ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

29.04.2017 “Бібліяноч”: скарыстайцеся вопытам!

 

На “Бібліяноч” прыехала адразу пасля скачка з тарзанкі з 30-метровай вежы. Я пра тое, што эмацыйна культурнае мерапрыемства дакладна не перакрыла “палёт”, але спрацавала інакш. Бібліятэка ў цемры ночы і дажджу (а надвор’е было сапраўды дрэннае) здавалася месцам цёплым і ўтульным, куды хацелася хутчэй дабегчы пасля цяжкага насычанага дня.

На падыходзе да Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы — шмат падлеткаў. Хтосьці ішоў са мной у адзін бок, хтосьці — у адваротны, прычым гучна абмяркоўваючы на беларускай мове нейкае выкананае заданне. Ці гэта ўжо не сам па сабе станоўчы вынік працы бібліятэкараў?

Унутры аказалася прыстойна людзей, прычым большасць з іх была занятая справай. Па калідорах курсіравалі групы школьнікаў, азадачаныя інтэлектуальным квэстам “Скарбніца пакаленняў”. Фонам ішоў чорна-белы фільм з Чапліным. У вялікай актавай зале чалавек 60 — 70 назіралі заканчэнне літаратурнай антыгламурнай прэміі “Блакітны свін”, якую вяла пісьменніца Людміла Рублеўская. Затым яе змянілі Ігар Палякоў і Тамара Лісіцкая з літаратурна-музычнай праграмай “Мужчына і Жанчына. Рэпетыцыя”. Як на мой густ, тая “рэпетыцыя” нагадвала піяр медыяперсон.

У правым крыле бібліятэкі абаснавалася яўрэйская культурная грамада, якая накрыла ажно два сталы: адзін з прысмакамі, а другі — з фарбамі. Калі першы больш упадабалі дарослыя, ім было зручна весці нязмушаныя размовы за гарбатай, дык другі запаланілі дзеці, якія размалёўвалі нешта цягам “Бібліяночы”. Гучала яўрэйская музыка, ды ўвогуле ва ўсёй установе атмасфера была гасцінная.

Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка, дзе я таксама пабывала ў “Бібліяноч”, — месца ўвогуле незвычайнае. Мо таму, не зважаючы на спецыфіку, установа сабрала сваю аўдыторыю, прычым, магу спрачацца, складалася яна не толькі з медыкаў. Бо лекцыі пра лекавыя ўласцівасці п’явак, а тым больш пра анатомію, паслухаць было цікава. Зазірнула і ў музей бібліятэкі, дзе паралельна праводзілася некалькі экскурсій: як групавых, так і адзіночных. Па запісе ўсе ахвотныя маглі патрапіць і ў фондасховішчы ўстановы. Супрацоўнікі паклапаціліся пра інтэртэймент — запрасілі на барабанны канцэрт. Дамовіўшыся з санаторыем, арганізавалі фітабар. Зразумела, не абышлося без тэматычных квэстаў, гульні “Мафія”. На “дэсерт” выступіў тэатр “Дом сонца” са сваім містычным святломузычным шоу, якое закончылася амаль а 23-й.

Галоўная выснова з “Бібліяночы”: бібліятэкары дакладна ўсведамляюць важнасць падзеі. Каб прывабіць максімум людзей, праграмы аказаліся насычанымі. А зарабіўшы пэўны аўтарытэт у гэтай справе, налета я смела рабіла б сцэнарый ужо не такім універсальным, а больш спецыфічным. Людзі прыйдуць па старой памяці, але асацыяцыі, у тым ліку з самой бібліятэкай, застануцца больш яскравыя.

"КУЛЬТУРА", 2017, 29 красавіка

Аліна САЎЧАНКА

| сентябрь 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | ноябрь 2016 | сентябрь 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация