поиск в каталоге

стрелочка Горад майго натхнення

admin06.03.2024

5 сакавіка 2024 года ў бібліятэцы № 18 адбылося адкрыццё юбілейнай фотавыставы Мікалая Лінніка “Горад майго натхнення”. Сваю знакавую выставу аўтар прысвяціў любімаму гораду – Мінску, які прадставіў ва ўсёй яго прыгажосці. Перад вачамігледача паўстае начны загадкавы Мінск, упрыгожаны яркімі агнямі; Мінск пры свеце яркага сонца – радасны, жыццясцвярджальны; Мінск, упрыгожаны квітнеючымі паркамі, які вабіць утульнымі вугалкамі.

Аўтара прыйшлі павіншаваць калегі, сябры. Са словамі віншавання выступілі намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, куцльтуры і па справах моладзі Адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Кавалёва Лілія Рыгораўна, загадчык аддзелам абслугоўвання ў Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Выканаўчым каміцеце СНД Лычагіна Таццяна Анатольеўна.

Выстава будзе працаваць да 31 сакавіка. Запрашаем!