ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

28.09.2017 Мой Минск- судьбы моей главная пристань

 

Вечарына, прысвечаная 950-годдзю горада Мінска, запрасіла прысутных ў цікавае віртуальнае падарожжа ў мінулае сталіцы, сучасныя дзівосы, прыгожыя куточкі паркаў  і сквераў. З вялікай цікавасцю слухалі яны і аповед дэльфінатэрапеўта дэльфінарыя “НЭМО” Аляксандры Шулякоўскай аб сваіх незвычайных “мінчанах”.

Мінск шматнацыянальны прадстаўлялі: цыганская спявачка Маргарыта Лурдж, аварцы Амір і Аміна Закрэтавы, якія  танцавалі дагестанскую лязгінку.

Аб сваёй інтарнацыянальнай сям’і разказаў казах Турэшаў Мурад Сарсенбаевіч. Татарын Дмітрый Асхатаў зачараваў цудоўным іграннем на скрыпцы.

Ансамбль народнай песні “Святкі “, пад кіраўніцтвам Буліцкай Наталлі Мікалаеўны ДУ “Золак”, падараваў вянок беларускіх песен.

Заключным акордам мерапрыемтсва стала выкананне вакальным гуртам “Агеньчык” і ўсімі прысутнымі гімна Мінска. 

Падарункам для ўсіх удзельнікаў стала святочная танцавальная праграма.

У вечарыне прымалі ўдзел: дырэктар ДУ ”Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска” Кубышкіна Алена Віктараўна і намеснік  дырэктара Матвеева Алена Іванаўна,  дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валерый Віктаравіч, прадстаўнікі нацыянальных дыяспар горада Мінска.

28.09.2017 Распачынае восень свой развітальны вальс…

 

20 верасня 2017 года ў Цэнтральнай бібліятэцы ім. Я.Купалы ў межах чытацкага аб’яднання “За кубачкам гарбаты” адбылася восеньская вечарына-адпачынак “Распачынае восень свой развітальны вальс…”

Восень… Чароўная пара года… Гучыць усюды музыка прыроды. У верасні пачынаецца лістапад, надышла залатая восень, час, калі хочыцца спыніцца і атрымаць асалоду ад усяго хараства прыроды, яе подыху. Восень пачынае свой развітальны вальс…

Наша вечарына-адпачынак таксама была прысвечана восені.
Здаўна чароўнымі фарбамі вабіла    восень паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў, музыкантаў. Менавіта гэту пару года шмат з іх лічылі лепшым часам для творчасці.

Першая частка вечарыны “Мелодыі восені – дзіўныя ноты” – літаратурна-музычная. Тут прагучалі прыгожыя вершы пра восень вялікіх рускіх паэтаў 19-20 стагоддзяў: Пушкіна А., Тютчэва Ф., Фета А., Талстога А.К., Ясеніна С., Пастэрнака Б. Наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць паслухаць цудоўную класічную музыку вядомых кампазітараў у выкананні таленавітай піяністкі Міронавай Наталлі. Прагучалі музычныя творы: Чайкоўскі П.І. “Времена года. Октябрь”, Шапэн Ф. вальс “Си-минор”, “Фантазия-экспромт”, Дэбюсі К. “Лунный свет”. Класічная музыка валодае асаблівай магічнай сілай, яна, як і красуня-восень, кожны раз чаруе і захапляе сваёй прыгажосцю.

А яшчэ на нашу вечарыну завітаў мужчынкі вакальны ансамбль “Кантабіле” Дома культуры Мінскага аўтамабільнага завода (мастацкі кіраўнак - Андросаў Аляксандр) з канцэртнай праграмай “Мы жадаем шчасця вам!”.

Мерапрыемства суправаджалася фарбоўна аформленым праглядам літаратуры “Гучыць усюды музыка прыроды”.


 

28.09.2017 Семинар «Основные направления деятельности библиотек»

 

Обмен опытом является наиважнейшей составляющей профессиональной деятельности, он способствует повышению уровня профессионализма, а также появлению новых идей и направлений в сотрудничестве. Именно такого плана мероприятие состоялось в библиотеке № 18 ГУ «Централизованная система государственных публичных библиотек г. Минска» благодаря инициативе заведующего кабинетом Минского городского учебно-методического центра профессионального образования Светланы Петровны Мацко.

27 сентября в стенах библиотеки № 18 состоялся семинар «Основные направления деятельности библиотек», в котором приняли участие библиотекари учреждений профтехобразования, чтобы обсудить насущные проблемы, почерпнуть для себя что-то новое.

Методист ГУО «Минский городской институт развития образования» Лайма Прановна Омельянчук рассказала о новшествах в работе библиотек профтехобразования, ответила на самые насущные для библиотекарей вопросы.

Главный редактор РУП "Издательство “Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки" Лариса Владимировна Языкович и заведующий отделом маркетинга Нина Витальевна Бачило рассказали о новинках издательства, которые могут заинтересовать библиотекарей, а также о возможности и особенности закупки книг издательства.

Затем библиотекари познакомились с основными формами социально-культурной работы в библиотеке № 18, заинтересовавшись дальнейшим сотрудничеством.

Заключительным элементом встречи была экскурсия по постоянной экспозиции галереи «Вильнюс» библиотеки № 18 и действующей выставке «ИНСАЙТ».



 

28.09.2017 “Мінск — горад майго лёсу”

 

19 верасня выдавецтва “Чатыры чвэрці” прэзентавала ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы зборнік “Мінск — горад майго лёсу”. У яго ўвайшлі творы пераможцаў конкурсу, абвешчанага выдавецтвам “Чатыры чвэрці” і прысвечаныя 950-годдзю горада. Ацэньвала творы кампетэнтнае журы — прафесійныя літаратары, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Імпрэза распачалася пад музычнае суправаджэнне лаўрэата міжнародных конкурсаў Аляксандра Данілава.
Выдавецтва Ліліяна Анцух адзначыла: “ Сёлета мы адзначаем важныя даты. Гэта і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, і 950-годдзе г. Мінска. Да іх выдавецтва падрыхтавалася адказна: напярэдадні Дня горада свет пабачыла грунтоўнае выданне  — “Мінск скрозь стагоддзі” і зборнік “Мінск — горад майго лёсу”.

“Мінск скрозь стагоддзі” расказвае нам пра знакавыя вехі ў гісторыі і сучаснасці горада, дае магчымасць уявіць, якім насычаным падзеямі заўсёды было яго жыццё. Панарама гісторыка-культурнай спадчыны, маляўнічых краявідаў Мінска, фрагменты з будняў мінчан і маштабныя з'явы ў палітры грамадскага, культурнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця, спорт і турызм дапаўняе аповед. Прыцягваюць увагу і рэдкія фатаграфіі, дакументы, карціны вядомых беларускіх мастакоў, чыя творчасць працята любоўю да роднага Мінску.

Назва зборніка “Мінск — горад майго лёсу” была абрана невыпадкова: для многіх горад стаў родным. Пасля Вялікай Айчыннай вайны адноўлены Мінск сустракаў усё больш гасцей і адкрываўся з іншага боку яго жыхарам”.
Алена Стэльмах, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, павіншаваўшы аўтараў зборніка і выдавецтва, спынілася на ўспамінах, якія яднаюць яе, як і многіх іншых, з Мінскам.

Прыемна, што некаторыя з твораў пакладзены на музыку. У зале прагучалі песні на вершы Івана Юркіна, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, “Прыязджайце да нас у Беларусь” і “Край калины красной” у выкананні Алега Елісеенкава, беларускага кампазітара і спевака.

Песню “Мінск — сталіца Айчыны маёй” на верш Наталлі Краевай і Міколы Шабовіча выканала Паліна Данская, уладальніца Гран-пры фестывалю патрыятычнай песні г. Мінска.
“Слова маладым” — такі быў абраны дэвіз сустрэчы Ліліянай Анцух. Аздобілі імпрэзу чытаннем твораў: Максім Кішчанка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Глеб Ганчароў, аўтар публікацый у перыядычным друку, і Міхаіл Макрацоў, аўтар калектыўных зборнікаў.

Святлана Быкава, паэтэса, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, падзялілася з прысутнымі сваёй гісторыяй стварэння твораў, прысвечаных Мінску, і прадэкламавала некаторыя з іх.

Увагай не абышлі на гэтай сустрэчы і навучэнцаў Мінскага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава (Дар’ю Базараву і Настассю Рыжову) і Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа (Аляксандра Слізунова, Уладу Ларкову, Барыса Міхалёва, Бажэну Шамко). Ім уручылі аўтарскія экзэмпляры. Малюнкі гэтых навучэнцаў аздобілі зборнік.

Сустрэча атрымалася вельмі душэўнай і цёплай. Дарэчы, усе выступоўцы атрымалі ад выдавецтва шыкоўны падарунак — кнігу-альбом “Сімфонія стагоддзяў”, створаную напярэдадні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў межах серыі “Культурная спадчына Беларусі”. У ёй апавядаецца пра старажытную Полацкую зямлю — радзіму нашага першадрукара Францыска Скарыны, і больш чым тысячагадовую гісторыю Прыдзвіння, якое прадставіла свету вялікіх асветнікаў Святую Еўфрасінню, Сімяона Полацкага і іншых выбітных асоб.

Выдавецтва “Чатыры чвэрці”.

 



 

27.09.2017 «Талант, отданный детям». Литературная встреча с писательницей Ириной Александровной Карнауховой

 

 
14 сентября, накануне праздника – Дня библиотек – детский отдел библиотеки-филиала № 2 принимал в гости замечательную поэтессу, руководителя народного клуба композиторов и поэтов “Жывіца”, члена ОО «Союз писателей Беларуси» Карнаухову Ирину Александровну.

В начале встречи первоклассники СШ № 178 познакомились с просторным и светлым детским отделом библиотеки, в котором бесконечное множество интересных книг и журналов на любой вкус. А потом Ирина Александровна прочитала ребятам своё новое стихотворение о волшебном хранилище бесценного клада знаний. И все вместе отправились в увлекательное путешествие в мир поэзии. Этот красочный необыкновенный мир заинтересовал ребят с первых минут пребывания в нём, потому что его герои такие же любопытные фантазёры и непоседы, как и они сами.

Ирина Александровна читала стихотворения, а дети слушали внимательно и искали ответы на самые разные вопросы: кто такой дрессировщик; кого называют «нехочухой»; какими бывают секреты?.. Ребята делились своими мыслями, рассуждали, приводили примеры из жизни, смеялись и шутили. Хором отгадывали интересные и, порой, непростые загадки. Поговорили о том, сложно ли писать стихи и почему, а ещё о том, какими умениями и талантами должен обладать каждый писатель. И с большим интересом с помощью волшебства Ирины Александровны превратились в поэтов, чтобы вместе написать стихотворение «Мисс двора». А потом прочитали хором «Весёлую песенку»:

Медвежонок неуклюжий
Шлёпал весело по лужам
И восторженно ворчал,
Громко что-то напевал…
«Трум-па, тум-па, трам-па-та,
Ах, какая красота!»…

И конечно же, ребята не забыли задать свои вопросы автору.

Встреча получилась удивительно доброй, приятной и чуть-чуть волшебной.

27.09.2017 Презентация серии книг “Мы – агенты КолбаФир”

 

18 сентября в библиотеке № 2 прошла литературная встреча с детской писательницей Ольгой Владимировной Никольской и художником, заслуженным деятелем искусств Республики Беларусь, писателем, Лауреатом премий Василя Витки и Кондрата Крапивы, Сергеем Анатольевичем Волковым.

Ольга Никольская поведала ученикам 4 “В” класса СШ №53 увлекательную историю о том, как у неё возникла идея написать повесть-сказку “Мы – агенты КолбаФир” о невероятных приключениях котов Колбаса и Кефира. Книга была издана в 2011 году и так понравилась маленьким читателям, что писательница решила на этом не останавливаться и придумать её продолжение. Так появились “Приключения агентов “КолбаФирЖик” (2014) и “Похищение шедевра, или Новые приключения агентов “КолбаФирЖик” (2017), в которых к весёлым и находчивым котам присоединился их друг – пёс Рыжик.  Трое неразлучных друзей на страницах сказочных повестей учатся читать и писать, овладевают компьютером и смартфоном, помогают другим животным и людям, попавшим в беду. Разные весёлые и увлекательные истории происходят с Колбасом, Кефиром и Рыжиком. Путешествуя с героями, читатели учатся доброте, стремлению помогать окружающим, учатся ценить близких людей и друзей.

Дети с интересом слушали о приключениях агентов КолбаФирЖик. А потом и сами рассказали несколько необычных историй, которые случались с их домашними питомцами. И у многих этот рассказ получился таким складным и интересным, что мог бы стать сюжетом для новой книги.

Пока писательница беседовала с ребятами и они делились с нами своими наблюдениями, Сергей Анатольевич на большом листе ватмана рисовал главных героев повести-сказки. Он признался, что коты и собаки – персонажи, которых он любит рисовать больше всего. И поэтому с удовольствием согласился проиллюстрировать книги Ольги Никольской. А ещё оказалось, что художники иногда тоже пишут книги. Вот и у Сергея  Анатольевича Волкова есть несколько таких книг, одна из которых – “Волшебный сундучок” – нашлась в нашей библиотеке.

Увлекла ребят викторина о кошках, которую подготовила для них Ольга Никольская. За правильные ответы они получили от писательницы памятные призы. А в это время Сергей Анатольевич дорисовал на плакате Мышонка. И предложил сделать его героем следующей книги.  А потом ребята изумлённо наблюдали, как художник поместил всех героев в скафандры, чтобы они смогли улететь в космос.

В конце встречи школьники оставили на плакате свои автографы и Сергей Анатольевич подарил этот замечательный рисунок классу.

Будем ждать с нетерпением новые сказочные истории и невероятно интересные встречи с их авторами!


 

25.09.2017 Гісторыя кніг і бібліятэк

Да Дня бібліятэк 20 верасня супрацоўнікі бібліятэкі № 9 падрыхтавалі і правялі для навучэнцаў каледжа швейнай прамысловасці пазнавальнае падарожжа  “Гісторыя кніг і бібліятэк”. Гэта падарожжа ў цікавы кніжны свет, у  даўнюю гісторыю, а таксама  па сучасных бібліятэках. Навучэнцы пазнаёміліся з займальнымі фактамі, звязанымі з кнігамі і бібліятэкамі, даведаліся якая кніга самая вялікая, а якая самая маленькая, якая самая распаўсюджаная і якая самая дарагая.

25.09.2017 «ИНСАЙТ»

«ИНСАЙТ» - Международный  художественный проект, который был представлен белорусскому зрителю 15 сентября в галерее «Вильнюс» библиотеки № 18. Проект посвящен 150-летию со дня рождения Василия Кандинского.

В проекте приняли участие художники из Австрии, России и Беларуси. Первая выставка в рамках этого проекта демонстрировалась в 2016 году в Москве в галерее «На Каширке».

Открытие выставки стало настоящим культурным событием. Вниманию зрителя были представлены абстрактные работы девяти художников, выполненные в различных техниках (живопись, ассамбляж, скульптура). Заслуженный художник России Леонид Феодор подчеркнул, насколько важно делать такие международные проекты, так как это объединяет не только художников, но и культуры стран. В знак благодарности Леонид Феодор подарил библиотеке уникальное издание «Слово о полку Игореве» с авторскими иллюстрациями. Все присутствующие смогли обменяться впечатлениями, пообщаться с художниками, приехавшими из Москвы. Вечер получился творчески насыщенным и интересным.

Праздничную атмосферу помогли поддержать музыканты из трио «Аcoustic breeze».
 

20.09.2017 Бібліяквэст “Бібліясусвет. Па старонках твораў Я. Купалы і Я. Коласа”

 

14 верасня ў бібліятэцы № 18 прайшло мерапрыемства, якое было прысвечана адразу дзвум святочным падзеям - 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. Да юбілею беларускіх класікаў быў падрыхтаваны тэматычны бібліяквэст “Бібліясусвет. Па старонках твораў Я. Купалы і Я. Коласа”, у якім прынялі ўдзел вучні 9 “А” і 10 “А” класаў гімназіі № 9 г. Мінска.

Пад час гульні моладзь пазнаёмілася з асноўнымі прынцыпамі пошуку інфармацыі ў бібліятэцы, з магчымасцямі пошуку з дапамогай алфавітнага і электронных каталогаў.

Мэтай гульні было стварэнне кніжнай выставы да юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа. Тры каманды павінны былі знайсці кнігі для выставы ў фондзе бібліятэкі, але знайсці іх можна было толька выконваючы заданні. Кожная каманда рашыла па восемь заданняў, якія прадугледжвалі веданне беларускай літаратуры і беларускай мовы, таксама ўдзельнікам неабходна было праявіць логіку, кемлівасць і ўменне працаваць у камандзе. З рэбусамі, матэматычна-літаратурнымі прыкладамі, пошукам кніг у фондзе і шэрагам іншых заданняў усе каманды справіліся выдатна. У выніку гульні ўсе атрымалі адзін салодкі прыз, а каманда, якая першая прыйшла да фінішу атрымала асабістыя прызы – магнітныя закладкі і ручкі.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў неабходна, бо яны прывабліваюць моладзь у бібліятэку, а самае галоўнае – гэта адзін з накірункаў па папулярызацыі беларускай літаратуры і заахвочвання моладзі да чытання твораў беларускіх аўтараў.


 

20.09.2017 Мой родны Мінск, зямля мая, Красою расцвітай штодня!

 

7 верасня ў публічнай бібліятэцы № 22 адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Мой родны Мінск, зямля мая, красою расцвітай штодня”. Вечарына была прымеркавана 950-годдзю  горада Мінска. Сярод гасцей вечара вядомага пісьменніка, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова – сябры творчай суполкі, знакамітыя дзеячы культуры і літаратуры, маладыя галасы сучаснай паэзіі, навучэнцы і выкладчыкі двух сталічных каледжаў – чыгуначнага і будаўнічага, вучні 25 і 9 школы разам з настаўнікамі, а таксама чытачы кніжніцы, прыхільнікі прыгожага пісьменства. Якраз у  Міхаіла Паўлавіча выходзіць у свет новая кніга “Прогулки по городу Минску” пра якую вялася размова на сустрэчы.  А таксама ўсе прысутныя спяшаліся павіншаваць Міхаіла Паўлавіча з атрыманнем “Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2016 года” ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” за кнігу “Возера дзіва”. Адкрыццё літаратурна-музычнай імпрэзы пачалося з прэзентацыі гісторыі літаратурнага клуба “Шчырасць”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі Анастасія Мацвеева і Раіса Граблюк. Добрым словам аб творчым шляху Міхася Пазнякова пачала сваё выступленне вядучая мерапрыемства, Вікторыя Пыж і пажадала віноўніку ўрачыстасці здароўя, натхнення, дабрабыту. Член літаратурнага клуба “Шчырасць” і аматар прыгожага пісьменства  Алег Віктаравіч Жыдовіч асабіста павіншаваў галоўнага героя вечара, прачытаў уласна напісаны верш і адзначыў, наколькі гэта вялікая сіла, шчыра прамоўленае паэтычнае слова і выказаў думку, што такія сустрэчы вельмі карысныя. Зямля беларуская, багатая талентамі, а таленты мы павінны ведаць. Пасля на імправізаваную сцэну выйшаў лаўрэат міжнароднага вакальнага конкурса, студэнт акадэміі музыкі – Мілан Мелівоевіч. У выкананні сербскага спявака Мілана прагучала песня на словы Міхася Пазнякова “Мой родны Мінск”. Цудоўны і моцны голас ўразіў публіку і падараваў выканаўцу шмат шчырых апладысментаў.

Вельмі яскрава і зычна гучала беларускае слова з вуснаў юных навучэнцаў СШ №9 пад кіраўніцтвам настаўніцы Кебікавай Людмілы Уладзіміраўны. Яны падрыхтавалі кампазіцыю з вершаў паэта Міхася Пазнякова.  Вялікую зацікаўленасць у слухачоў  мела выступленне сябра Міхася Пазнякова паэта, перакладчыка, крытыка, публіцыста, галоўнага рэдактара часопіса «Новая Немига литературная» Анатолія Юр’евіча Аўруціна, які распавёў аб сваім першым знаёмстве з Міхаілам Паўлавічам і зачытаў яго вершы. Настроілі на лірычны лад песні пад гітару, якія прагучалі ў выкананні педагога, рэжысёра, паэткі і барда Таццяны Жылінскай. Удзельнікі  імпрэзы пачулі цудоўныя музычныя кампазіцыі на вершы М.П. Пазнякова. Падчас вечарыны ўзяла слова артыстка эстрады – Вольга Багушыньска, якая па-майстэрску прадставіла некаторыя творы Міхася Пазнякова: “Матуля”, “Душа”, “Роднае слова”.

Цёплыя і ад душы пажаданні творчага плёну і натхнення Міхаілу Паўлавічу  адрасавалі даўнія сябры -  член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Дарадца Міжнароднага літаратурнага фонду, грамадскі дзеяч, старшыня літаратурнага аб’яднання “Пламя”, аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы Аляксандр Васільевіч Кавалёнак разам з жонкай, педагогам і членам літаратурнага аб’яднання “Пламя”  Тамарай Аляксандраўнай Кавалёнак-Карнялюк. З музычным прывітаннем звярнуліся яны да прысутных. Пад чароўныя гукі акардэона ліліся непаўторныя песні, якія мелі вялікі рэзананс і выканаліся на біс. Павіншаваць Міхася Паўлавіча прыйшлі і маладыя таленты беларускай паэзіі Кацярына Роўда, Кацярына Стройлава і прадстаўнікі папулярнага клуба творчых людзей з сімвалічнай назвай “КЛУмБА”. Высокі музычны тон вечарыне надало выступленне артыста тэатра і кіно, кампазітара і спевака Сяргея Краўца. Трэба адзначыць, што вершы Міхася Пазнякова надзвычай меладычныя, таму не дзіва, што ўдзельнікі мерапрыемства спяваюць песні на яго словы.  Музычная кампазіцыя “Родны край”  (словы М.П. Пазнякова, кампазітар і выканаўца Сяргей Кравец), стала сапраўднай украсай вечара, якая надала суцэльны пазітыў усёй аудэторыі. 

Шмат цёплых і ветлівых слоў пачуў у гэты дзень Міхась Пазнякоў, а члены літаратурнага клуба “Шчырасць атрымалі масу прыемных эмоцый і сюрпрызаў. Літаратары адзначылі асноўныя рысы яго творчай манеры і пажадалі натхнення і поспехаў. Творчы антураж мерапрыемства дапоўніла кніжная выстава “Тварыце, людзі,  на зямлі дабро…”, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі.  Сустрэча прайшла на адным дыханні і стала сапраўдным святам для аматараў паэзіі і жыхароў раёна.


 

19.09.2017 Центральная библиотека имени Янки Купалы приняла участие в праздновании 950-летия города Минска

 

10 сентября на бульваре имени В. Мулявина Центральной библиотекой имени Янки Купалы организована площадка «Литературная аллея», на которой можно было пройти занимательный квест, принять участие в интерактивных играх, или просто отдохнуть от городской суеты.

Главным событием стала  выставка конкурсных фоторабот молодежного фотопроекта «Я и мой город». Все участники были награждены почетными дипломами.

Победители фотоконкурса:

Номинация «Интересный кадр»
Богдан Евгений. Минский государственный профессионально-технический колледж им. В. Хоружей.

Номинация «Открытка»
Сухоруков Александр. Академия Министерства внутренних дел РБ.

Номинация «Фоторепортаж»
Денисенко Юлия. Средняя школа № 19.

Дополнительная номинация «Патриотизм»
Малаш Елизавета. Минский государственный технологический колледж.

Победители награждены ценными подарками от Республиканского общественного объединения «Белая Русь» и Белорусского республиканского союза молодежи.


 

15.09.2017 З ЮБІЛЕЕМ, ДАРАГАЯ СТАЛІЦА!

 

З  шырокім размахам адзначыў Мінск сваё 950-годдзе. Так здарылася, што ў гэтым годзе 40-годдзе адзначае Маскоўскі раён сталіцы – адзін з самых  маладых у горадзе.

9 верасня на пляцоўцы ўздоўж праспекта Дзяржынскага праходзілі святочныя мерапрыествы, прысвечаныя гэтым знамянальным падзеям. У   мерапрыемствах прынялі ўдзел і бібліятэкі Маскоўскага раёна,  без якіх ўжо не абыходзіцца ніводнае значнае культурнае мерапрыемства ў  раёне.

Бібліятэкі № 1, № 9, № 21 і № 22, якія ўваходзяць у Цэнтралізаваную сістэму дзяржаўных публічных бібліятэк горада Мінска, падрыхтавалі  цікавыя і змястоўныя выставы пра Мінск, на якіх былі прадстаўлены кнігі пра сучаснае і мінулае жыццё нашага горада, а, таксама, здымкі найбольш   цікавых мясцін Мінска. Сярод тых, хто  зацікавіўся  прадстаўленымі  матэрыяламі было нямала моладзі і дзяцей, якія прынялі актыўны ўдзел у віктарыне пра Мінск.  Вучні 170-й сярэдняй школы, якія завіталі  на свята, выканалі песню  аб Мінску, што прыемна ўразіла і  прысутных, і бібліятэкараў,  якіх такая актыўнасць і такая шчырая цікавасць да кніг і да бібліятэк можа  толькі радаваць.



 

15.09.2017 Мінск - горад думак маіх

 

Минск – город с мужским именем, мужественным характером, крепкими руками рабочего и воина. Почти тысячелетняя история его пронизана багровыми всполохами, грохотом оружия. Минск – город-труженик, город-строитель. Встречая свой 950-летний юбилей, он светел и прекрасен. Об этом вела разговор научный сотрудник музея истории Минска Королёва Мария Борисовна в библиотеке № 11. Её презентация вызвала живой отклик у слушателей.

Члены творческого объединения «Романтики золотой поры» делились своими воспоминаниями о послевоенном Минске, его возрождении, о любимых сердцу местах. Рачкова Жанна Петровна и Кузьменко Инесса Викентьевна выразили свою любовь городу в стихах. В исполнении вокальной группы «Огонек» прозвучали любимые песни.


 

13.09.2017 ПОЗДРАВЛЯЕМ!!!


По сложившейся традиции накануне Дня города в Республиканском Дворце культуры профсоюзов прошла торжественная церемония награждения победителей конкурса профессионального мастерства «Минский мастер-2017». Награды победителям вручили председатель Мингорисполкома Андрей Шорец и председатель Минского городского объединения организаций профсоюзов Николай Белановский.

Почетное звание "Минский мастер-2017" в номинации "Лучший библиотекарь", получила заведующая библиотекой № 2 им. Н.К. Крупской Солодуха Надежда Михайловна.

Коллектив "Централизованной системы государственных публичных библиотек г. Минска" поздравляет свою коллегу! Желам дальнейших побед!

 

 

Во время празднования Дня города председатель Мингорисполкома Андрей Шорец вручил почетные грамоты и благодарности людям, которые внесли значительный личный вклад в развитие столицы. Церемония награждения проходила в Национальном академическом Большом театре оперы и балета Республики Беларусь.

Почетной грамотой Мингорисполкома награждена Комаровская Наталья Константиновна, главный библиотекарь отдела обслуживания Центральной библиотеки имени Янки Купалы.

ПОЗДРАВЛЯЕМ! ЖЕЛАЕМ ДАЛЬНЕЙШИХ УСПЕХОВ!

13.09.2017 Встреча с поэтом...

Нашему любимому городу-герою Минску исполнилось 950 лет. В столице прошло много интересных праздничных мероприятий, посвященных этой дате.

В рамках этого праздника 11 сентября для учащихся 5-6 классов гимназии № 9 в библиотеке-филиале № 18 состоялась встреча с поэтом, заслуженным журналистом Беларуси, автором 15 книг поэзии и прозы, членом Союза писателей Беларуси Наумом Яковлевичем Гальперовичем.

Н. Я. Гальперович познакомил ребят с книжными новинками из серии «Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі», куда вошли книги о Полоцке, Витебске, Гродно, а также представил книгу «Минск - столица Беларуси» .

Ребята познакомились с интересной иллюстрированной летописью жизни белорусской столицы, рассказывающей историю города от его основания до современности. Героями книги стали многие известные минчане: художники, писатели, композиторы, защитники столицы в военные годы и ее мирные строители. Ребята как бы прошлись по улицам, площадям, паркам, музеям и театрам столицы, познакомились с архитектурными памятниками и другими особенностями города. В ходе встречи они активно отвечали на вопросы викторины «Мой город, моя столица». В конце встречи Наум Яковлевич прочитал свои стихи, посвященные городу Минску.

Мероприятие сопровождалось книжной выставкой «Красуй наш Мінск, любімая сталіца», на которой были представлены книги о Минске.

В конце встречи Н. Я. Гальперович ответил на вопросы, подписал для библиотеки свои книги, а также было сделано коллективное фото на память.


 

11.09.2017 Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць…

 

 Першага верасня ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча адбыўся ўрок “Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць…”, прысвечаны Дню ведаў і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.  2017 год у нашай краіне праходзіць пад зоркай Скарыны.  Невыпадкова павіншаваць навучэнцаў 8-9-ых класаў гімназіі № 27 прыйшоў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, культуролаг, даследчык, аўтар шматлікіх кніг, прысвечаных Ф.Скарыне, Алесь Аляксандравіч Суша. 

У сваёй прамове ён адзначыў, што любоў да мовы, роднага краю, Бацькаўшчыны прыходзіць да нас праз веданне літаратуры, гісторыі, культуры. Але найвялікшы скарб Беларусі - гэта людзі. І імя Францыска Скарыны адно з самых яскравых у пантэоне духоўнасці нацыі, нашай культуры. З кожным годам, з кожным дзесяцігоддзем мы ўсё больш выразна ўсведамляем веліч здзяйсненняў славутага палачаніна.

Урок пачаўся з урыўка  дакументальнага фільма кінастудыі “Беларусьфільм” “Першадрук”. Да мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі змястоўны відэарад і вялікую кніжную выставу “Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання”, з дапамогай якой навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны і ўдзельнічалі ў квэсце.

2017 год, таксама, юбілейны для класікаў беларускай літаратуры. Славу і гонар нашай зямлі складаюць  такія выбітныя асобы, як Янка Купала і Якуб Колас, Янка Брыль і Пімен Панчанка, Максім Танк. З кожным годам мы няўмольна аддаляемся ад тых часоў, калі жылі і стваралі паэты. Але застаецца памяць, іх вершы, іх словы. Яркім талентам нашых пісьменнікаў захапляецца кожнае новае пакаленне. І з кожным новым прачытаннем неўміручыя вершы нашых класікаў атрымліваюць новае жыццё. На прыканцы урока малітоўныя словы Янкі Купалы у выкананні акцёра Паўла Южакова-Харланчука кранулі сэрцы кожнага з прысутных.

2017 год для нас — гэта не толькі Год навукі, бо навука стаіць на падмурку асветы, кнігі, памяці пра продкаў. І сведчаннем таму - спадчына Скарыны, яго мудрыя думкі,  глыбокія ідэі, якія  актуальныя і сёння.


 

11.09.2017 День ведаў

 

 

1 верасня прайшлі школьныя лінейкі і першыя заняткі. Не абмінуў Дзень ведаў і Цэнтральную бібліятэку імя Янкі Купалы ў якой адбылась сустрэча з маладой пісьменніцай, рэдактарам аддзела прозы часопіса “Маладосць” Маргарытай Латышкевіч.

Па прызнанню самой Маргарыты, акрамя пісьменніцкай творчасці яна захапляецца маляваннем. Таму на сустрэчы з навучэнцамі сярэдніх класаў СШ № 187 яна падзялілась ведамі аб даволі маладым накірунку ў літаратуры

і мастацтве – стварэнні коміксаў (адлюстраванне сюжэтаў у малюнках).

Ці ёсць правілы малявання коміксаў? Як навучыцца маляваць аўтарскія коміксы і іншыя працэсы стварэння коміксаў былі паказаны Маргарытай з дапамогай гід-прэзентацыі. Падлеткі пазнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі, прыёмамі, патрабаваннямі да стварэння цікавай карцінкі, а таксама самі спрабавалі фантазіраваць, маляваць.

Для ўсіх, хто прыйшоў на сустрэчу, была адкрыта імправізаваная мастацкая лабараторыя па стварэнню коміксаў. Сапраўдных таленавітых маляванычаў было многа. І ўсе такія непадобныя, такія своеасаблівыя. Такія цудоўныя.

На прыканцы сустрэчы Маргарыты Латышкевіч вылучыла лепшыя работы, аўтары якіх у падарунак атрымалі часопісы “Бярозка”.
 




 

01.09.2017 ЖЫВІЦЦА ТЫМ, ШТО ПРАСВЯТЛЯЕ

 

Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь. Адзначаецца з 1994 года 5 верасня і  штогод ладзіцца  ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

Старажытны Полацк стане сталіцай свята  ў гэтым годзе.

У першы дзень  ведаў ў бібліятэку № 11 завіталі вучні 9 класаў сярэдняй школы № 46. Вядучы бібліятэкар Ляшкова Ганна, падрыхтавала  пазнавальны  экскурс па гісторыі  развіцця беларускага кнігадрукавання, нагадала прысутным знакамітых беларускіх асветнікаў, адзначыла  самага яркага і найбольш вядомага дзеяча беларускай культуры, прадстаўніка эпохі Адраджэння ў Беларусі - Францыска  Скарыну.  Першая яго беларуская кніга "Псалтыр", вышла 6 жніўня 1517 года ў сталіцы Чэхіі Празе на старажытнабеларускай мове. Менавіта гэта дата лічыцца днём нараджэння беларускага кнігадрукавання.

У 2017 годзе выйшла  навінка кіна-відыё-пракату "Першадрук"- фільм беларускіх дакументалістаў Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", які  паказвае жыццёвы шлях Францыска  Скарыны, прапануе прайсці яго дарогамі. Аўтар сцэнарыя У. Мароз і рэжысёр І. Чышчэня раскрываюць асобу вялікага першадрукара ў кантэксце сучаснасці. Каб яшчэ больш зацікавіць вучняў, бібліятэкар Ляшкова прадэманстравала невялічкі  трэйлер кінстужкі.

Напрыканцы мерапрыемства значная ўвага прысутных была звернута  на сусветную значнасць даты 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якая ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. У гонар Скарыны названы вышэйшыя ўзнагароды Беларусі: ордэн і медаль.

Усё мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прызентацыяй  і дакументальнымі відыё матэрыяламі.


 

01.09.2017 Чытай, Мінск!

 

  У гэтым годдзе наш горад-герой Мінск святкуе 950-годдзе. Да гэтай падзеі бібліятэка падрыхтавала рад мерапрыемстваў.

Адно з іх прайшло 29 жніўня 2017 года, каля бібліятэкі №11. Для жыхароў мікрараёна Чыжоўка была арганізавана літаратурная пляцоўка. Бібліятэкары пазнаёмілі ўсіх жадаючых з выставай кніг “Чытай, Мінск”, вельмі цікава зрабілі кароткі аповяд пра гісторыю горада, знакамітыя мясціны і помнікі, а таксама перспектывы развіцця. Ветліва запрашалі наведаць бібліятэку і стаць яе карыстальнікамі.


 

| ноябрь 2017 | октябрь 2017 | сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 | декабрь 2016 | ноябрь 2016 | октябрь 2016 | сентябрь 2016 | август 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | март 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | сентябрь 2014 | август 2014 | июль 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 | январь 2014 | декабрь 2013 | ноябрь 2013 | октябрь 2013 | сентябрь 2013 | июль 2013 | июнь 2013 | май 2013 | апрель 2013 | март 2013 | февраль 2013 | январь 2013 | декабрь 2012 | ноябрь 2012 | октябрь 2012 | сентябрь 2012 | июль 2012 | июнь 2012 | май 2012 | апрель 2012 | март 2012 | февраль 2012 | январь 2012 | декабрь 2011 | ноябрь 2011 | октябрь 2011 | сентябрь 2011 | июнь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | март 2011 | февраль 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация