ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Званы часу

У бібліятэцы №5 адбылася паэтычная вечарына, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

У межах вечарыны чытачам бібліятэкі была прадстаўлена новая кніга беларускага паэта, празаіка і мастака Сяргея Давідовіча “Званы часу. Кніга паэм”.

Гэта кніга з`яўляецца ўнікальнай па колькасці паэм – усяго іх 52, тут і лірыка, і філасофскі роздум, і гумар, і сатыра, і гратэск.

На  сустрэчы прагучалі ўрыўкі з кнігі ў выкананні аўтара і народнай артысткі Беларусі,  актрысы Нацыянальнага тэатра імя Я.Купалы Марыі Захарэвіч.

Творца адказаў на пытанні слухачоў, падарыў свае кнігі з аўтографам. Прысутныя азнаёміліся з выстаўкай мастацкіх твораў аўтара.

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация