ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Бутэвіч, Анатоль. Таямніцы Крэўскага замка

Бутэвіч, А. І. Таямніцы Крэўскага замка. Падарожжа па нашай гісторыі з Вітаўтам Вялікім / Анатоль Бутэвіч. - Мінск : Звязда, 2015. - 174, [1] с.

З  мураваным Крэўскім замкам звязаны лёсы многіх гістарычных асоб. Вялікія князі літоўскія Гедымін і Альгерд будавалі Крэўскую фартэцыю. У Княскай вежы быў забіты вялікі князь літоўскі Кейстут.  Праз падземныя калідоры замка ў жаночым уборы  ўцёк ад сваёй смерці будучы вялікі князь літоўскі Вітаўт. У Крэўскім замку пісаў лісты да Івана Грознага першы рускі дысідэнт князь Андрэй Курбскі.

І, як кожны старажытны замак, Крэўскі таксама ахінуты паданнямі, небыліцамі, у ім дагэтуль жывуць прывіды, а падземныя хады ўсё яшчэ чакаюць сваіх адкрывальнікаў. Кніга «Таямніцы Крэўскага замка» дае чытачу магчымасць даведацца пра Крэўскі дакумент і спрэчкі вакол яго, разабрацца ў будаўнічых асаблівасцях і архітэктурных загадках замка, пазнаёміцца з цікавымі легендамі пра панну з сабачкам, Ягайлаў хвост і Юраву гару.

  ЧЗ, АБ, Ф1,  Ф2,  Ф3,  Ф4,  Ф5,  Ф6, Ф7, Ф8, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф14, Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22
 

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация