ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

25.06.2015 Я раскажу вам пра вайну

22 чэрвеня ў бібліятэцы №14 імя Ф.Багушэвіча адбылася літаратурная сустрэча да 70-годдзя Вялікай Перамогі “Я раскажу вам пра вайну…” , якая ладзілася сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

На вечарыне былі прапанаваны прэзентацыі кніг “Народ і вайна” пісьменніка, літаратуразнаўцы Міхася Тычыны,  “Хлеб для партызан” старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова і “Няма даравання вайне” пісьменніцы Ніны Галіноўскай. Аўтары дзяліліся сваімі думкамі, асабістымі перажываннямі, ўспамінамі блізкіх людзей аб вайне, адказвалі на пытанні зацікаўленых слухачоў. 

Нельга было не ўзгадаць у гэты дзень і нашага славутага пісьменніка-франтавіка Васіля Быкава. Сустрэча пачалася з дэманстрацыі дакументальнага фільма “Я раскажу вам пра вайну…” рэжысёра С.Ісакава. Сваімі ўспамінамі аб вайне дзяліўся сам Васіль Быкаў. Яго голас, кадры ваеннай хронікі стваралі адпаведную атмасферу і настрой. Навуковы супрацоўнік літаратурнага музея Вольга Барысаўна Гулева прадставіла чытачам і гасцям бібліятэкі літаратурна-дакументальную выставу “Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому” з фондаў музея. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі да сустрэчы разгорнутую кніжную выставу “Чытаем кнігі аб вайне”. Але не толькі пісьменнікі стваралі летапіс народнай славы і пакут, але і нашы знакамітыя мастакі пакінулі для нас, нашчадкаў, памяць аб вайне ў сваіх карцінах. На прыканцы сустрэчы гучала музыка С. Рахманінава і дэманстравалася электронная прэзентацыя  твораў мастацтва, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.



 

16.06.2015 Кніжнае лета!

Лета – час адпачынку, гульняў, забаў, і, вядома, чытання самых цікавых кніг. У дні школьных канікул бібліятэка супрацоўнічае са школьнымі лагерамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Фрунзенскага раёна.

Маленькія карыстальнікі пазнаюць шмат цікавага і новага праз кнігі, удзельнічаюць у гульнёвых мерапрыемствах, экскурсіях па бібліятэцы, віртуальных вандроўках, літаратурных экпедыцыях.

Пад час экскурсій дзеці рабілі пазнавальныя падарожжа па бібліятэцы: пераходзячы ад стэлажа да стэлажа, чытачы атрымлівалі веды аб складзе фонду, правілах карыстання бібліятэкай, знаёміліся з кніжнымі выставамі, якія  бібліятэкары рыхтавалі да летніх  канікул.

На мерапрыемстве  “У гасцях у казкі беларускай” навучэнцы пачатковай школы гімназіі №32 наведалі “астравы” казак, якія напісалі беларускія пісьменнікі. На кожным з “астравоў” бібліятэкары знаёмілі “падарожнікаў” з надзвычай цікавымі, маляўнічымі выданнямі, якія абуджаюць пачуццё прыгожага,  узбагачаюць фантазію. Вельмі радасна было бачыць агеньчыкі цікавасці ў дзіцячых вачах, іх жаданне пазнаёміцца са светам, поўным таямніц і хараства.

      Аказваецца, сабакі могуць быць уважлівымі і ўдзячнымі слухачамі. Каністэрапія ўжо даўно атрымала прызнанне ў Западных краінах і зараз заваёўвае папулярнасць у нас. Дзеці, якія чытаюць сабакам, хутка паляпшаюць навыкі чытання, пазбаўляюцца псіхалагічных праблем, калі чытанне даецца ім нялёгка. Бібліятэка імя Ф.Багушэвіча запрасіла да сябе кінолагаў Алтунюву Юлію і Капуліну Юлію з іх чатырохногімі выхаванцамі -  рэтрыверам па мянушцы Корса  і нямецкай  аўчаркай Айт. Корса і Айт сталі “настаўнікамі” для маленькіх чытачоў-вучняў сярэдняй школы №136. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы і невялічкія апавяданні для сваіх пушыстых слухачоў. І чытанне ўспрымаецца не як сумная павіннасць, а як гульня.

Для вучняў сярэдняй школы №2  цікава, пазнавальна і весела прайшла віктарына “Юны аматар літаратуры”. А потым дзеці прынялі ўдзел у творчым конкурсе малюнка на асфальце “Героі любімых кніжак”. Лепшым мастакам былі падараваны дзіцячыя кніжкі.

На працягу летніх канікул у бібліятэцы працавала майстэрня арыгамі “Наши руки не для скуки”, дзе ў дзяцей была магчымасць навучыцца рабіць нескладаныя вырабы з паперы.


 

09.06.2015 Сустрэча з цікавым суразмоўцам

Кандыдат філілагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры Акадэміі навук Беларусі, паэт, пісьменнік, перакладчык, бард Серж Мінскевіч прадстаў у бібліятэцы № 15 імя Цёткі і як цудоўны аўтар твораў для дзяцей.

На сустрэчу з цікавым суразмоўцам прыйшлі маленькія чытачы з дзіцячага летняга лагера СШ № 115. Падчас інтэрактыўнай сустрэчы адбыўся дыялог пра галоўнага героя кнігі   "Прыгоды какоса Маракоса", было адгадана многа загадак пра марскіх і наземных жывёл. У выкананні Сержа Мінскевіча прагучалі вясёлыя і жартоўныя песні, прыпевы  якіх ахвотна спявалі ўсім лагерам. Напрыканцы сустрэчы пісьменнік паведаміў, што ў хуткім часе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйдзе кніга "Новыя прыгоды какоса Маракоса". Была выказана прапанова аб новай сустрэчы з гэтай нагоды.

 

02.06.2015 На хвалі песеннага слова

 На чарговым пасяджэнні літаратурнага клуба “Шчырасць”, у сталічнай бібліятэцы № 22, прайшоў творчы вечар Валерыя Максімовіча. 

Кіраўнік клуба, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў, расказаў пра творчасць паэта, пазнаёміў з яго біяграфіяй.

Слухачам былі прадстаўлены вершы ў выкананні аўтара. Паэзія для Валерыя Максімовіча – гэта спагада душы, у яго вершах гучаць матывы захаплення красой і прыгажосцю роднага краю, узнёсла ўслаўляецца мілая і любая сэрцу Лагойшчына.

 Валерый Максімовіч чытаў свае вершы “Прасветлае”, “З верай у чалавечнасць”, узгадваў розныя незвычайныя выпадкі з жыцця, цікавыя сямейныя гісторыі,  расказваў пра творчыя захапленні, паказваў маляўнічыя фатаздымкі. 

Сустрэча прайшла на адным дыханні, цёпла, ветліва і шчыра. На памяць усе жадаючыя, маглі набыць кнігі з пажаданнем і аўтографам аўтара.

 

Граблюк Раіса,
бібліятэкар
 

 

| ноябрь 2017 | октябрь 2017 | сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 | декабрь 2016 | ноябрь 2016 | октябрь 2016 | сентябрь 2016 | август 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | март 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | сентябрь 2014 | август 2014 | июль 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 | январь 2014 | декабрь 2013 | ноябрь 2013 | октябрь 2013 | сентябрь 2013 | июль 2013 | июнь 2013 | май 2013 | апрель 2013 | март 2013 | февраль 2013 | январь 2013 | декабрь 2012 | ноябрь 2012 | октябрь 2012 | сентябрь 2012 | июль 2012 | июнь 2012 | май 2012 | апрель 2012 | март 2012 | февраль 2012 | январь 2012 | декабрь 2011 | ноябрь 2011 | октябрь 2011 | сентябрь 2011 | июнь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | март 2011 | февраль 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация