ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

“Свеціць святое імя праз гады”

 

Святочны вялікодны калакольны перазвон абвясціў аб пачатку  мерапрыемства. Вялікдзень –  самае светлае і жаданае свята для праваслаўных людзей. Вялікодная ноч такая ціхая і ўзрушаная, як ні адна іншая  ноч. Усе запальваюць свечкі і чакаюць вялікага цуда – Уваскрэсення Хрыста. І гэтае свята напаўняе нашыя сэрцы тяплом і верай у лепшае, з’яўляецца крыніцай  надзеі і любові. Аб гэтым вельмі пранікнёна гаварыў клірык храма у імя Георгія Пабеданосца айцец  Міхаіл і пажадаў зберагчы вялікодную радасць.

Жыватворны свет Вялікадня славілі ў сваіх творах многія рускія пісьменнікі. Загадчыца сектрам Кашэль Наталля вельмі яскрава прадставіла агляд  літаратуры “Вялікдзень  у творах рускіх класікаў”:  І. Буніна, А. Купрына, І. Шмялёва, А. Чэхава і іншых. Агляд суправаджаўся  відыёпадборкай   вялікодных  паштовак  ХІХ-пач. ХХ ст.

Знайшоў сваё адлюстраванне Вялікдзень і ў творчасці маладой беларускай паэтэсы Кацярыны  Стройлавай, якая пазнаёміла прысутных са сваімі вершамі.  А потым члены творчага аб’яднання “Рамантыкі залатой пары” ўспаміналі сваю малую Раздіму, Вялікдзень дзяцінства, чыталі вершы, спявалі святочныя песні, у якіх славілі Хрыста і веснавое абуджэнне прыроды.

Да мерапрыемства была аформлена выстава вышытых ікон “Радасць жыцця” чытачкі бібліятэкі  Галіны  Бадзян.


 

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация