ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

“Убачанае сэрцам: музыка фарбаў, гармонія вобразаў” юбілейная выстава-прэзентацыя

“Убачанае сэрцам: музыка фарбаў, гармонія вобразаў” – пад такою назваю у бібліятэцы №3 імя Ул.Ул.Маякоўскага на працягу студзеня праходзіла выстава вядучага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдата мастацтвазнаўства, мастака Людмілы Дзмітрыеўны Налівайка.

Выстава была прымеркавана да 70-годдзя з дня нараджэння мастачкі.

Людміла Дзмітрыеўна – аўтар больш за 250 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў у газетах, часопісах, навуковых зборніках. Мастачка шмат гадоў аддала распрацоўцы навуковай тэмы “Мастацкае жыццё Беларусі 20-х гадоў XX стагоддзя”, раздзелы якой былі апублікаваны ў шматтомнай “Гісторыі беларускага мастацтва” (тамы 4-5). Як працяг гэтай тэмы, працуе над кнігай “У горане рэвалюцыйнай явы”.  

На адкрыцці выставы прысутнічалі: загадчык аддзела сучаснага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь В.У.Вайцякоўская, заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі, мастак Э.К.Агуновіч, загадчык аддзела рэдакцыі НММ Рэспублікі Беларусь С.А.Шакун, пісьменнік, гісторык, журналіст, краязнаўца А.І.Валахановіч.

Прысутныя      адзначылі, што яе роспіс па шоўку – гэта чарговы пошук мастачкі ў вытворчым выпрабаванні сваіх магчымасцей. Яе альбом “Мой Мінск” распавядае пра гісторыю ўзнікненя і развіцця тэмы гарадскога пейзажа і кніжнага знака ў творчасці вядомага беларускага графіка А.Тычыны (1897-1986). Альбом знаёміць з рознымі тэхнікамі графікі: чорна-белая і каляровая лінагравюра, малюнак тушшу і пяром, акварэллю і гуашшу. Я.Шунейка адзначыў: “Несумненна, у іх жыве вобразная атмасфера Гродна, Віцебска і Мінска, насычаная сімвалічнымі супастаўленнямі, асабістымі ўспамінамі, водгуллем перажытага.” 

 

 

 

 

 

 

 

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация