21.12.2012 Час цікавага чытання

Супрацоўніцтва з таленавітымі, цікавымі людзьмі стала традыцыйным для бібліятэкі № 3 імя У.Маякоўскага. У межах цыкла мерапрыемстваў “Час чытаць кнігі роднай краіны!”, прымеркаваных да Года кнігі, 19 снежня адбылася чарговая літаратурная сустрэча “Час цікавага чытання”. Жаданымі гасцямі для ўсіх наведвальнікаў бібліятэкі сталі члены народнага паэтычнага клуба “Натхненне”пры Рэспубліканскім Палацы культуры ветэранаў, сярод якіх: член Саюза пісьменнікаў, кіраўнік клуба Вольга Сакалова, паэты Вольга Шпакевіч,  Іван Быстрай, Міхась Мазурэнка, Валерый Малышкін.

 

Вядучая вечара Вольга Цімафееўна Шпакевіч натхнёна расказала пра гісторыю стварэння клуба, пра творчыя дасягненні яе ўдзельнікаў. Кожны з іх выступаў у сваім жанры і прэзентаваў уласную творчасць. Так, напрыклад, гучалі вершы Вольгі Сакаловай са борнікаў “ І жартам, і ўсур’ёз”, “Лістапад”, ”Далёкае. Блізкае. Вечнае”; паэтычныя радкі Вольгі Шпакевіч са зборніка “ І тку жыцця сувоі”, асаблівай увагі заслугоўваў зборнік “На крылах натхнення”, які з’явіўся “справаздачай аўтараў перад чытачамі”.

Чытанне вершаў перамяжоўвалася з музычным афармленнем: у выкананні кампазітара Тамары Кашчэвы гучалі песні на словы Вольгі Сакаловай “Гусі”, “Туман сцелецца” і інш. 
 

 

20.12.2012 Сустракаем Новы год

18 снежня ў бібліятэцы №15 імя Цёткі прайшла літаратурна-музычная гасцёўня "Сустракаем Новы год". Цудоўны святочны настрой стваралі кіраўнік літаратурнага аб'яднання "Талісман" Тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна Лілія Разамазава, паэтэса Святлана Чарная і танцавальны калектыў Пазітыў".

Здароўя ў Новым годзе пажадала прысутным галоўны рэдактар часопіса "Целитель" Алена Кудронак. Госці атрымалі падарункі - фігуркі з салёнага цеста, зробленыя рукамі Святланы Чарнай.

12.12.2012 Літаратурнае прадмесце

 

7 снежня ў бібліятэцы № 15 імя Цёткі адбылася юбілейная вечарына суполкі "Літаратурнае прадмесце". Маладыя "прадмесцеўцы" адзначылі свой дзесяцігадовы юбілей. На вечарыне адбылася прэзентацыя калектыўнага зборніка, які змясціў творы 29 аўтараў. Кніга так і названа "Літаратурнае прадмесце". На вечарыне прагучалі новыя вершы і песні ўдзельнікаў суполкі.

 

 

Людміла Рублеўская і Рагнеда Крышталюк

 

Альжбэта Малішэўская

 

Алесь Емяльянаў

 

 

10.12.2012 У дарогу жыцця без СНІДу

4 снежня супрацоўнікамі бібліятэкі №11 была падрыхтавана гутарка для падлеткаў да Сусветнага  дня барацьбы са СНІДам. Дзецям паведамілі пра вірус імунадыфіцыта чалавека (ВІЧ)/СНІД, шляхі захворавання, правілы бяспечных паводзін.

Подробнее...

| октябрь 2017 | сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 | декабрь 2016 | ноябрь 2016 | октябрь 2016 | сентябрь 2016 | август 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | март 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | сентябрь 2014 | август 2014 | июль 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 | январь 2014 | декабрь 2013 | ноябрь 2013 | октябрь 2013 | сентябрь 2013 | июль 2013 | июнь 2013 | май 2013 | апрель 2013 | март 2013 | февраль 2013 | январь 2013 | декабрь 2012 | ноябрь 2012 | октябрь 2012 | сентябрь 2012 | июль 2012 | июнь 2012 | май 2012 | апрель 2012 | март 2012 | февраль 2012 | январь 2012 | декабрь 2011 | ноябрь 2011 | октябрь 2011 | сентябрь 2011 | июнь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | март 2011 | февраль 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация