27.03.2013 Сустрэча з пісьменнікам

 27 сакавіка ў межах Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў бібліятэцы імя Цёткі адбылася сустрэча дзяцей са школьных лагераў СШ № 63 і СШ № 115 з вядомым дзіцячым пісьменнікам Андрэем Смятаніным.

На памяць усе жадаючыя атрымалі кнігі з аўтографам аўтара, а пераможцы конкурсаў - газеты, расклады заняткаў і календары ў якасці прызоў.

12.03.2013 Чудо акварели

7 марта в преддверии прекрасного  женского праздника в галерее библиотеки № 18  открылась выставка акварели Геннадия Капустина. На открытие выставки пришли друзья, знакомые художника. Со словами поздравления выступил известный художник и искусствовед Федор Ястреб,  художники Валентина Яковлевна Власова, Анатолий Иванович Белявский. В качестве подарка автору был подготовлен концерт, в котором принимал участие солист театра оперы и балета Дмитрий Морозов.

На выставке представлены работы художника, выполненные в технике акварели.

Акварель необычайно интересна – она позволяет бурно высказать эмоции или сдержать их, представить внутреннее состояние художника в момент написания картины, так как одним из методов работы с акварелью является метод а-ля прима – живопись, написанная в один сеанс.

Зритель сможет познакомиться с работами художника, созданными в разные периоды, включая ранние работы. Представленные жанры – пейзаж, натюрморт, портрет.

 Выставка  будет  работать до конца  марта.


 

 

11.03.2013 Смехам закаханы

5 сакавіка ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася вечарына, прысвечаная 80-годдзю паэта-гумарыста Уладзіміра Фаміча Ермалаева.

Ермалаеў У.Ф. - вучоны-гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Выкладаў у Мінскім педінстытуце замежных моў, потым ў Беларускім політэхнічным інстытуце (акадэміі).

Яшчэ студэнтам пачаў спрабаваць свае сілы ў мастацкай творчасці. Першыя вершы ва ўзросце 18-ці гадоў змясціў на старонках мсціслаўскай раенкі. Пазней пачаў друкавацца  ў часопісе “Вожык”. Зараз выступае ў друку з вершамі – гумарыстычнымі, сатырычнымі і ў жанры пародыі. Выдаў кнігі вершаў: “Хто не смяецца, той не есць”, “Пераход колькасці ў колкасці”, “Радком па кумпалу”, “Дулі будуць апасля”,“Смехам закаханыя”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Юбіляра прыйшлі павіншаваць яго сябры, калегі, землякі. Віншаванні  Уладзімір Фаміч прымаў і ад сяброў па-пяру: Міхася Пазднякова, Анатоля Зэкава, Міколы Шабовіча, Сяргея Давідовіча і інш.… На працягу сустрэчы адбывалася вершаваная  перастрэлка, гучалі жарты, пародыі, вершы.

Уладзімір Фаміч атрымаў шмат падарункаў, у тым ліку вершаваных радкоў, было шмат кветак. На вечарыне спяваў паэт-бард Дзмітрый Пятровіч.  
        Валоданьне сатырычна-гумарыстычным жанрам – рэдкі дар.  Самабытнасць, арыгінальнасць, непаўторнасць паэта – востраслова і жартаўніка прыемна уразіла нашых слухачоў. Сустрэча прайшла ў адно імгненне.

Уладзімір Фаміч зараз захапляцца фатаграфаваннем  кветак, якія вырошчвае на дачы яго жонка. Цудоўныя фатаздымкі, якія госці бачылі з экрана, сталі  упрыгожваннем сустрэчы і добрым падарункам для прысутных жанчын напярэдадні Жаночага дня –  8 сакавіка.
       Напрыканцы вечарыны чытачам пажадалі  ўсміхацца часцей, параілі не губляць пачуцця гумару. А калі стане сумна, звяртацца  да твораў нашых паэтаў-гумарыстаў. Госці набылі кнігі з аўтографам аўтара.

А мы павіншавлі Уладзіміра Фаміча з 80-годдзем і пазычылі плёну ў працы, новых творчых поспехаў, моцнага здароўя, а таксама заставацца такім жа вясёлым, шчырым, мудрым чалавекам.

 

  

 

 

 



 

01.03.2013 Библиотечная акция «100 книг читаем вместе с успешными людьми Советского района»

У межах акцыі "100 книг читаем вместе с успешными людьми Советского района" 26 лютага ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася сустрэча з пісьменніцай, грамадскім дзеячам, старшынёй Першамайскага раённага аддзялення Беларускага саюза жанчын, дыпламатам рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года 2010" Людмілай Бурдыка.

Пісьменніца пазнаёміла прысутных са сваёй паэтычнай творчасцю, чытала свае вершы, паведаміла пра свае любімыя кнігі.

Другая частка сустрэчы прайшла ў форме дыялога чытачоў з аўтарам. Сярод запрошаных былі навучэнцы а таксама чытачы старэйшага пакалення.

| май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 | декабрь 2016 | ноябрь 2016 | октябрь 2016 | сентябрь 2016 | август 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | март 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | сентябрь 2014 | август 2014 | июль 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 | январь 2014 | декабрь 2013 | ноябрь 2013 | октябрь 2013 | сентябрь 2013 | июль 2013 | июнь 2013 | май 2013 | апрель 2013 | март 2013 | февраль 2013 | январь 2013 | декабрь 2012 | ноябрь 2012 | октябрь 2012 | сентябрь 2012 | июль 2012 | июнь 2012 | май 2012 | апрель 2012 | март 2012 | февраль 2012 | январь 2012 | декабрь 2011 | ноябрь 2011 | октябрь 2011 | сентябрь 2011 | июнь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | март 2011 | февраль 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация