26.09.2015 Под мирным небом Беларуси

21 сентября в библиотеке №18 состоялось открытие выставки живописи белорусских художников «Под мирным небом Беларуси».  Ни один пейзаж, ни один потрясающий вид не трогает сердце, не проникает так глубоко в душу, как родной белорусский. И неважно каждому из нас, какая сейчас пора года: и снег, и дождь, и солнце, и распускающаяся листва – всем этим мы восхищаемся, а художник стремится передать свои чувства в картине и донести их до нас.

На выставке присутствовали художники М.Исаёнок, А.Гадирова, О.Стасевич, В.Рацевич – авторы работ, ветераны Великой Отечественной войны, курсанты Института пограничной службы.

Председатель Первомайского отделения «Фонда мира» Маргарита Николаевна Савчик выступила с проникновенной речью, в которой в первую очередь обращалась к молодому поколению, которому в будущем предстоит оберегать мир в нашей стране. Она говорила о чувстве любви к родине, о беззаветном желании служить ей и беречь ее.

Председатель ассоциации блокадников Первомайского района г.Минска Тамара Семеновна Вешнякова высказала слова благодарности художникам за их творчество, а молодым участникам встречи пожелала не знать ужасов войны.

Валентина Петровна Поликанина – известная белорусская поэтесса – прочитала свои стихи. Это был очень трогательный момент, так как каждый присутствующий вспомнил и о своей маленькой родине, и о родном доме, и о маме как о самой первой родине.

О, Беларусь, страны нет в мире краше!
Над синью рек зеленые ветра…
За путь наш светлый, за моленья наши
Пошли нам, Боже, мира и добра…
Слова любви дарованы наитьем.
Душа твоим дыханием полна.
Мы связаны с тобой незримой нитью,
И пусть не прерывается она.

В завершение встречи в качестве музыкального подарка прозвучал концерт в исполнении преподавателей детской школы искусств №9 г.Минска.


 

 

25.09.2015 Ізноў чароўнай восенню любуюсь

Сапраўдным падарункам у Дзень бібліятэк 15 верасня  для чытачоў сярэдняга і сталага ўзросту бібліятэкі імя Я.Купалы стала святочная літаратурна-музычная гасцёўня “Ізноў чароўнай восенню любуюсь”.

Верасень.. Настрой – восень. Восенню прырода скупая на эмоцыі, тым важней музыка, якая гучыць у душы кожнага. Усіх прысутнічаючых у зале парадавалі сваёй творчасцю нашы госці: студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Андрэй Канаплёў і Таццяна Пешкава. Прагучалі музычныя творы “Утренняя песня” і “Песня любви”. Аўтар гэтых музычных твораў – Андрэй Канаплёў. Незвычайна прыгожа перапляліся ў дуэце гукі фартэпіаны і флейты. На баяне А. Канаплёў віртуозна выканаў вальс-мюзэт “Беззаботный” і "Неаполитанскую песенку” П.І.Чайкоўскага.

У святочнай праграме цікавай была і літаратурная частка “Восень і паэзія”. Прагучалі вершы пра восень вядомых рускіх паэтаў 19-20 стагоддзяў. Увазе чытачоў была прапанавана святочна аформленая выстава “Усе фарбы восені – для вас!”.

Сваёй творчасцю ўсіх парадаваў аўтар і выканаўца песен Антон Еўсеенка. Таксама прагучалі вершы пра восень у яго выкананні.

 

 

 

25.09.2015 Празднуем День библиотек!!

14 сентября, накануне профессионального праздника - Дня библиотек, в Центральной библиотеке имени Янки Купалы состоялось праздничное мероприятие. На крыльце перед библиотекой звучала музыка в исполнении Кирилла Мизго, студента 4-го курса Белорусской государственной академии музыки, работала фотозона, где каждый желающий мог сделать снимок на память с героями произведений Янки Купалы - Павлинкой и паном Быковским.

Программа праздничного дня включала открытие выставки иллюстраций молодой, талантливой художницы Анастасии Балыш, творческую встречу с поэтами Ириной Чернявской и Алисой Мининой. Учащиеся детской музыкальной школы искусств №8 имени Г.Ширмы представили небольшую концертную программу в фойе библиотеки.

 

 

24.09.2015 Мінск - мае крылы

Зямля беларуская заўсёды была багата на таленты. І вельмі сімвалічна, што ў Год моладзі  на сустрэчу з вучнямі старэйшых класаў  СШ №43 прыйшлі дзяўчаты, улюблёныя ў літаратуру, маладыя члены Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Яна Явіч, Анастасія Кузьмічова, Таццяна Матюхіна. Сёння вялікая ўвага надаецца  пераемнасці пакаленняў, зліццю вопыту старэйшых людзей з сілай і энергіяй моладзі. Так і ў нашай бібліятэцы №11  прадстаўляла моладзь Аліна Легастаева, паэтка, даўні сябра нашай бібліятэкі.
         Яна Явіч не ў першы раз завітала да нас. Добра вядома яна па публікацыям у часопісе “Маладосць”, газеце “Літаратура і мастацтва”. У гэты раз Яна не толькі чытала вершы, але і расказвала пра свае спробы ў прозе.
        Скласці першыя вершы Анастасія Кузьмічова  паспрабавала яшчэ ў школе. Спробы былі ўдалымі. Паэтычны зборнік “Быть может меня приютят?” выйшаў у 2005 годзе, а дыск вершаў “Яхідна” -  у 2011.  Тэмы першага кахання і здрады, прыгажосці чалавечай душы, шчырага сяброўства блізкі  і зразумелы кожнаму з прысутных.
        Таццяна  Мацюхіна зусім маладая паэтка. Выступаць для шырокай аўдыторыі для яе  яшчэ нязвыкла, вельмі хвалююча. Вершы аб любай Беларусі, яе прыгажосці – вось асноўная тэма паэтычных твораў Таццяны. Зусім нядаўна ў серыі “Мінскія маладыя галасы” выйшаў  яе першы зборнік вершаў “Адчуць гармонію душы”, з чым  прысутныя павіншавалі паэтку.
        Шмат пытанняў задавалі вучні гасцям: ці лёгка быць паэтам; што лягчэй: пісаць вершы ці прозу; як яны ставяцца да  перакладу сваіх твораў на другія мовы.
        Гучныя апладысменты, шчырая падзяка і запрашэнне на новую сустрэчу – лепшы адказ на пытанне: “Ці спадабалася  сустрэча?”. 
 

22.09.2015 Мой горад у вуліцах і асобах

9 верасня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы для навучэнцаў Мінскага тарговага каледжа і Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя Глебава адбылася творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай, паэткай, даследчыцай  Людмілай Іванаўнай Рублеўскай. Супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана слайд-стужка пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніцы. Спачатку  для Людмілы Рублеўскай было праведзена бліц-апытанне, а потым пісьменніца паведаміла пра свае кнігі. Таксама яна чытала свае вершы, распавядала шмат легендаў і паданняў аб Мінску. А потым проста і даступна, з непаўторным пачуццем гумару  адказвала на пытанні нашых маладых чытачоў. Бібліятэка яшчэ раз віншуе яе з юбілеем і спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва.

22.09.2015 Францыск Скарына-першадрукар, асветнік, гуманіст

9 верасня ў бібліятэцы №22 прайшло мерапрыемства “Францыск Скарына – першадрукар, асветнік, гуманіст”  для навучэнцаў шостага класа СШ №25. Падчас мерапрыемства юныя чытачы пачулі гутарку супрацоўніка бібліятэкі Пыж Вікторыі Яўгеньеўны "Дзень беларускага пісьменства - сімвал шанавання культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі",  пабачылі злектронную  прэзентацыю аб узнікненні пісьменства і кнігадрукавання,  дакументальны фільм «Францыск Скарына. Лёс ».

11.09.2015 Табе ў каханні, Мінск мой, прызнаюся…

 Напапярэдадні Дня горада, бібліятэка № 11 запрасіла ўдзельнікаў святочнай вечарыны “Табе ў каханні, Мінск мой, прызнаюся…” ў віртуальнае падарожжа па Мінску. Пачалося яно музычна-тэатралізаванай кампазіцыяй “Люблю свой край…” членаў творчай лабараторыі ДУ “Золак” пад кіраўніцтвам Ліліі Верамейчык. 

 

07.09.2015 У гасцях - часопіс "Маладосць"

1 верасня  ў Дзень ведаў Цэнтральную бібліятэку імя Янкі Купалы наведаў творчы калектыў часопіса “Маладосць” - намеснік галоўнага рэдактара Тамара Мінютка, рэдактары аддзелаў: прозы - Анастасія Салдаценка, паэзіі - Ірына Чарняўская.

Сустрэча прайшла плённа і цікава. Гэта была самая сапраўдная вандроўка па старонках часопіса. Тамара Мінютка  расказала пра яго гісторыю. Навучэнцы сярэдніх школ №78, 187, гімназіі №23 даведаліся, хто з вядомых літаратараў быў галоўным рэдактарам ў розныя гады (Аляксей Кулакоўскі, Пімен Панчанка, Генадзь Бураўкін, Васіль Зуёнак і інш),  якія буйныя раманы друкаваліся ў часопісе, якія пастаянныя рубрыкі змяшчае часопіс. Таксама быў прадстаўлены новы спецыяльны праект вокладкі часопіса “Прозвішчы”.
       Анастасія Салдаценка і Ірына Чарняўская паведалі пра работу аддзелаў прозы і паэзіі і запрасілі прысутных да творчага супрацоўніцтва ў часопісе.
     Напрыканцы супрацоўнікі   адказалі на шматлікія пытанні вучняў і правялі віктарыну на веданне беларускай мовы.



 

01.09.2015 Жывая бібліятэка

 29 жніўня ў бібліятэцы №1 імя Л.М.Талстога адбылося мерапрыемства да Года моладзі – праект “Жывая бібліятэка”. Асаблівасць праекта ў тым, што замест звычайных кніг тут выступаюць жывыя людзі са сваімі ўласнымі гісторыямі. У такой бібліятэцы кнігамі з’яўляюцца чытачы, а чытачамі – госці.  На практыцы гэта выглядае так: ”чытачы”-госці прыходзяць, атрымліваюць  “бібліятэчную картку”, выбіраюць  “кнігу” і чытаюць яе на працягу часу. Любы жадаючы можа задаць пытанне выступоўцы ці ўступіць з ім у дыскусію. На гэты раз жывымі кнігамі сталі мастак і музыка Андрусь, настаўніца Ганна, анты-анка-пацыент Ірына, бібліятэкар, інвалід Віталік, валантэрка Юля, грамадскі актывіст Ксенія.

Праект арганізаваны ў рамках Міжнароднай школы беларусістыкі, якая праходзіць у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы з 25 жніўня па 7 верасня. На мерапрыемствы прысутнічалі студэнты з 9 краін свету – Германіі, Венгрыі, Чэхіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Кітая і Японіі, студэнты БДУ і БДУКіМ, чытачы бібліятэкі. Усе прысутныя размаўлялі толькі на беларускай мове. Жывая бібліятэка – гэта бібліятэка, напоўненая размовамі,пытаннямі і адказамі.

| сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 | декабрь 2016 | ноябрь 2016 | октябрь 2016 | сентябрь 2016 | август 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | март 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | сентябрь 2014 | август 2014 | июль 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 | январь 2014 | декабрь 2013 | ноябрь 2013 | октябрь 2013 | сентябрь 2013 | июль 2013 | июнь 2013 | май 2013 | апрель 2013 | март 2013 | февраль 2013 | январь 2013 | декабрь 2012 | ноябрь 2012 | октябрь 2012 | сентябрь 2012 | июль 2012 | июнь 2012 | май 2012 | апрель 2012 | март 2012 | февраль 2012 | январь 2012 | декабрь 2011 | ноябрь 2011 | октябрь 2011 | сентябрь 2011 | июнь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | март 2011 | февраль 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация