ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Дзень беларускага пісьменства

Добрай традыцыяй у бібліятэцы №14 імя Ф.Багушэвіча стала святкаванне Дня беларускага пісьменства і Дня ведаў.

Сёлетні Дзень беларускага пісьменства асаблівы – ён праходзіў у Год кнігі, у год слаўных юбілеяў нашых песняроў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка.
     Падрыхтоўка да святаў вялась у бібліятэцы яшчэ ў жніўні: афармлялісь кніжныя выставы, прысвечаныя гісторыі беларускага кнігадрукавання, 130-гадовым юбілеям Я.Купалы і Я.Коласа. Супрацоўнікі ўпрыгожылі вітрыны бібліятэкі плакатамі і кнігамі класікаў. Сумесна з Дзяржаўным музеям гісторыі беларускай літаратуры ў бібліятэцы былі арганізаваны выставы, прысвечаныя жыццю і творчасці Ф.Багушэвіча і Ул.Караткевіча.
       3-га верасня для вучняў гімназіі №27 навучальны год пачаўся ў бібліятэцы гадзінай духоўнасці “Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова”. На ім гаворка ішла аб самым галоўным, самым каштоўным – аб нашай Бацькаўшчыне. Як рака нараджаецца з ручаіны, як дрэва расце з каранёў, так чалавечая годнасць і вартасць нараджаюцца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме, з ведання яе гісторыі, з пашаны да спадчыны, з любові да матчынай мовы. І каб лепей зведаць сябе, трэба адчуць тую зямлю і тых людзей, што дзеілі на ёй сотні і тысячы гадоў таму.
      Невыпадкова размова аб Радзіме пачалася дэманстрацыяй фільма аб Еўфрасінні Полацкай і песняй на вершы Навума Гальпяровіча ў выкананні барда Аляксея Нежаўца “Позірк Еўфрасінні”.
      На сустрэчу да вучняў у гэты дзень прыйшлі вядомы беларускі паэт, журналіст, дырэктар радыёстанцыі “Беларусь” Навум Якаўлевіч Гальпяровіч, кіраўнік народна-літаратурнага тэатра “Жывое слова” БДПУ імя М.Танка Алеся Сівохіна, аўтар і выканаўца песень Аляксей Нежавец. Для кожнага з іх словы Радзіма, Бацькаўшчына, маці, мова – не проста гукі. Яны жывуць на зямлі, якая іх нарадзіла і шчодра надзяліла  талентам. Яны адчуваюць сябе грамадзянамі нашай краіны і услаўляюць яе сваёй творчасцю.
      Напрыканцы сустрэчы настаўнікі і вучні выказалі словы шчырай падзякі за падараванае свята гасцям бібліятэкі і бібліятэкарам.
      Прадоўжыла святкаванне Дня ведаў літаратурная гадзіна “Слава кніжцы беларускай”. Да навучэнцаў харэаграфічнага каледжа звярнуўся старшыня Мінскага аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі паэт, перакладчык, публіцыст Міхась Паўлавіч Пазнякоў. Гучалі яго вершы з цыкла “Радзіма”, дэманстраваўся фільм С.Патаранскага “Наша мова”. Для моладзі запаветам прагучалі словы Ф.Багушэвіча з прадмовы да зборніка “Дудка беларуская”. Яны адчулі, што словы Бацькаўшчына, мова – тыя адвечныя ісціны, без якіх не існуе чалавек.
      А для маленькіх чытачоў – навучэнцаў сярэдняй школы №136 – супрацоўнікі бібліятэкі правялі паэтычную гадзіну да 130-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа “Зямлі вялікай галасы”. Увазе дзяцей была прапанавана прэзентацыя аб жыцці пісьменнікаў, кніжныя выставы і прыгожа аформленыя вітрыны бібліятэкі.

 

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация