ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Шчыміць душа прасветлаю любоўю...

Бібліятэка №14 імя Францішка Багушэвіча запрашае наведаць персанальную выставу мастака Віктара Залаціліна "Шчыміць душа прасветлаю любоўю...".

Прэзентацыя выставы адбудзецца 27 верасня пачатак у 18.00.

Віктар Залацілін нарадзіўся ў 1955 годзе ў вёсцы Купіск. 

Закончыў геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Інстытут народнай гаспадаркі.

Працаваў намеснікам вучэбнага цэнтра пры камітэце па сельгастэхніцы.

Настаўнічаў ў роднай школе. Пад яго кіраўніцтвам школа займала першыя месцы ў конкурсах па маляванню.

З 2001 года актыўна пачаў займацца жывапісам.

Упершыню выставіўся ў “Доме-музеі Адама Міцкевіча”. Чарговыя выставы адбыліся у галерэях г.Мінска “Славутыя майстры” і “Вільнюс”, у галерэі г.Гродна “Тызенгауз” і ў мастацкай галерэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Любімая тэматыка яго твораў – краявіды Навагрудчыны. Кожны дзень ён крочыць
у поле, луг, да ракі, дзе робіць розныя замалёўкі, эскізы, і толькі тады, дома, нараджаюцца сапраўдныя творы.

 

Выканаў шэраг іканаграфічных работ для храмаў Навагрудчыны і Мінска.

Работы Віктара Мікалаевіча захоўваюцца ў прыватных зборах у Санкт-Пецярбургу, Львове, Мінску і іншых.

Выстава дзейнічае

з 1 верасня па 13 кастрычніка

з 10.00 да 18.00.

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация