ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Падарожжа па старадаўнім куткам зямлі Беларускай

3 красавіка ў  бібліятэцы № 18 адбылася вельмі цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам Анатолем Бутэвічам.

Прысутным была прапанавана электронная прэзентацыя “Сем цудаў Беларусі”, а потым знакаміты пісьменнік, гісторык Анатоль Бутэвіч распавёў гаворку пра знакамітыя помнікі архітэктуры Беларусі, славутыя роды, што жылі некалі на беларускай зямлі і праславілі  яе сваімі ратнымі подзвігамі. 

Анатоль Іванавіч расказаў як  сёння важна  вывучаць  духоўную спадчыну нашых продкаў. Гаворка шла пра  серыю кніг аўтара “ Сем цудаў Беларусі”, і апошні раман “Каралева не  здраджвала каралю”, у якіх чытачы могуць  знайсці мноства цікавых і невядомых раней фактаў пра гісторыю роднай краіны.

Анатоль Іванавіч з задавальненнем адзначыў зацікаўленасць моладзі да гісторыі роднага краю, імкнкенню даведацца пра родныя карані. Прагучала шмат пытанняў ад маладых людзей да аўтара. Іх цікавіла, як былі абраны цуды Беларусі, чаму не ўключаны быў у іх спіс Нясвіжскі замак і шмат іншых пытанняў па гісторыі роднай краіны. Самаму актыўнаму ўдзельніку сустрэчы, курсанту 3 курса інстытута пагранічнай службы аўтар падараваў сваю кнігу з пажаданнем “ чуць і слухаць адвечны покліч нашай Радзімы “ .

 

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация