ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Мне выпала честь прикоснуться к Победе

 

   Кажуць, што вайна не скончыцца, пакуль, не пахаваны апошні салдат. Не. Яна не скончыцца, пакуль на зямлі застаецца хоць адно дзіця, якое бачыла вайну. Маленькія героі Вялікай вайны. Да вайны гэта былі звычайныя дзяўчынкі і хлопчыкі. Але прыйшоў час, і яны паказалі, якім вялікім можа стаць маленькае дзіцячае сэрца. На вайне дзяцей не бывае. Тыя, хто трапіў на вайну, павінен быў развітацца з дзяцінствам і разам з дарослымі стаць абаронцам Радзімы.
     Гэтаму была прысвечана размова на літаратурна-музычным падарожжы ў мінулае  “Мне выпала честь прикоснуться к Победе”. Госцем сустрэчы быў пісьменнік Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў, які прадставіў навучэнцам гімназіі №27 серыю кніг “Дзеці вайны”. Аўтар распавёў пра сваю кнігу “Хлеб для партызан”, якая заснавана на рэальных падзеях Вялікай айчыннай,  на ўспамінах маці пісьменніка. З захапленнем і хваляваннем слухалі дзеці расказ Міхася Паўлавіча, яго вершы аб вайне, Радзіме і Перамоге. Цікавасць у вучнях выклікала падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі прэзентацыі “Я родом не из детства – из войны”. Створанная з фатаздымкаў і кадраў ваеннай  кінахронікі, яна не пакінула абыякавымі нікога з прысутных. Бо ўсё гэта было ў гісторыі нашай краіны, у лёсах дзяцей – звычайных хлопчыкаў і дзяўчынак. А нам застаецца памяць. Без яе нельга зразумець сённяшні час і ісці ў будучыню.
 

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация