ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

31.03.2017 Маладыя адкрыцці

 

Адзін з вектараў дзейнасці Саюза пісьменнікаў Беларусі — праца з маладымі літаратарамі. Мінскае гарадское аддзяленне СПБ менавіта для іх заснавала літаратурную прэмію «Адкрыццё», лаўрэатаў якой віталі ў сталічнай публічнай бібліятэцы № 5.

— Ужо чацвёрты год запар гэтая прэмія ўручаецца найбольш таленавітым  аўтарам  ва  ўзросце  да  трыццаці  гадоў,  якія  сталі  сапраўдным адкрыццём мінулага года. Яе лаўрэатамі ўжо сталі паэтэсы, сябры СПБ Людміла Клачко і Таццяна Купрыянец, — распавёў   старшыня   Мінскага   гарадскога   аддзялення   СПБ  Міхась Пазнякоў.

А сёлета прэмію атрымалі яшчэ дзве паэтэсы: Кацярына Роўда (за кнігу «Водар белага наліву») і Кацярына Стройлава (за кнігу «Цярністы шлях»). Першая ўжо з’яўляецца сябрам СПБ, другая пакуль што кандыдат у члены СПБ: творы абедзвюх прасякнуты глыбокай духоўнасцю і цеплынёй.

Вершы  Кацярыны  Роўда,  Кацярыны  Стройлавай  і  Таццяны   Купрыянец   прадэкламавала   артыстка   эстрады   Вольга Багушыньска.  А  Таццяна  Купрыянец  падрыхтавала  яшчэ  і  музычна-паэтычны  падарунак.  Паэтэс  павіншавалі  і  ўдзельнікі 
літаб’яднання  БДУ  «КЛУмБа»,  сябрамі  якога  яны  з’яўляюцца,  на чале з кіраўніком Ірынай Шкіронак.

«Жытнёвая,  льняная,  васільковая,  /  Бы  ягадка  суніцы,  сакавітая...» Гэта — радкі з верша Кацярыны Роўда «Мова». Вось яно,  наша  нацыянальнае  багацце  вачыма  маладога  аўтара!  Не саступае і Кацярына Стройлава. «Я видела во сне тернистую дорогу, / А где-то высоко далёкий, нежный свет...» — адкуль гэта, калі не ад боскага, духоўнага?

І   такіх   пранікнёных   радкоў   у   творчасці   лаўрэатаў   «Адкрыцця» — мноства.

"ЛІМ", 2017, 31 скавіка

Яна ЯВІЧ

17.03.2017 «КЛУмБа» і марскія прыгоды

Для   прэзентацыі   калектыўнага   зборніка   «Кветкавыя   ветразі»  сябры  студэнцкага  клуба  аматараў  мастацкага  слова «КЛУмБа»  Фундаментальнай  бібліятэкі  БДУ  (кіраўнік  —  Ірына  Шкіронак)  стварылі  паэтычны  спектакль  з  аднайменнай  назвай.  У  марское  падарожжа  выправіліся  і  госці  Мінскага  гарадскога  тэатра паэзіі пры Мінскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы.

—  На  «КЛУмБе»  квітнее  будучае  нашай  нацыянальнай  літаратуры.  Сярод  членаў  гэтага  творчага  экіпажа  ёсць  сябры  Саюза  пісьменнікаў  Беларусі  —  Таццяна  Купрыянец  і  Кацярына  Роўда,  —  зазначыў   старшыня   Мінскага   гарадскога   аддзялення   Саюза   пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік тэатра паэзіі Міхась Пазнякоў.

У імгненне сцэна ператварылася ў карабельную палубу, і разам з  камандай  судна  гледачы  пагрузіліся  ў  атмасферу  адкрыццяў  і  прыгод. Падарожнікі апыналіся на астравах Вайны, Чыстых душ, Любові... У гэтых назвах — тэматыка творчасці ўдзельнікаў пастаноўкі. Сустрэчу з кожным новым востравам боцман экіпажа Марта Кудзіна заносіла ў судавы журнал, які ўрэшце стаў сапраўдным летапісам юнага паэтычнага слова.

Слухаючы  вершы  і  песні  членаў  экіпажа,  гледачы  станавіліся  сведкамі  розных  гісторый.  Свае  творы  публіцы  прадставілі  капітан  карабля  Іван  Цвірко,  Аліна  Цвірко,  Кацярына  Роўда,  Таццяна   Купрыянец   ды   іншыя   маладыя   артысты-літаратары.   На   «палубе» гучалі і саксафонныя кампазіцыі ў выкананні Ільі Візера.

На сустрэчу з юнымі талентамі завіталі паэты, сябры СПБ Мікалай  Іваноў  і  Леанід  Лукша,  паэтэса  і  бард  Таццяна  Жылінская,  кампазітар  і  спявак  Сяргей  Кравец.  Міхась  Пазнякоў  уручыў  калектыву  «КЛУмБы»  грамату  СПБ  за  грамадскую  дзейнасць  і  падтрымку юных талентаў. Да выхаду рыхтуецца яшчэ адзін зборнік «клумбаўцаў». Таму з упэўненасцю можна сказаць, што падарожжа маладога экіпажа ў неабсяжны свет літаратуры працягваецца.

"ЛІМ" ,2017, 17 скавіка

Дар’я НІКАНЧУК

| сентябрь 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | ноябрь 2016 | сентябрь 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация