ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

19.04.2019 "Кнігалюбам не спіцца"

У прасторы, напоўненай кнігамі, можна працаваць, чытаць, вучыцца і цікава праводзіць час. Сёння сем мінскіх бібліятэк запрашаюць дарослых і дзяцей з 19 да 23 гадзін прыняць удзел у акцыі «Бібліяноч-2019». Уваход усюды вольны. Пацікавімся асаблівасцямі праграм.

Вініл і хімія эмоцый

У Нацыянальнай бібліятэцы (пр. Незалежнасці, 116), як ніколі, будзе кіпець «БібліяLIVE». Для тых, хто прыйдзе ў «алмаз ведаў», — настольныя гульні, розныя квесты, адукацыйны трэнінг «Геній фінансаў». Прыхільнікам шахмат і шашак — на пляцоўку «Ход канём». І нават калі такія гульні не ваша тэма, раяць туды зазірнуць, бо будзе на што паглядзець. Жывы гук і музычныя калектывы — на пляцоўцы MusicLIVE: кампазіцыі ў самых розных жанрах, інтэрактыў і нават паказ мод. Пляцоўка «У лабірынце традыцый» упрыгожыць свята этнічнымі матывамі, там — майстар-класы па народнай творчасці, песні і танцы, казкі, гульні і іншыя забавы. Дабрачынная пляцоўка «Абярніся» падорыць магчымасць знайсці сапраўднага сябра. Маленькага, пухнатага, якога трэба любіць, карміць і ніколі не пакідаць. На пляцоўцы «Вінілавы рэлакс» — кранальная музыка з вінтажнага прайгравальніка. А на дзіцячай пляцоўцы «Дарослых.net» малым дадуць адпачыць ад бацькоў.

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН (вул. Сурганава, 15) ператворыцца ў дзівосную лабараторыю, гасцей запрашаюць дакрануцца да таямніц хімічных з’яў. Удзельнікі праграмы «Элементы жыцця» даведаюцца пра хімію будучыні і пра тое, як уплываюць хімічныя злучэнні на арганізм чалавека, правераць свае веды ў захапляльных квестах і віктарынах, на свае вочы пабачаць мікрасвет хімічных элементаў. Знойдзецца месца і для творчых эксперыментаў: кніжная архітэктура, арт-тэрапія, «фруктовая» музыка, кулінарная алхімія і многае іншае. Падрыхтаваны цікавыя выставы, прадугледжаны песні і танцы. Усё — каб стварыць формулу выдатнага настрою. Бо нашы эмоцыі — гэта таксама хімія!

Чэрававяшчанне і золата Кашчэя

Такое «Пушкіну і не снілася», запэўніваюць у Бібліятэцы БДТУ (вул. Свярдлова, 13а, корпус 4). Тут будуць панаваць творы класіка, чый юбілей адзначаецца сёлета. Сумаваць не давядзецца дакладна! Бо трэба паспець паглядзець мульцікі па казках Пушкіна, зазірнуць у Літаратурную гасцёўню, стварыць цудоўны букет з цукерак або маленькі твор мастацтва — уласную паштоўку, даведацца, як робяцца квілінг, дэкупаж і скрапбукінг. А яшчэ — паспрабаваць перамагчы ў гульнях, падсілкавацца ў кафэ «У Арыны Радзівонаўны», прайсці выпрабаванні, каб знайсці золата Кашчэя ў квесце «Лукамор’е»... І гэта яшчэ не ўсе цуды «Бібліяночы».

У Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул. В. Харужай, 16) сустрэчы з наведвальнікамі чакаюць артыстка маладзёжнага тэатра Інга Кісялёва і гумарыст Яўген Крыжаноўскі. Адмысловы тэатралізаваны дыялог класікаў Еўсцігнея Міровіча і Уладзіслава Галубка наладзіць драматург Васіль Дранько-Майсюк. Фрагмент спектакля і канцэртны нумар чэрававяшчання рыхтуецца паказаць акцёр і рэжысёр Ігар Пятроў. Праграму «Рускія класікі» прадставіць Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага.

Магія тэатра і мафія ў аграсядзібе

Фундаментальная бібліятэка БДУ (пр. Незалежнасці, 4) прапануе акунуцца ў вытанчаную атмасферу тэатральнай магіі. Тэма свята тут — «Бібліятэчная антрэпрыза». У праграме — метамарфозы ад Клуба аматараў мастацкага слова «КЛУмБа», спектакль ад творчай каманды «Тэатр на Берсана», выступленне народнага фальклорнага ансамбля «Тутэйшая шляхта», урокі акцёрскага майстэрства і майстар-клас па contemporary dance, кастынг талентаў сярод начных гасцей, творчыя сустрэчы, тэатральныя пераўвасабленні і перформансы.

Кніга ўжо даўно выйшла за рамкі звычайнай папяровай формы. Пра гэта раскажуць у Навуковай бібліятэцы БНТУ (вул. Я. Кола­са, 16). Тут вас чакаюць навуковыя лекцыі, вясёлыя прадстаўленні, майстар-клас ад Аляксандры Бутар па напісанні сцэнарыя, неверагодныя актыў­насці ад літаратурных фандомаў, настольныя гульні і мно­гае іншае. Тэма свята — «Кнігі +», значыць, плюс — кіно, аўдыя, лекцыі, гульні, перформансы.

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН сумесна з Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкай (вул. Казінца, 86, корпус 2) клічуць на незабыўны адпачынак у аграсядзібе. Далёка ехаць не трэба — у аграсядзібу на некалькі гадзін ператворыцца будынак БелСГБ, размешчаны практычна ў цэнтры Мінска.

Чым жа там заняцца? Прапануюць займальныя лекцыі, майстар-класы, танцы, музыку, квест і розныя гульні — ад забаўляльных настольных для дзяцей і дарослых да папулярнай «Мафіі» і інтэлектуальнага «Выбуху мозга».

"Рэспубліка", 2019, красавік

Ірына Свірко

18.04.2019 "И книги оживают…"

 

Фитнес-марафон и вечеринка в стиле «Игры престолов». Главные фишки «Библионочи-2019».

В эту пятницу вопрос «как пройти в библиотеку?» будет очень актуален. В семь часов вечера стартует «Библионочь-2019». Организаторы подготовили интеллектуальные игры, мастер-классы, костюмированные представления и много сюрпризов.

В Национальной библиотеке для гостей организуют 12 тематических площадок. В программе танцы, музыкальные номера, встречи с режиссерами и писателями. Посетители Центральной научной библиотеки имени Я. Коласа Национальной академии наук узнают, как атомы влияют на процессы в нашем организме, рассмотрят химические элементы под микроскопом и побывают на уроке по кулинарной алхимии.

В Центральной библиотеке имени Я. Купалы и Фундаментальной библиотеке БГУ для зрителей подготовили театральные представления и уроки актерского мастерства. В библиотеке БГТУ по мотивам сказок Александра Пушкина проведут квест и откроют кафе «У Арины Родионовны». Также читателям предложат пройти сеанс сказкотерапии, научат делать оригами и рисовать мехенди.

Посетителей Белорусской сельскохозяйственной библиотеки приглашают на мастер-класс по бальным танцам, а юным гостям покажут, как из вторсырья делать украшения для домашних растений. В Научной библиотеке БНТУ докажут, что книги вышли за рамки бумажного формата. Всех секретов организаторы не раскрывают, но уверяют, что задействуют современные технологии. Любителей чтения здесь будут рады видеть и в пятницу, и в субботу на пятом книжном фестивале «Город и Книги».

Эстафету «Библионочи» охотно подхватили и в регионах. Так, в Научной библиотеке Витебского государственного университета имени П. М. Машерова, кроме интеллектуальных игр и квестов, устроят спортивный марафон. Самые активные участники получат месячный абонемент на занятия по фитнесу.  А в Библиотеке-филиале № 4 имени М. Ю. Лермонтова в Могилеве решили не отставать от трендов. Здесь организуют вечеринку в стиле «Игры престолов». Заведующая информационно-сервисным сектором Марта Орлова не впервые проводит тематические встречи для читателей и знает, как их заинтересовать:

– Уже устраивали пати в пижамах, тусовку для фанатов Гарри Поттера и Лермонтовский бал для любителей классической музыки. Для «Библионочи-2019» подготовили много фишек, которые перенесут нас в мир романа «Песнь Льда и Пламени». Удивлять начнем с порога – гостей встретят рыцари в доспехах. Музыканты исполнят мелодии из известного сериала. В библиотеке установим копию железного трона и чардрева высотой более четырех метров. Угощать будем блюдами, которыми питались герои Джорджа Мартина. В меню – лимонные пирожные Сансы Старк, сосиски от Рамси и пряники от Пирожка, которые он дарил Арье Старк.

"Знамя юности", 2019, апрель

Диана ШЕСТАКЕВИЧ

 

 

17.04.2019 "Бібліятэкі чакаюць ночы"

 

Акцыя «Бібліяноч» у падтрымку чытання пройдзе ў Мінску 19 красавіка.

Праект Нацыянальнай бібліятэкі носіць назву «БібліяLIVE». Акрамя сур’ёзных лекцый і трэнінгаў тых, хто хоча сабрацца вялікай кампаніяй, чакаюць «Гульнявы партал», інтэлектуальнае спаборніцтва «Мазгабойня», камунікатыўная гульня «Геній фінансаў», а таксама легендарная «Мафія» і розныя квэсты. Для больш разважлівых — пляцоўка «Ход канём» — спаборніцтвы ў шашках і шахматах. Пляцоўка «У лабірынце традыцый» ахіне этнічнымі матывамі дзякуючы майстар-класам па народнай творчасці, песнях, танцах, казках і гульнях. Дабрачынная пляцоўка «Абярніцеся» дасць магчымасць знайсці сабе маленькага сябра ці зрабіць унёсак у дзейнасць прытулкаў для жывёл...

Асаблівасць «Бібліяночы» ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Я. Купалы — тэатральны кірунак. Праект «Тэатр і кніга» напоўніцца тэатральнымі паказамі на дзіцячай пляцоўцы, гумарыстычным спектаклем ад Яўгена Крыжаноўскага, пастаноўкамі Маладзёжнага тэатра эстрады і Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, а таксама спектаклем Ігара Пятрова «Гарбата з вярблюдам».

«Элементы жыцця» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН зацікавяць наведвальнікаў разнастайнасцю прапаноў: нясумныя лекцыі ад праекта «Навука не ў сабе», адкрытая лабараторыя і інтэрактыўная лекцыя-віктарына ад праекта «Разумны Мінск», хімічныя элементы пад мікраскопам, творчыя эксперыменты, арт-тэрапеўтычная лабараторыя, інтэрактыўныя кніжныя выстаўкі, калейдаскоп унікальных старажытных кніг...

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І. Лупіновіча НАН і Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка запрашаюць наведаць аграсядзібу, у якую на час ператворыцца першая з бібліятэк.

Далучыліся да акцыі сёлета Віцебск і Магілёў. Не ўпершыню бяруць удзел у акцыі і бібліятэкі ўніверсітэтаў.

"ЛІМ", 2019, красавік

Яўгенія ШЫЦЬКА
 

| июнь 2019 | май 2019 | апрель 2019 | март 2019 | июль 2018 | июнь 2018 | май 2018 | апрель 2018 | сентябрь 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | ноябрь 2016 | сентябрь 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация