27.11.2014 Маіх радкоў няма без Беларусі

26 лістапада ў бібліятэку № 3 імя У.Маякоўскага да  вучняў  сярэдніх і старэйшых класаў завітаў Дзмітрый Леанідавіч Пятровіч, паэт, празаік, кампазітар, лаўрэат Рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”, вядучы стылістычны рэдактар беларускай газеты “Звязда”.

Падчас мерапрыемства дзеці з задавальненнем слухалі вершы з новага зборніка паэта “Адзіноты пажоўклыя дні”, песні кампазітара, многіх зацікавіла яго містычна-прыгодніцкая аповесць “Белая жанчына”. На працягу ўсёй сустрэчы пісьменнік вёў даверлівую размову  з юнымі чытачамі пра вечныя чалавечыя каштоўнасці – Радзіму, Маці, Дабрыню, Пяшчоту.
 

 

18.11.2014 Спяшайцеся рабіць дабро

14 лістапада ў бібліятэцы 22 для навучэнцаў 3 класа школы №25, прайшоў урок маральнасці "Спяшайцеся рабіць дабро".

Супрацоўніца бібліятэкі Граблюк Раіса Генадзьеўна падрыхтавала займальную гутарку аб талерантнасці, дабрыні і такіх маральных паняццях, як павага, міласэрнасць, сяброўства. Дзеці ўбачылі выдатны музычны відэаролік "Па дарозе дабра", пазнаёміліся з прэзентацыямі "Мы розныя, але мы разам "  і " Спяшайцеся рабіць дабро ", актыўна адказвалі на пытанні.

Ярашэвіч Н.В.,

загадчыца біблітяэкі

17.11.2014 Раздавім фашысцкую гадзіну

14 лістапада 2014 года ў бібліятэцы №1 імя Л.Талстога адбылося адкрыцце выставы  “Раздавім фашысцкую гадзіну”, прысвечанай 70-годдзю з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На ёй прадстаўлены звыш 20 арыгінальных выпускаў газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”, пачынаючы з самага першага нумара са збору калекцыянера, гісторыка, Лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ліхадзедава.

Часопіс сатыры і гумару “Вожык” мае вельмі цікавую гісторыю. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, па ініцыятыве ЦК кампартыі Беларусі пры штабе Цэнтральнага фронту, які знаходзіўся ў Гомелі, пачаў выходзіць плакат “Раздавім фашысцкую гадзіну”. З 1942 года газета-плакат выдавалася ў Маскве, і яе рэдактарам стаў Кандрат Крапіва. Асноўны аўтарскі актыў складалі беларускія пісьменнікі і паэты – Я.Купала, Я.Колас, К.Чорны, П.Броўка, П.Глебкаі іншыя. На старонках выдання важнае месца займала самая разнастайная па тэматыцы палітычная карыкатура. Побач з беларускімі мастакамі актыўны ўдзел у афармленні газеты-плаката прымалі маскоўскія і ленінградскія графікі. Выданне засылалася ў тыл ворага, у партызанскія атрады, распаўсюджвалася сярод насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі. У верасні 1944 года рэдакцыя пераехала ў Мінск. У жніўні 1945 года ЦК КП(б) Беларусі прыняў рашэнне аб выданні сатырычнага часопіса, і з таго часу газета-плакат “Раздавім фашысцкую гадзіну” выходзіць пад назвай “Вожык”.

На мерапрыемствы прысутнічалі галоўны рэдактар часопіса Юлія Зарэцкая, знакамітыя беларускія мастакі-карыкатурысты Сяргей Волкаў і Аляксандр Каршакевіч, успамінамі аб вайне падзяліўся пісьменнік Уладзімір Мацвіенка. Вельмі адказна падрыхтаваліся да сустрэчы навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Таленавітыя  хлопцы і дзяўчынкі прынеслі звыш 300 сваіх малюнкаў, выкананых у рознай тэхніцэ. Мастакі С.Волкаў і А.Каршакевіч доўгі час разглядалі малюнкі, размаўлялі з моладдзю, дамовіліся аб сустрэчы ў рэдакцыі.


Выстава будзе працаваць да 1 снежня.

                           

 

 

Т. Ул. Маткоўская.,

   загадчык бібліятэкі 


 

13.11.2014 Сустрэча з пісьменнікам

Сапраўднае свята беларускай паэзіі і песні адбылося 5 лістапада ў бібліятэцы № 15 імя Цёткі. У госці да ваеннаслужачых в\ч 2054 Цэнтра забеспячэння пагранкамітэта завіталі паэты Міхась Пазнякоў, Іван Цітавец, Уладзімір Мазго, Таіса Трафімава, Яна Явіч. Песні на іх вершы прагучалі ў выкананні аўтара, самабытнага кампазітара з горада Астраўца Аляксандра Якіменкі. Апладысменты гучалі пасля выканання песень "Беларусь і Расія", "На радзіме", "Родная хата" на словы М.Пазнякова, "Мелодыя душы" - аўтар тэкста Ул.Мазго і інш. Але асаблівую ўдзячнасць атрымаў паэт-песеннік Іван Цітавец, чые песні прысвечаны службе на граніцы.
 


03.11.2014 прэзентацыя кнігі “І бачу пройдзеныя далі..."

30 верасня 2014 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, старэйшага сына  народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, арганізатара і першага (1957 -1980) дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

24 верасня у бібліятэцы №1 імя Л.М.Талстога адбылася прэзентацыя кнігі “І бачу пройдзеныя далі…: матэрыялы да 100-годдзя Д.К.Міцкевіча”, прысвечанай гэтай  юбілейнай даце.

Старонкі кнігі “І бачу пройдзеныя далі…”- гэта шэраг разнастайных, унікальных матэрыялаў, якія расказваюць пра жыццевы і творчы шлях гэтага чалавека. Многія дакументы друкуюцца ўпершыню. Укладальнік кнігі – яго дачка, унучка Я.Коласа Вера Данілаўна Міцкевіч.

На сустрэчу прыйшлі навукоўцы, пісьменнікі і паэты,  мастакі , музыканты, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага  музея Я.Коласа, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Вёў вечарыну паэт Міхась Скобла, яскравым і цікавым было выступленне мастака кнігі Валерыя Дранчука, гучалі вершы Я.Коласа ў выкананні актрысы Галіны Дзягілевай і любімая музыка народнага паэта.

На сустрэчы таксама прысутнічаў малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч, які цудоўна прачытаў вялікі ўрывак з паэмы “Новая зямля”, падзяліўся ўспамінамі пра бацьку і старэйшага брата. У зале прысутнічала вялікае мноства родных і сяброў сям’і Міцкевічаў.

 


 

| сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 | декабрь 2016 | ноябрь 2016 | октябрь 2016 | сентябрь 2016 | август 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | март 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | сентябрь 2014 | август 2014 | июль 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 | январь 2014 | декабрь 2013 | ноябрь 2013 | октябрь 2013 | сентябрь 2013 | июль 2013 | июнь 2013 | май 2013 | апрель 2013 | март 2013 | февраль 2013 | январь 2013 | декабрь 2012 | ноябрь 2012 | октябрь 2012 | сентябрь 2012 | июль 2012 | июнь 2012 | май 2012 | апрель 2012 | март 2012 | февраль 2012 | январь 2012 | декабрь 2011 | ноябрь 2011 | октябрь 2011 | сентябрь 2011 | июнь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | март 2011 | февраль 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация