ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

З любоўю да Радзімы

 

Так называлась творчая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Ул.Ягоўдзікам, якая адбылася ў бібліятэцы №2 імя Н.К.Крупскай.

Мерапрыемства было прысвечана 55-годдзю з дня нараджэння пісьменніка і праводзілася ў рамках праграмы “Час чытаць кнігі роднай краіны”.

Уладзімір Іванавіч вельмі цёпла і эмацыянальна распавядаў юным чытачам бібліятэкі аб прыродзе Беларусі, аб сваёй малой Радзіме. Разам з імі паэт зноў вярнўся ў свае дзяцінсітва. А потым прэзентаваў сваю новую кнігу “Ваўкі”.

Яго расповед  аб мацёрых драпежніках быў вельмі чуллівы, у ім было шмат цікавых фактаў з жыцця гэтых жывёл. І дзеці, трэцякласнікі, нават пранікліся сімпатыяй да шэрых герояў гэтай кніжкі. Яны актыўна суперажывалі, задавалі пытанні і самі імкнуліся дапоўніць расказ пісьменніка. Ім пасчасціла набыць яго кнігі і атрымаць аўтограф аўтара. А галоўнае – пасля сустрэчы з пісьменнікам панесці ў сваіх маленькіх сэрцах частку яго любві да Беларусі.

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация