеня было прынята рашэнне Мінскага гарадского Савета дэпутатаў працоўных аб адкрыцці гарадской бібліятэкі, якая пачала працаваць у летняй чытальні парка імя М. Горкага.

2 сакавіка 1952 года газета “Мінская праўда” абвясціла жыхарам сталіцы, што па вул. К. Маркса, 8 адбылося наваселле гарадской бібліятэкі. У тым жа годдзе ёй было прысвоена імя Янкі Купалы. Бібліятэка размясцілася на плошчы 228 кв. м., фонд склаў каля 17 тыс. экз. дакументаў, 7 тыс. мінчан былі яе чытачамі.

У 1958 годзе ёй прысвоена званне “Лепшая бібліятэка горада”.

Ужо ў той час бібліятэка мела свае традыцыі, славілася творчым падыходам да арганізацыі работы, служыла інтарэсам жыхароў горада: давала ім інфармацыю, садзейнічала адукацыі і выхаванню, задавальняла пазнавальныя інтарэсы, арганізоўвала вольны час.

З 1976 года пачала працаваць па новаму адрасе па вул. В. Харужай, 16. У 1979 годдзе ўвайшла ў склад Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Мінска.

Сёння Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы ўваходзіць у склад дзяржаўнай установы “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска”. Яна ўзначальвае ўстанову, з’яўляецца арганізацыйным і метадычным цэнтрам для 24-х бібліятэк-філіялаў.

Штогод яна абслугоўвае больш за 27 тыс. чытачоў. Дыяпазон чытацкай аўдыторыі максімальна шырокі ва ўзроставым, прафесійным, адукацыйным і сацыяльным планах. Бібліятэка, перш за ўсё, арыентуецца на асобу, на яе рэальныя патрэбы ў атрыманні ведаў, інфармацыі, арганізацыі духоўных міжасобных адносін, правядзенні вольнага часу.

200 тыс. экз. дакументаў універсальнага зместу дазваляюць задаволіць самыя разнастайныя запыты чытачоў. Штогод ім выдаецца каля 500 тыс. экземпляраў кніг і перыядычных выданняў. Актыўна фарміруецца масіў нацыянальнай літаратуры. З кожным годам узрастае аб’ём дакументаў на новых носьбітах.

Інфармацыйныя тэхналогіі ўнеслі значныя змены ў працу бібліятэкі.

Працэс аўтаматызацыі пачаўся ў 1994 годзе. З 2000 года ўсе тэхналагічныя працэсы работы бібліятэкі былі аўтаматызаваны. Сёння лакальная вылічальная сетка аб’ядноўвае камп’ютарны парк бібліятэкі. Гэта дазваляе аператыўна апрацоўваць і прадастаўляць чытачу новую кнігу, быстра і якасна яго абслугоўваць.

З 1996 года фарміруецца зводны электронны каталог установы. Сёння ён уключае больш за 200 тыс. бібліяграфічных запісаў. Складаюцца разнастайныя базы данных на падставе фонда ўстановы.

З 2005 года Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы прымае ўдзел у бібліятэчным кансорцыуме па аналітычнаму роспісу дакументаў LibKARD.

Восем інфармацыйна-рэкамендацыйных паказальнікаў выдаюцца на падставе новых тэхналогій.

Работа Публічнага цэнтра прававой інфармацыі, які арганізаваны ў 2001 годзе, узмацняе сацыяльны аспект дзейнасці бібліятэкі. Яна забяспечвае насельніцтву шырокі доступ да афіцыйнай прававой інфармацыі. Пры бібліятэцы арганізаваны штомесячныя бясплатныя кансультацыі спецыялістаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Штогод за прававой інфармацыяй у бібліятэку звяртаюцца больш палутара тысяч наведвальнікаў.

У 2007 годзе адкрыты медыяклас. Актыўна выкарыстоўваюцца сучасныя тэхнічныя сродкі: аўдыё-, відыатэхніка, камп’ютары, сканеры і іншыя.

Рэалізацыя дзяржаўнай праграмы “Электронная Беларусь” дазволіла атрымаць выхад у Інтэрнэт.

Бібліятэка ажыццяўляе шэраг платных паслуг на падставе новых тэхналогій.

Бібліятэка клапоціцца аб стварэнні агульнадаступнай культурнай прасторы. Яе дзверы заўсёды адчынены для ўсіх жадаючых змястоўна і цікава правесці вольны час. Для іх – прэзентацыі новых выданняў, сустрэчы з пісьменнікамі, творчымі калектывамі, таленавітымі людзьмі і г.д.

Актыўная пазіцыя Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы адзначана разнастайнымі ўзнагародамі. У 2001 годзе калектыў бібліятэкі ўзнагароджан Дыпломам аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў эстэтычным і маральным выхаванні беларускага народа і прапаганду духоўных каштоўнасцей у галіне бібліятэчнай справы.

У 2009 годзе бібліятэка імя Янкі Купалы адзначыла свой 60-гадовы юбілей.

І сёння работа нашай бібліятэкі накіравана на карысць роднага горада, выхаванне любові да роднага краю, захаванне і прымнажэнне інтэлектуальных і духоўных рэсурсаў Беларусі.

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация