23.12.2016 Читаем и пишем с Анной Франк

 

14 декабря 2016 года на базе библиотеки № 19 состоялось открытие выставки «Читаем и пишем с Анной Франк», которая продлится до конца января 2017 года.

Выставка организована Домом-музеем Анны Франк (Голландия), Международным общественным благотворительным объединением «Видеть сердцем» при поддержке администрации Октябрьского района г. Минска.

В церемонии открытия экспозиции приняли участие Посол Федеративной Республики Германия в Республике Беларусь г-н Петер Деттмар, Временный Поверенный Офиса Посольства Королевства Нидерландов в Республике Беларусь г-н Паул ван Ооствей, заместитель главы мисии Посольства Государства Израиль в Республике Беларусь г-жа Юлия Рачинская-Спивакова, заместитель директора ГУ «Централизованная система государственных публичных библиотек г. Минска» Е.И.Матвеева, заведующий отделом новейшей истории Беларуси Академии наук Беларуси С.А.Третьяк, представители администрации Октябрьского района г. Минск.

Выставка рассчитана на детскую аудиторию (школьники в возрасте 9-15 лет) и проводится в целях поощрения у детей любви к чтению и письму посредством истории еврейской девочки Анны Франк – автора всемирно известного дневника, который она вела в возрасте 13-15 лет в тайном убежище в Амстердаме, спасаясь с семьей и знакомыми от нацистского преследования с июля 1942 по август 1944 года.


 

15.12.2016 Спатканне за талентам

 

13 снежня ў бібліятэцы № 11 прайшло мерапрыемства прысвечаннае 125 – годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

У маі 1917 года згасла апошняя свяча  аднаго  з найвыдатнейшых  беларускіх паэтаў, любімага сына нацыі.

Ён, дзякуючы сваёй геніяльнай адаронасці, здолеў здзейсніць найвялікшы творчы подзвіг– стаў зоркай на небасхіле нацыянальнай паэзіі побач з Янкам Купалам і Якубам Коласам. Аб гэтым вяла размову навуковы супрацоўнік літаратурнага музея Максіма Багдановіча Таццяна Барадуля. Амаль усе жыццё паэт пражыў  удалечыні ад роднай зямлі, але любіў яе бязмежна і заклікаў захоўваць традыцыі і духоўную спадчыну народа. Выканаўцы творчай лабараторыі ДУ “Золак” пад кіраўніцтвам Ліліі Верамейчык прадставілі мадэлі нацыянальнага адзення, зробленыя з экалагічначыстых матэрыялаў.

Захапленне ў прысутных вызвала вступленне навучэнкі Рэспубліканскага музычнага каледжа пры акадэміі музыкі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Глафіры Круг. Яна з вялікім майстэрствам выканала на цымбалах некалькі музычных твораў.

Гучалі вершы Максіма Багдановіча, песні на яго словы ў выкананні членаў творчага аб’яднання “Рамантыкі залатой пары”.  Асобы каларыт вечарыне надала выстава – інсталяцыя “Я хацеў бы з вамі спаткацца…”


 

12.12.2016 “І зорка гарыць, і не вяне вянок”



Ён навучыў, здаецца, гаварыць
Па-беларуску нават кіпарысы,
Барвінак на магільніку гарыстым
Ён навучыў, здаецца, гаварыць.
                                      Я. Сіпакоў


 

У межах святкавання 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ў бібліятэцы № 18 адбылося святочнае мерапрыемства “І зорка гарыць, і не вяне вянок”, у якім прынялі ўдзел навучэнцы старэйшых класаў гарадского вучылішча алімпійскага рэзерву, мастачка Надзея Пашкеіч.

Увазе прысутных была прапанава мультымедыйная прэзентацыя, пад час якой супрацоўнікі бібліятэкі распавядалі пра творчы і жыццёвы пуць паэта, значную ўвагу надаўшы інтымнай лірыцы паэта, якая распавядае аб прыгожых, але не заўсёды счастлівых старонках адносін паэта з яго музамі. Пасля прэзентацыі была прапанавана віктарына па старонках жыцця і творчасці Максіма Багдановіча.

У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел мастачка Надзея Пашкевіч, якая стварыла цыкл твораў пад уплывам творчасці М.Багдановіча, вынікам чаго быў распрацаваны аўтарскі праект, а карціны былі прадстаўлены ў адным з буйнейшых культурных цэнтраў імя А.Чэхава у Маскве. У якасці сувеніраў прысутныя атрымалі календары з выявамі карцін мастачкі і закладкі для кніг з словамі беларускіх паэтаў аб М.Багдановічы.

Кажучы аб значэнні Максіма Багдановіча для беларускай літаратуры глыбокі сэнс набывае выказванне народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі: “Зорка Максіма Багдановіча на беларускім паэтычным небасхіле з’явілася невыпадкова. Яна павінна была з’явіцца. Бо без Багдановіча наша літаратура вельмі многае страціла б. Яна была б не той літаратурай, якую мы маем цяпер. Багдановіч прывіў літаратуры пачуццё асобы, індывідуальнасці, бліскуча даказаўшы, што свет асобнага чалавека такі багаты, як і Сусвет”.


 

12.12.2016 Зимний вечер с Максимом Богдановичем

 

 6 декабря в библиотеке № 5 прошёл музыкально-поэтический вечер “У вянок Максіму Багдановічу”, посвящённый 125-летию со дня рождения великого белорусского поэта Максима Богдановича.
Перед аудиторией (курсанты военно-медицинского факультета БГМУ, учащиеся кружка «Журналистика» ДДиМ «Золак», читатели) выступили члены Союза писателей Беларуси: учёный и бард Александр Ващенко, поэтессы Таиса Трофимова и Ольга Норина.

Прекрасными стихами «Слуцкие ткачихи» вечер открыла Алёна Павловна, вспомнив трагическую судьбу Максима Богдановича. После неё слово было передано писателю и поэтессе Ольге Нориной. Рассказав о слуцких поясах в творчестве Максима Богдановича и в свете последних научных исследований, она предоставила возможность выступить своим кружковцам. Арина Грисюк продекламировала стихотворение «Раманс», а Владимир Новик – «Учора шчасце толькі глянула нясмела».

После выступления юных чтецов Таиса Трофимова рассказала о своей работе в музее Максима Богдановича. Она приглашала непременно заглянуть туда, где с такой любовью собрана вся информация, касающаяся жизни и творчества поэта.
Тронула сердца зрителей музыкальная часть вечера, которую устроил Александр Ващенко, исполнив под прекрасную мелодию гитары стихотворения Максима Богдановича. К нему присоединилась Таиса Трофимова, и они дуэтом исполнили «Раманс» («Зорка Венера»).

Атмосфера вечера была такой уютной, что уже вскоре все собравшиеся в зале подпевали импровизированному дуэту.

Каждый выступающий призывал открыть для себя стихотворения Максима Богдановича и оставить их в своём сердце.
 

Василиса Хворостина, Арина Грисюк,
кружок «Журналистика» ДДиМ «Золак»
(педагог О.М. Павлюченко)
Фото О.М. Павлюченко


 

12.12.2016 Да зор яго ўзнялася песня і не змаўкае праз гады



“Паэтычны вянок”
Краю мой любы,
краю мой мілы,
Як бы сустрэцца з табою хацеў!
Меў бы я сілы,
меў бы я крылы –
Ўраз бы к табе паляцеў.
Каб прытуліцца да роднай зямліцы
Сэрцам збалелым
і з думай-жальбой,
Вечным паклонам табе пакланіцца
  І развітацца з табой...
                         Міхась Рудкоўскі,
“Апошняя малітва Максіма Багдановіча”

 


     8 снежня на літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, у бібліятэку № 2 імя Н. К. Крупскай завіталі вучні СШ №178.

Максім Багдановіч… Кароткім быў яго жыццёвы век. Ён вымяраецца дваццаццю пяццю гадамі. Многія літаратары ў такім ўзросце толькі пачынаюць тварыць. Ён жа – закончыў. Але паспеў зрабіць для роднай старонкі і нашай літаратуры вельмі шмат. Не толькі паэзія натхняла Максіма Багдановіча. Акрамя вершаў ён пісаў празаічныя творы, крытычныя артыкулы, займаўся літаратуразнаўчымі даследваннямі. А першы і апошні прыжыццёвы зборнік паэта “Вянок” (1913) паказаў, “...што беларускай паэзіі ўласцівыя ўсе памеры, якія толькі існуюць у любой іншай паэзіі, і што беларуская мова настолькі багатая, што на ёй можна выкладаць любую паэтычную тэму і ў любым паэтычным жанры” (Дзіядор Дзябольскі).

“Ёсць паэты, якія пішуць творы, каб потым з іх выдаць выбранае, але ёсць паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх належыць Максім Багдановіч” (Максім Танк).

Максім Багдановіч – нязгасная зорка нашай літаратуры.


 

12.12.2016 “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”

 

   У кожнага народа ёсць асобы, якімі ён асабліва ганарыцца. На нятленным палатне нашай гісторычнай памяці залатымі літарамі напісана імя Максіма Багдановіча.   І няхай ідуць гады, прамінаюць дзесяцігоддзі, адыходзяць у нябыіт эпохі і цывілізацыі. Але застаецца нязменным спрадвечнае неба над намі, на якім ярка гарыць зорка Максіма -  вечна маладога, палымяна-дзёрскага, душэўна-вытанчанага.

8 снежня ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча сваімі думкамі з навучэнцами лінгвагуманітарнага каледжа МДЛУ аб асобе паэта на сустрэчы “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”, прысвечанай 125-годдзю М.Багдановіча, падзяліўся пісьменнік, перакладчык, публіцыст Анатоль Бутэвіч. Ён распавёў аб сваіх першых уражаннях ад паэзіі Максіма Багдановіча, аб значэнні яго творчасці для беларускай і сусветнай літаратуры.

Сучаснаму чытачу творчая спадчына паэта  цікавая, блізкая і зразумелая. Але так добра чытаць яго вершы, як гэта робіць артыстка  Зінаіда Феакцістава, могуць толькі тыя, хто разумее музыку слова.

Непаўторна, пранікнёна, высока прагучалі на вечарыне і паэтычныя радкі Максіма, пакладзеныя на музыку, ў выкананні Алесі Сівохінай. Нездарма ж мелодыю называюць мовай душы.

З вялікай павагай да жыцця і творчасці нашага слыннага пісьменніка, супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі цікавую прэзентацыю і раздрукавалі лепшыя вершы паэта.На памяць аб сустрэчы кожны з прысутных панёс “перлінку” з творчай спадчыны М.Багдановіча. Бо той, хто аднойчы адкрыў для сябе Багдановіча, той адкрыў яго назаўсёды. І назаўсёды зрабіў сваёй любоўю. І застаўся  навек у палоне неразгаданых чараў яго паэзіі, каб зноў і зноў вяртацца да яго радкоў і спыняцца перад імі, як перад цудам. 


 

09.12.2016 Паэт света,красы, любві

 

8 снежня ў сталічнай бібліятэцы № 22 прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да юбілею вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча, - літаратурна-музычная імпрэза “Паэт света, красы, любві!”.  На мерапрыемства былі запрошаны вучні  7 “А” класа сярэдняй  школы № 25 у суправаджэнні настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Фёдаравай Наталлі Іванаўны.

На пачатку сустрэчы вучням была прапанавана выстава-юбілей “Свет паэзіі Максіма Багдановіча”, арганізаваная супрацоўнікамі бібліятэкі, якая выклікала вялікую зацікаўленасць.

Нашай мэтай было папоўніць  веды вучняў па біяграфіі i творчай спадчыне Максіма Багдановіча, пазнаёміць з некаторымі новымі для вучняў аспектамі яго творчасці. Падчас імпрэзы мы разам з вучнямі, ўдасканальвалі  ўменне выразна чытаць уголас мастацкія творы паэта. 

На прыкладзе асобы Максіма Багдановіча, яго вершаў мы імкнуліся  абудзіць у  вучняў пачуццё прыгожага,   зацікавіць ix творчасцю песняра.

На працягу  мерапрыемства дзеці праслухалі  песні на вершы  Максіма Багдановіча: “Зорка Венера”, “Вераніка”, “Слуцкія ткачыхі” ў выкананні беларускіх артыстаў Я. Навуменка, П. Ялфімава, Г. Калдуна. У запісу Валянціна Салаўёва  прагучала паэма  “Страцім лебедзь” . Нам, як супрацоўнікам бібліятэкі, было вельмі прыемна назіраць зацікаўленасць вучняў змястоўнасцю тэкста. 
Вобраз Максіма Багдановіча – вечна маладога, палымяна-дзёрзкага,  улюблёнага,  захопленага прыгажосцю беларускай прыроды запаліў агеньчыкі ў вачах нашых  юных слухачоў.


 

08.12.2016 Встреча с офицерами и курсантами Института пограничной службы Республики Беларусь

 

29 ноября в Центральной библиотеке имени Янки Купалы прошла встреча старшеклассников Советского района с офицерами и курсантами Института пограничной службы Республики Беларусь. Профессия пограничника особенная и пользуется в обществе большим уважением.

В процессе общения с учащимися курсант 2 курса Павел Дрик рассказал, какие требования предъявляются к абитуриентам, чтобы стать курсантом Института пограничной службы. Подчеркнул, что в институте созданы все условия для качественной подготовки специалистов пограничной службы: великолепная учебно-материальная база, отвечающая самым высоким требованиям; все классы и аудитории оборудованы современной компьютерной техникой, уникальными тренажерами, многие из которых не имеют аналогов в мире. Павел сказал, что большое внимание уделяется спорту. «Офицер-пограничник должен обладать не только глубокими знаниями и навыками по специальности, но и быть элегантным, подтянутым, стройным». С удивлением школьники узнали, что будущие защитники нашей границы также изучают этикет. Ведь деятельность офицера-пограничника постоянно находится на виду. А действия человека в форменной одежде вызывают особый интерес и получают более строгую оценку со стороны окружающих, ведь пограничник призван требовать соблюдения определенных правил и норм поведения от других.

Заинтересовала учащихся информация о том, что с этого года начат прием в институт девушек. Также курсантами 1 курса (Константин Мартынов, Сергей Медюха, Алексей Оксютчик, Андрей Рудинский) были продемонстрированы элементы рукопашного боя, что вызвало неподдельный интерес у юношей и девушек.

Павел Дрик закончил презентацию профессии словами: «Нет в стране человека, который не понимал бы, насколько важно сохранить мир и спокойствие на наших границах, пресекать любые проникновения в Беларусь потенциальных террористов и их эмиссаров, оружия, наркотиков, литературы экстремистского содержания, нелегалов, агентов зарубежных спецслужб… Чтобы нейтрализовать весь этот мутный поток, нужны высокопрофессиональные национальные кадры. Их готовит наш институт. И мы будем рады, если в этом году кто-то из вас пополнит наши ряды».

После встречи заинтересованные старшеклассники смогли в свободной форме пообщаться с курсантами и задать конкретные вопросы старшему офицеру отдела идеологической работы капитану Габец Татьяне Сергеевне.


 

06.12.2016 Канцэрт ансамбля народнай музыкі і песні “Менскі гармонік”

 

30 лістапада ў Мінскім гарадскім тэатры паэзіі Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы адбыўся канцэрт ансамбля народнай музыкі і песні “Менскі гармонік”, прысвечаны іх музычнай творчасці. Мастацкі кіраўнік ансамбля Іван Раманчук.

З прывітальным словам выступіў кіраўнік тэатра, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў. Прагучалі вершы ў выкананні Міколы Шабовіча, Веры Буланды, Ніны Гарагляд.

Цудоўныя песні ў выкананні ансамбля і вершы якія гучалі, праніклі ў сэрца кожнаму прысутнаму ў зале.

Наступная сустрэча ў Мінскім гарадскім тэатры паэзіі адбудзецца 21 снежня і будзе прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Чакаем Вас у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул. Веры Харужай, 16)

21 снежня 17.30. 

Уваход вольны.


 

06.12.2016 СПИД: знать, чтобы жить

 

Проблема борьбы со СПИДом является одной из актуальнейших в последние годы. Это заболевание приобретает характер эпидемии, но бороться с ним человечество пока так и не научилось. Поэтому одним из важнейших компонентов такой деятельности является профилактика ВИЧ и СПИД во всем мире.

1 декабря – Всемирный день борьбы против СПИДА.

В рамках этой даты в библиотеке № 18 была проведена акция «СПИД: знать, чтобы жить». В рамках акции вниманию всех посетителей библиотеки была представлена выставка «Защитимся от СПИДа!». Для курсантов Института пограничной службы была продемонстрирована мультимедийная презентация «Время любить, время думать», на материале которой сотрудники библиотеки рассказали об истории заболевания, привели свежие статистические данные по заболеваемости ВИЧ в Беларуси, а также сведения о том, как уберечь себя от беды. Затем в игровой форме полученные знания были закреплены. Две пары соревновались между собой, демонстрируя свои знания в конкурсах, а зал отвечал на вопросы на тему ВИЧ и СПИД. Ребятам приходилось решать порой очень непростые задачи, особенно с точки зрения психологии. Например, они должны были обосновать свое мнение по таким вопросам как «Всех ли надо проверять на ВИЧ при поступлении в больницу?» и «Можно ли детям с ВИЧ/СПИД ходить в общеобразовательные школы?»

В конце мероприятия победители получили памятные призы, а также все смогли получить методические материалы по профилактике ВИЧ/СПИД, предоставленные валеологом поликлиники № 27 Кацер Лилией Эдуардовной.


 

06.12.2016 Я не сумую, я жыву…

 

    І зноў, у  лістападзе літаратурны клуб “Шчырасць” пры публічнай бібліятэцы  № 22  вітаў шмат сваіх сяброў, сярод якіх курсанты БНТУ ваенна-тэхнічнай кафедры, навучэнцы і настаўнікі жалезна-дарожнага каледжу, іншыя прыхільнікі прыгожага пісьменства і паважаных гасцей.

Таццяна Атрошанка – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса, празаік, драматург, кампазітар і выканаўца, лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, лаўрэат Рэспубліканскай літаратурнай  прэміі “Залаты Купідон”, аўтар кнігі паэзіі “Не я”.

Кіраўнік літаратурнага клуба “Шчырасць” – Міхась Пазнякоў падкрэсліў шматгранны творчы талент Таццяны, асабістасць душы слова - дзіўна шчырага, светлага, аптымістычнага і кахаючага. Адзначыў яе супрацоўніцтва  з прафесійнымі калектывамі, такімі, як Беларускі  дзяржаўны ансамбль ”Свята”.  Песня “Заручыны”, напісаная разам з кампазітарам Леанідам Захлеўным, выконвалася ансамблем “Бяседа” на міжнародным фестывалі ”Славянскі базар”.

Таццяна Атрошанка друкуецца   на старонках” Маладзечанскай газеты”, ”Авангарда”, ”Беларускай нівы”, “Мінскай праўды”, “Літаратуры і мастацтва”, часопіса “Маладосць”,  і  многіх іншых.

Асаблівае месца ў творчасці яна надае падрастаючаму пакаленню, піша для іх казкі, вершы, прозу, песні. Супрацоўнічае з дзіцячымі вакальнымі студыямі ”Спяваем разам”, “Нон-стоп”, “Мікс”,”Буслік”, узорнай дзіцячай эстраднай студыяй імя У.Мулявіна. У рэпертуары гэтых і іншых студый зараз знаходзіцца больш за сорак песень, словы да якіх напісала Таццяна Атрошанка.

Песні, напісаныя разам з Аленай Атрашкевіч, Сяргеем Ждановічам, Уладзімірам Сарокіным  неаднаразова перамагалі на розных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, такіх, як міжнародны конкурс  “Кубак Еўропы”, міжнародны конкурс”Маладзічок”, і інш.

Таццяна Атрошанка спявае і сама. Песні, напісаныя і выкананыя ёй, гучаць на розных радыёстанцыях Беларусі, Польшчы, Расіі. У 2013 годзе выйшаў асабісты дыск  “Внутри  огромного города”, дзе Тацццяна выступіла ў якасці аўтара песень і выканаўцы. Прэзентацыі дыска паспяхова прайшлі ў Маладзечне і Мінску. Прэзентавала свой дыск Таццяна і ў  “Шчырасці”, у выкананні аўтара прагучалі некаторыя песні.

Госці вечарыны задавалі шмат цікавых пытанняў, атрымлівалі шчырыя адказы, выказалі словы вялікай падзякі за цудоўны настрой. Пастаянны член літаратурнага клуба Алег Віктаравіч Жыдовіч прысвяціў выдатнай госці свой верш.   Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя атрымалі ў падарунак цудоўную кніжку вершаў “Не я…” і дыск “Внутри огромного города” з аўтографам аўтара. А Таццяну Атрошанка яшчэ доўга не адпускалі шчырыя захопленыя позіркі і апладысменты слухачоў.

Пранікнёныя паэтычныя радкі ў выкананні аўтара, яскравыя музычныя сюрпрызы падарылі ўсім мноства прыемных эмоцый, дазволілі задумацца аб зямным і ўзвышаным!


 

02.12.2016 Профилактика ВИЧ-инфекции среди молодежи


          Кроме веселых календарных праздников есть такие дни, которые  заставляют нас задуматься о том,  что  происходит вокруг.  5 Июня 1981 года Американский Центр контроля над заболеваниями зарегистрировал новую болезнь -  Синдром приобретенного иммунодефицита. Ежедневно пестрят на страницах газет, звучат с телевизионных экранов эти четыре буквы – СПИД. Какими только эпитетами ни «награждают» эту смертельную болезнь: «чума ХХІ века», «грозная тень человечества», «чумная смерть». Но и они в полной мере не отражают ту опасность, которая нависла над человечеством. В настоящее время по оценке ООН ВИЧ/СПИД занимает 5-е место среди причин смертности в мире. Число людей, живущих с ВИЧ-инфекцией, составляет более 35 миллионов человек. Не случайно 1 декабря объявлено Всемирным днем борьбы со СПИДом. Но эта болезнь – проблема не только медицинская. Многие могли бы избежать болезни, если бы знали о ней и мерах безопасности больше. Поэтому так важно говорить о борьбе со СПИДом, уделять внимание тем, кто,  сожалению, не избежал рокового случая.

Заинтересованный разговор состоялся в библиотеке № 11 у Светланы Геннадьевны Рябовой, специалиста Центра гигиены и эпидемиологии Заводского района со школьниками. Впечатляющие цифры заболевших и зараженных, меры предотвращения и пути заражения страшным заболеванием – вот круг обсуждаемых вопросов.  Особое внимание было уделено наркотикам как  одному из главных  путей заражения. Отрадно, что школьники не были пассивными, задавали много вопросов и сами отвечали на них.

К мероприятию был подготовлен обзор литературы «В дорогу жизни без СПИДа!», где были представлены книги, брошюры, буклеты, памятки по вопросам профилактики ВИЧ/СПИД, методические и информационные материалы по организации и проведению мероприятий в рамках Всемирной кампании против СПИДа в Республике Беларусь. В памятках и листовкахребята увидели информацию о социальных службах и телефоны доверия, которые заставили поверить в реальность существующей опасности.


 

02.12.2016 Осеннее настроение

 

26 ноября в библиотеке № 12 интересно, познавательно, весело прошёл вечер отдыха «Осеннее настроение».

Читатели участвовали в конкурсах, викторинах на осеннюю тему, слушали  информацию о садоводстве, огородничестве  руководителя агрошколы Лары Левкович, получили в подарок семена.

Порадовали танцевальные номера Захаренко Александра и Галины, ансамбля “ Прыгажосць”, песни в исполнении детей студии “Молодые голоса” под руководством Татьяны Коназ.

Звучали  стихи Лары Дарлинг, Леонида Суцковера.

После концерта всех пригласили на дегустацию осенних блюд.

Вечер отдыха  подарил всем хорошее настроение, не взирая на грустную осеннюю погоду.


 

01.12.2016 Акварэлі падарожжаў

 

У лістападзе ў бібліятэцы №1 імя Л.М. Талстога прайшло адкрыццё цудоўнай мастацкай выставы архітэктара, мастака Леаніда Мельніка “Акварэлі падарожжаў Леаніда Мельніка”.

Леанід Мельнік двойчы знайшоў сябе: адзін раз як архітэктар, другі – як мастак акварэляў. Ён піша лёгка і натуральна. І так жа легка развітваецца са сваімі карцінамі, раздарвая іх сябрам і знаёмым. Шматлікія яго творы вайшлі ў прыватныя калекцыі ў Германіі, Ізраіле, Амерыцы і Канадзе. Негледзячы на то, што асноўным заняткам Леаніда Мельніка ў жыцці была архітэктура (ён скончыў архітэктурнае аддзяленне Львоўскага палітэхнічнага інстытута), ён заўсёды з захапленнем маляваў акварэлі і нацюрморты. Тэхніку малявання  асвайваў самастойна нешта чэрпая ў сваіх куміраў. Як архітэктар Леанід Мельнік праектаваў гандлёвыя прапрыемствы ( рэстараны  гасцініц “Юбілейная”, “Планета”, універсамы “Фрунзенскі”, “Цэнтральны” у Мінску). Таксама рыхтаваў паспяховыя праекты айчынных павільёнаў на міжнародных гандлёвых ярмарках, шмат працаваў за мяжой. Адтуль (з Індыі, Францыі, Англіі, Кітая, Фінляндыі ) заўсёды вяртаўся з мноствам акварэляў, у якіх імкнуўся адлюстраваць выдатныя мясціны розных краін.

На выстаўке можна ўбачыць саборы, мячэці, касцёлы, царквы, вулачкі Мінска і Вільнюса, Варшавы і Дэлі,  шмат прыгожых незвычайных кветак. Яркія, сакавітыя акварэлі Леаніда Мельніка нікога не пакінулі раўнадушным, яны сапраўды вылучаюць святло і выклікаюць пачуццё радасці і свята.

На адкрыцці прысутнічалі родныя і сябры мастака,  знакамітыя калегі-архітэктары – мастакі:А. Рыбчынскі, В.Лахоня, С.Федчанка, Б.Юркін. Гучалі вершы,  асаблівы эмацыянальны настрой выклікалі песні аб Мінску 60-х гадоў ў выкананні С.Федчанкі.


 

01.12.2016 Імпрэза ў Літаратурным кафэ

 

Адбылася чарговая імпрэза ў Літаратурным кафэ “Прэзентацыя”, заснаваным Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і Асацыяцыяй інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд”.

На гэты раз мерапрыемства імправізаванага літаратурнага кафэ прайшло ў публічнай бібліятэцы № 17. У цэнтры ўвагі аматараў мастацкага слова былі вядомыя пісьменнікі Міхась Пазнякоў, Наталія Касцючэнка, Ганад Чарказян, Хізры Асадулаеў і таленавітая творчая моладзь: Таццяна Купрыянец, Кацярына Роўда, Настасся Каротчыкава, Кацярына Стройлава, Улад Музычэнка.

За кубкам чаю ішла размова пра літаратурны працэс, гучалі вершы на беларускай, рускай, армянскай, курдскай і карацінскай мовах, а таксама аўтарскія песні пад гітару ў выкананні Улада Музычэнкі. Прайшла і прэзентацыя рамана-эсэ Наталіі Касцючэнка “Час жніва і час пакаяння”. Кіраўнік дэпартамента адуакцыйных праектаў асацыяцыі “БелБрэнд” падзялілася новымі планамі ў супрацоўніцтве з пісьменніцкай арганізацыяй сталіцы.


 

| апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 | декабрь 2016 | ноябрь 2016 | октябрь 2016 | сентябрь 2016 | август 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | март 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | сентябрь 2014 | август 2014 | июль 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 | январь 2014 | декабрь 2013 | ноябрь 2013 | октябрь 2013 | сентябрь 2013 | июль 2013 | июнь 2013 | май 2013 | апрель 2013 | март 2013 | февраль 2013 | январь 2013 | декабрь 2012 | ноябрь 2012 | октябрь 2012 | сентябрь 2012 | июль 2012 | июнь 2012 | май 2012 | апрель 2012 | март 2012 | февраль 2012 | январь 2012 | декабрь 2011 | ноябрь 2011 | октябрь 2011 | сентябрь 2011 | июнь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | март 2011 | февраль 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация