ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

28.02.2019 "Километры военных дорог"

 

28 февраля в библиотеке № 22 прошёл урок истории, посвящённый 75-летию освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков. В мероприятии приняли участие ребята из 7 «Ж» класса СШ № 9 в сопровождении педагога.

Сколько подвигов совершено, сколько крови пролито на многострадальной белорусской земле! Наша память в наших сердцах. И сегодня она становится корнями нации, которая гордится своими предками - выстоявшими и победившими.

Сотрудник абонемента Зуева О. В. познакомила детей с мультимедийной презентацией «Освобождение Беларуси», из которой ребята узнали о тех страшных событиях, которые произошли в годы войны. Просмотрели презентацию «Виртуальное путешествие по обелискам и памятникам ко Дню Победы», а также с интересом поучаствовали в «Победной викторине».    Безусловно, урок истории тронул детские души и не оставил их равнодушными к тем трагическим событиям недавнего прошлого их страны.


 

28.02.2019 “ПАГАВОРЫМ ПРА КАХАННЕ…”

 

У бібліятэцы № 1 имя Л.М. Талстога адбылася цудоўная літаратурна-музычная імпрэза “Пагаворым пра каханне…”, якая сталася вялікім скарбам, сатканым з прыгожых слоў, вершаў і песень пра каханне…

Распачаў імпрэзу яе арганізатар, вядомы беларускі паэт Мікола Шабовіч, які не толькі прачытаў вершы пра гэтае святое пачуццё, але і распавёў пра сваё першае каханне, чым адразу выклікаў ва ўсіх даверліва-шчымлівы настрой. Шчырасцю было прасякнута і выступленне наступнага ўдзельніка, таксама выдатнага паэта, кампазітара і барда Дзмітрыя Пятровіча. Ён прачытаў некалькі лірычных вершаў і чароўным голасам праспяваў свае песні "Снег", "Белая квецень кахання", "Асенняя рапсодыя", а таксама даволі ўжо вядомыя песні "Чароўная жанчына" (словы і музыка Міколы Шабовіча) і "Ты любоў мая асенняя" (словы Сяргея Лявонцьева (пераклад Міколы Шабовіча), музыка Яўгена Сляпцова).  Дзве песні на словы Міколы Шабовіча ("По первому снегу" і "Белое пальто"), а таксама свае песні "Мечты" і "Каникулы любви" праспяваў малады і таленавіты кампазітар і выканаўца Аляксандр Страцэўскі. 

Хораша і лёгка ўспрымаліся вершы ў выкананні паэтэсы Вольгі Любашынай. Святлана Шашко-Шаблінская артыстычна прачытала не толькі рамантычныя творы Міколы Шабовіча, але і ўласныя.  Спявак Аляксандр Шукшын пранікнёна выканаў песню з рэпертуару Элвіса Прэслі і добра вядомую гледачам “Каліны куст”. Таксама выдатна выступіла мілая, чароўная і загадкавая Святлана Кіслая. Яе песні ў стылі “шансон” нікога не пакінулі абыякавымі. Упрыгожылі імпрэзу і песні на словы Міколы Шабовіча ў выкананні кампазітара і спевака Андрэя Зыгмантовіча. Свой  верш узнёсла прачытала цудоўная і прыгожая паэтэса Валянціна Драбышэўская.

Мне таксама пашчасціла прыняць удзел у гэтай выдатнай імпрэзе. Я з задавальненнем прадэкламавала свае любімыя вершы Міколы Шабовіча і Дзмітрыя Пятровіча.  А фінальным акордам вечара стала песня “Рэха кахання”, якую пяшчотна праспявалі Святлана Кіслая і Аляксандр Шукшын.

Загадчыца бібліятэкі Лола Юр’еўна Іназемцава выказала словы шчырай ўдзячнасці ўдзельнікам цудоўнай вечарыны і ўсім гледачам.

Кахаць можна ціха і нягучна. Але людзі ўсё ж больш вераць словам, чым цішыні. І якое шчасце, што на літаратурна-музычнай імпрэзе сабраліся людзі, якія здольныя выказаць магію кахання словамі – простымі, дасканалымі і такімі прыгожымі, як у вершы Дзмітрыя Пятровіча:
                 ... Званы любві – іх чуем толькі мы,
                     Бо сэрцы не азяблі ад чакання...
                     Няма цяпла ў вечнае зімы –
                     А мы з табою зберажом каханне...
   

Будзем жа заўсёды гаварыць пра каханне прыгожа!

Таццяна Плашчынская.


 

26.02.2019 "Памяці загінуўшых будзьце годны"

 

            “Девушки-бойцы, что с вами сталось,
                    Также и у вас, как у меня
                    В памяти нетронутой осталось
                    Море непогасшего огня?”

Гэтай песняй з аперэты К. Лістова “Севастопальскі вальс”, пачалася  20 лютага ў бібліятэцы № 7 сустрэча школьнікаў мікрараёна Серабранка з адной былой дзяўчынай – байцом.

Тамара Аляксееўна Заўгародняя нарадзілася 17 кастрычніка 1923 года ў  Мінску.     

Адразу пасля школьнага выпускнога балю хлопцы і дзяўчаты з класа пайшлі на фронт. Тамара Аляксееўна разам са сваімі сяброўкамі паступіла на курсы радыстаў. А пасля – таксама на фронт, дакладней, у тыл ворага, у Бранскія лясы, партызанскія атрады.

Ужо праз некалькі дзён пасля прыбыцця  пад Бранск яна разам з партызанамі прыняла першы бой. Колькі разоў хадзіла на баявыя заданні – ужо цяжка ўспомніць. 

Падчас расповеду ў жанчыны становяцца мокрымі вочы і блішчаць ад слёз. Такія ўспаміны дарагога каштуюць…

Тамара Аляксееўна     ўзнагароджана медалямі “За отвагу”, “За боевые заслуги”, “Партизану Отечественной войны” II степени, “За Победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.”.




 

26.02.2019 “Роднай мовы пералівы”

 

“Найвялікшым духоўным багаццем народа з'яўляецца яго мова. У мове адлюстроўвалася гісторыя народа, яго працоўнае жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў”, - гэтыя словы, як запавет, пакінуў Якуб Колас для нашчадкаў.

Да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага  ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа  адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Роднай мовы пералівы” з удзелам беларускіх пісьменнікаў.

Імпрэзу пачала паэт, перакладчык Іна Мікалаеўна Фралова. Таленавітая паэтэса распавяла пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, пазнаёміла слухачоў са сваёй творчасцю.
У выкананні Дар’і Мордань, метадыста ДУА “ЦДАДіМ  “МАЯК” Ленінскага раёна”   прагучалі цудоўныя беларускія народныя песні.

Падчас вечарыны ўзяла слова маладая паэтка – Салтанава Ксенія, якая па-майстэрску прадэкламавала некаторыя свае творы. Яе вершы ўразілі прысутных сваёй ранняй мудрасцю і глыбінёй светаўспрымання.
Паэт Леанід Багдановіч пазнаёміў гасцей са сваёй шматграннай  творчасцю. Ён проста і шчыра гаварыў пра любоў да сваёй мовы, сваёй гісторыі, эмацыянальна чытаў свае вершы.

Паэт, празаік, бард Анатоль Кудласевіч выконваў свае песні пад гітару на роднай мове,  якія кранулі сэрцы ўсіх прысутных і вельмі ўпрыгожылі нашу паэтычную імпрэзу.

У чытальнай зале бібліятэкі чытачы пазнаёміліся з кніжна-ілюстраванай выставай “Любі, шануй, роднае слова!”.

Са святам роднай мовы!


 

26.02.2019 "Спяшайцеся рабіць дабро"

 

 Сярод  сучаснай беларускай паэзіі , у тым ліку і маладой, нямала па-сапраўднаму   высокамастацкіх твораў,  вартых нашага часу. Яны працягваюць лепшыя гуманістычныя  традыцыі беларускай класічнай літаратуры. На жаль, гэтыя творы не заўсёды здаходзяць сцяжынку да сэрцаў сучаснага чалавека, які так перагружаны інфармацыяй. Перад  сучаснымі бібліятэкамі  стаіць вельмі важная задача – данесці да чытача  лепшыя творы нацыянальнай прозы і паэзіі. Бібліятэка № 21 на працягу ўсяго перыяду работы   праводзіць мерапрыемствы па папулярызацыі  нацыянальнай літаратуры.  Часта гэтыя мерапрыемствы носяць эксперыментальны характар.

З 18 па 25 лютага ў бібліятэцы праходзіў тыдзень беларускамоўнай паэзіі. У фае бібліятэкі дзейнічала выстава  “Спяшайцеся рабіць дабро”, на якой былі прадстаўлены лепшыя сучасныя паэтычныя творы.   Усім , каго зацікавіла выстава, Марына Віктараўна  прапанавала зачытаць урыўкі з  вершаў сучасных паэтаў.

21 лютага да Дня роднай мовы прайшла віктарына па творчасці  беларускамоўных паэтаў- класікаў.

Для дзяцей прайшла міні-прэзентацыі кнігі дзіцячай паэзіі Анатоля Зэкава  “ За месяцам месяц”. Даўні сябар бібліятэкі Міхась Пазнякоў у межах праета “Будучым чытачам” прадставіў свае кнігі паэзіі для дзяцей.


 

26.02.2019 “Беларуская вечарніца”


“Гасцёўня,
         Гасціннасць
         І госці –
         У словах ёсць роднае штосці

Гасцёўня
       Гасцямі багата.
       Вітаць вас –
       Для нас гэта свята.”

“Беларуская вечарніца” – сапраўднае фальклорнае свята, якое падарылі сваім чытачам супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы 20 лютага. Кожнае свята, ды калі яшчэ яно добра зроблена, - гэта тая гаючая крыніца для душы, якая абуджае ў чалавеку вясёлы і добры настрой. Усе, хто прыйшлі на гэта свята, атрымалі асалоду, адпачылі і захапіліся цудоўнымі лекамі-скарбамі беларускай народнай песні.

Беларускі мой край, тут спявае душа, і беларуская народная песня ільецца з глыбінь роднай зямлі. Песня… Гэта цуд  і вялікая сіла! Яна здольна прымусіць смяяцца і плакаць, сумаваць і радавацца, выклікаць самыя высокія чалавечыя пачуцці. Народная песня – песеннае багацце Беларусі… Як кажуць: “Спявайце з намі, спявайце самі”, не цурайцеся сваіх традыцый, сваіх песень, бо хто спявае, той радасць у душы мае і нас да радасці далучае…”
Чытачоў бібліятэкі парадаваў сваёй творчасцю народны хор беларускай песні “Жыцень” Дома культуры ААТ “ІНТЭГРАЛ” (мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Ваўчок Леанід Аляксандравіч).
У праграме гасцёўні прагучалі беларускія народныя песні, жарты і байкі. Музычныя творы былі выкананы на традыцыйных беларускіх музычных інструментах. Упрыгожвала свята кніжная выстава “Беларусь мая, песня мая…”


   
   
   

   

   


   
   
   
 

25.02.2019 “Вспомним мы походы, и былые годы…”

 

Вспомнили  походы и былые годы  в библиотеке  № 3  в День защитников  Отечества и Вооруженных сил Республики Беларусь. И вспомнили через замечательные песни, лирические стихи, посвященные нашим мужчинам, нашим защитникам. Программа прошла с участием замечательного коллектива “Кружева”  библиотеки № 7. Вокальная группа, состоящая  из женщин,  всю свою любовь и нежность к сильному полу  выразила своими концертными номерами, порой немного юмористическими,  но тем не менее, все равно с любовью. Коллектив “Кружева” очень оригинален, не похож на  другие самодеятельные объединения, обладающий своим, также, отличным от других, репертуаром.

Зрители услышали песни, которые звучали и 60-ые, и  в 70-ые годы. Здорово, что были исполнены произведения участников коллектива: песни, стихи.

Аплодисменты не стихали всю программу, слушали настолько увлеклись программой, что сами подпевали артистам, долго их не отпускали после концерта, все хотели лично выразить свое восхищение и пригласить еще раз в Шабаны.


 

25.02.2019 "Под мирным небом!"

 

"Никто не забыт – ничто не забыто.
         Но чтобы не забыть – надо помнить.
         А чтобы помнить – надо знать."

21 февраля в библиотеке № 18 прошел урок мужества и патриотизма "Под мирным небом!", приуроченный Дню памяти воинов-интернационалистов, 30-тилетию со дня вывода войск из Афганистана и Дню защитника Отечества.

Гости встречи - воин-интернационалист, участник боевых действий в Афганистане, полковник запаса Суходолов Николай Сергеевич, первый заместитель правления ОО "Белорусский фонд мира", подполковник в отставке, воин-интернационалист Чирко Александр Владимирович, заслуженный учитель Республики Беларусь, председатель Первомайской районной организации "Белорусский фонд мира" Савчик Маргарита Николаевна.

На уроке присутствовали учащиеся Минского городского училища олимпийского резерва и студенты Белорусского государственного аграрно-технического университета.

В преддверии праздника Защитника Отечества звучали слова поздравления в адрес мужчин и молодых ребят, будущих защитников! Именно от молодежи сегодня зависит дальнейшее продолжение лучших традиций, сложившихся в белорусском обществе, настоящее и будущее нашего Отечества.

Речь шла о патриотизме, о гражданственности, потому как "защитник Отечества" это не только человек с оружием в руках. Патриот сегодня это тот, кто любит свою семью, бережет и охраняет природу, заботится о ветеранах, о престарелых людях и многое-многое другое. А самое главное - это человек, который чувствует свою личную принадлежность к Отечеству и несет перед ней ответственность.

Война – явление страшное, жестокое. Но пока существуют на Земле злоба, ненависть, будут существовать и войны, которые наносят раны людям, уносят из жизни сыновей. Это - Вьетнам, Сирия, Лаос, Афганистан, Чечня, Югославия, Грузия, сейчас - Украина… Время отдаляет нас от тех событий. Не стало могучей державы, чьи интересы защищали в далёком Афгане и тысячи белорусов. Однако память о войне по-прежнему болью отзывается в сердцах матерей, отцов, вдов, детей тех парней, которые возвращались домой "грузом-200".

15 февраля 2019 года Президент Республики Беларусь А. Г. Лукашенко, обращаясь к воинам–интернационалистам, ветеранам войны в Афганистане, отметил: "За тысячи километров от Родины наши воины, проявив героическую стойкость, мужество и самоотверженность, первыми бросили вызов международному терроризму, на долгие годы, остановив его распространение по всей земле".


 

25.02.2019 Міжнародны дзень роднай мовы

 

  Міжнародны дзень роднай мовы – гэта асаблівая нагода  захапіць сэрцы нашых наведвальнікаў цеплынёй матчынага слова, мілагучнасцю беларускай мовы. 21 лютага традыцыйна ладзяцца мерапрыемствы, якія разлічаны на розныя ўзроставыя катэгорыі, але перш за ўсё – на дзяцей і моладзь.

Ужо пяты год разам з супрацоўнікамі бібліятэкі № 14 імя Ф. Багушэвіча святкуюць Дзень роднай мовы выхаванцы дзіцячага садка № 284.  “Мова родная – мова модная”. Так называлася гульня-віктарына, якую дзецям прапанаваў літаратар, педагог Васіль Дранько-Майсюк. Падарункам для дзетак ў гэтым годзе стаў спектакль, які на беларускай мове яны стваралі самі разам з пісьменнікам. Дзеці не толькі актыўна ўдзельнічалі ў пастаноўцы, але і чыталі вершы, адгадвалі загадкі. Завяршылася мерапрыемства агульным выкананнем песенкі на беларускай мове і  аглядам кніжнай выставы “Мая першая кніжка на роднай мове”.

Па традыцыі навучэнцы лінгвагуманітарнага каледжа МДЛУ паўдзельнічалі ў турніры знатакоў “Дала мне маці гэту мову”. Напісаць дыктоўку  прыйшлі і пастаянныя карыстальнікі бібліятэкі, і яе сябры – паэты Я. Гучок, бард Ала Беляўская. У яе выкананні прагучалі цудоўныя песні на вершы Уладзіміра Дубоўкі, Ларысы Геніюш і інш. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры каледжа Алесь Віктаравіч Чэчэт заклікаў моладзь гаварыць па-беларуску, любіць і шанаваць наша слова.


 

22.02.2019 Гісторыка-патрыятычны праект “Галерэя памяці”

 

Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы, Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Глебава і Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь распачалі сумесны гісторыка-патрыятычны праект “Галерэя памяці”, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзельнікаў праекта запрасілі ў віртуальнае падарожжа “І памяць гаворыць з намі”, на працягу якога адбылося знаёмства з гісторыяй стварэння мемарыяльных комплексаў, помнікаў і абеліскаў сталіцы, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Па-першае, наведалі плошчу Перамогі і даведаліся, што галоўны архітэктар 38-метровага абеліска Г.Заборскі пачаў працаваць над ім яшчэ ў 1943 годзе, калі да сканчэння вайны было далёка. Але ён верыў, што будзе Перамога і будзе такі помнік!  

Прайшліся сцежкамі музейна-паркавага комплекса “Перамога” і наведалі яго галоўны аб’ект - Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Не абмінулі ўвагай і мемарыяльны комплекс “Мінск - горад-герой”.

1100 дзён і начэй сталіца Беларусі была пад фашысцкай акупацыяй, але не скарылася ворагу. Падпольныя атрады супраціўляліся ворагу. За тры гады акупацыі мінскімі падпольшчыкамі было здзейснена 1500 дыверсій. У іх памяць былі пастаўлены мемарыяльны знак у Цэнтральным скверы, помнік Уладзіміру Амельянюку каля Чырвонага касцёла, помнік супрацоўнікам падпольнай тыпаграфіі газеты “Звязда”.

Разам прайшліся месцамі, дзе знаходзіліся лагеры смерці, у тым ліку “Трасцянец”. Гэты лагер стаў самым вялікім на тэрыторыі Савецкага саюза і чацвёртым у Еўропе пасля “Асвенцыма”, “Майданэка” і “Трэблінкі”.

На сустрэчы прагучаў аповед пра мужнасць і гераізм нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама факты з гісторыі стварэння мемарыяльных комплексаў, помнікаў і абеліскаў ў Мінску.

Прагучалі вершы Ул.Караткевіча, П.Макаля,Т.Кручэнка,В.Гіруць-Русакевіч, С.Антановіча, М.Леўчанкі.


 

21.02.2019 "Добрая дзіцячая кніжка..."

 

 Добрая дзіцячая кніжка вельмі дзейсна працуе ў падтрымку мовы. Бо толькі ў моўным асяроддзі можна выхаваць у самых маленькіх чытачоў павагу да роднай зямлі, яе слаўнай гісторыі. З дапамогай любімых твораў, лічылак, загадак, дзеці паступова ўзбагачаюць свае веды. У гэтым мы ўпэўніліся на сустрэчах беларускіх пісьменнікаў з навучэнцамі малодшых  класаў школ №№ 116, 138, 42 Фрунзенскага раёна сталіцы.

У студзені і лютым прайшлі Тыдні беларускай мовы і літаратуры. Бібліятэка № 14 заўсёды далучаецца да гэтага свята, каб зрабіць яго больш яркім, вясёлым і запамінальным. Мы спадзяемся, што і на гэты раз мы дапамаглі ператварыць некаторыя дзіцячыя мары ў рэальнасць. У госці да маленькіх чытачоў завіталі Вольга Гапеева, Павал Гушынец, Анатоль Зэкаў і сапраўдная чароўная Фея беларускай дзіцячай кнігі Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Пісьменнікі прэзентавалі свае новыя творы, чыталі вершы, праводзілі конкурсы і майстар-класы. На сустрэчах разгортваліся сапраўдныя спаборніцтва. Весела было адгадваць загадкі на розныя тэмы, але яшчэ цікавей было паспрабаваць свае сілы ў скарагаворках на беларускай мове. Лепшых вызначалі аўтары.

Як заўсёды, выдавецтва “Звязда” дало магчымасць дзецям набыць кнігі любімых пісьменнікаў і атрымаць на памяць іх аўтограф.


 

21.02.2019 “Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла…”

 

Што такое мова? Зразумела, кожны адкажа на гэта пытанне па-рознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова. Для нашага народа родная мова – беларуская. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Усялякая мова бярэ свой пачатак ад зямлі, ад людзей, якія гавораць на ёй. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана сярод іншых моў свету.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Таму, напярэдадні свята, 20 лютага ў Цэнтральную бібліятэку імя Янкі Купалы завіталі намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць” паэт Дзмітрый Шулюк і супрацоўнік часопіса, паэтка Крысціна Бандурына.

Госці вялі гаворку пра нашу родную мову, чыталі свае вершы і невялікія літаратурныя замалёўкі. Сустрэча была вельмі цікавай, карыснай і пазнавальнай. Час “праляцеў” амаль непрыметна. Толькі цёплае пачуццё засталося ад размовы з маладымі творчымі людзьмі.

Мерапрыемства суправаджалася выставай кніг, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.


 

20.02.2019 “Долг, честь, отечество”

 

19 февраля в   библиотеке № 22 состоялось мероприятие “Долг, честь, отечество”, посвящённое Дню защитников Отечества и Вооружённых сил Республики Беларусь. На мероприятие пришли школьники СШ № 25 9 «Б» и 11 «А» в сопровождении учителей, а также наши приглашённые гости из УО “Военная академия Республики Беларусь” полковник Коновалёнок Вадим Дмитриевич, подполковник Миронов Евгений Николаевич, капитан Касперович Максим Михайлович, курсант Слесарчук Александр Николаевич и Карпиленя Дмитрий Дмитриевич. Этот праздник символизирует глубокую признательность белорусов защитникам всех поколений за мужество и героизм, стойкость и преданность Родине. В сознании нашего народа именно защита Отечества была и остаётся высшей доблестью.

Вступительная часть мероприятия началась с поздравительных слов всем присутствующим. Сотрудник абонемента Пыж Виктория рассказала о возникновении праздника в Беларуси, показала мультимедийную презентацию о белорусской армии.  Потом слово предоставили и нашим гостям, которые рассказали ребятам о факультетах военной академии, как можно поступить на учёбу, что их ждёт, раздали буклеты об академии всем заинтересованным. В последние годы система военного образования существенно усовершенствовалась и позволяет сейчас, вместе с получением военного образования, получить и востребованную гражданскую специальность. Подготовку военных кадров осуществляет как “Военная академия Республики Беларусь”, так и ряд военных факультетов гражданских учреждений образования. Была организована беседа-дискуссия, чтобы школьники могли задавать вопросы или дополнять рассказчиков. Получилось очень оживлённое участие всех ребят и время пролетело незаметно.

В конце мероприятия ребята ознакомились с выставкой книг “Доўг, гонар, Айчына” на военную тематику, которые есть в нашей библиотеке.


 

20.02.2019 "Вечная тема любви"

 

18 февраля в библиотеке № 18 продолжился разговор о любви. В зале галереи собрались читатели библиотеки и приняли участие в литературной гостиной «Вечная тема любви». Читатели подготовили небольшие выступления об историях любви всемирно известных людей. Так прозвучали истории о Константине Симонове и Валентине Серовой,  Эдит Пиаф и Марселе Сердано, Иване Тургеневе и Полине Виардо, Одри Хепберн и Юбере де Живанши и др.

Во время встречи звучали прекрасные стихи Эдуарда Асадова, Ивана Тургенева в исполнении читателей, а также были просмотрены видеоматериалы с записями арии «Аллилуйя любви» рок-оперы «Юнона и Авось».


 

19.02.2019 100 год БССР

“Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
         Пойме музыку, хто ўсёй душой
         Іх магутны, тужлівы іх зоў
         Зловіць думкай сваёю жывой.”
                                               Ул.Жылка

15 лютага ў бібліятэцы №1 імя Л.М.Талстога адбылося мерапрыемства, якое было прысвечана заснаванню Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

З  БССР звязана цэлая эпоха ў гісторыі нашай дзяржавы, эпоха нацыянальнага і дзяржаўнага адраджэння беларускага народа, усіх сфер жыцця беларускага грамадства. Важнасць гэтай падзеі заключаецца ў тым, што пераадольваючы шматлікія цяжкасці, было забяспечана сапраўднае рашэнне пытання аб самавызначэнні беларусаў шляхам стварэння беларускай савецкай дзяржавы.

З мэтай выхавання патрыятызму, павагі да гісторыі краіны супрацоўнікі бібліятэкі і навуковы супрацоўнік Інстытута гісторый АН РБ Траццяк С.А. падрыхтавалі і правялі інфармацыйна - пазнавальны экскурс  “100 гадоў з часу абвяшчэння БССР: праўда і вымысел”. На мерапрымстве прысутнічалі прадстаўнікі розных пакаленняў, прафесій і думак.

У ходзе размовы вядучыя здзейснілі падарожжа ў мінулае, паведамілі факты з гісторыі беларускай дзяржаўнасці, чыталі вершы беларускіх аўтараў, напісаныя з любоўю да сваёй краіны, родных мясцін. Слухачам былі прапанаваны пытанні цікавай гістарычнай віктарыны, на якія яны адказвалі вельмі добра і з задавальненнем.


 

19.02.2019 "Дарить любовь и нежность"

 

Творческий отчет поэтессы, участника литературного объединения «Слово» при библиотеке № 3 Светланы Шашко -Шаблинской «Дарить любовь и нежность» состоялся 16 февраля.

Всем присутствующим Светлана Леонидовна подарила не только свои замечательные лирические стихи о любви, тронувшие  своей открытостью, искренностью,  вызывающие у слушателей  чувства доброты и сострадания, очень гармонично прозвучавшие  в праздничные дни, приуроченные к празднику всех влюбленных, но и рассказала о себе: писать начала в зрелом возрасте, публиковалась в журнале «Літаратурны экватар», член-корреспондент народного клуба композиторов и поэтов «Живица», автор 6 поэтических сборников.

На праздник к поэтессе пришли ее коллеги, участники   Минского литературно-музыкального объединения «Галактика» Ирина Цуканова и Александр Шушкин, в исполнении которых мы услышали много замечательных песен. Александр исполнил как популярные песни «Калины куст», «Галина», «Электричка», так и авторские произведения «Половиночка», «Милая».

Задорная Ирина Цуканова буквально взорвала зал своим задором, зарядила энергией всех слушателей. Она исполнила песню «Тётушка Кураж» на слова Светланы Шашко-Шаблинской, музыка Ирины Цукановой, а, также, популярные песни советских композиторов.

Очень много хороших слов прозвучало в адрес Светланы Леонидовны от коллег из литературного объединения «Слово». От их имени выступила Светлана Белецкая, она же прочла и стихи Шашко –Шаблинской.




 

18.02.2019 "День Святого Валентина"

 

Любовь – это чувство, которое наполняет жизнь человека смыслом. Поэтому день всех влюбленных, который отмечают 14 февраля, такой красивый и радостный праздник.

В этот день в библиотеке № 18 прошла акция, в рамках которой вниманию читателей была представлена книжная выставка «Вечная тема любви». Особой популярностью пользовалась выставка-предложение «Свидание вслепую», на которой были представлены книги-загадки о любви, обернутые в бумагу, с цитатами известных писателей и небольшим сладким подарком. Взяв книгу с этой выставки, читатель только дома мог узнать, какой же сюрприз таится под оберткой, какую книгу о любви подготовили ему библиотекари.

В рамках праздника прошла акция-опрос «Я люблю свою библиотеку, потому что…» По желанию читатели могли написать на сердечках слова признательности своей библиотеке. Сотрудникам библиотеки было приятно, что читатели с удовольствием участвовали в этом опросе, просили дополнительные сердечки, так как одного для всех слов не хватало.

В этот день прозвучало много теплых слов и от читателей, и от библиотекарей. Целый день в библиотеке была атмосфера праздника.



 

15.02.2019 “Як зорачка высокая…”

 

13 лютага ў літаратурным клубе “Шчырасць” адбылася творчая сустрэча пры  бібліятэцы № 22 з кампазітарам і ваканаўцам Віктарам Мяцельскім “Як зорачка высокая…” .

Ганаровымі гасцямі  былі  вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты: старшыня Мінскага гарадскога адзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік клуба “Шчырасць” Міхась Пазнякоў і член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мікола Шабовіч.

На мерапрыемства сабралася вялікая аўдыторыя: чытачы кніжніцы, прыхільнікі прыгожага пісьменства, курсанты БНТУ ваенна-тэхнічнай кафедры, навучэнцы 8-х “А”, “Б” і “В” класаў СШ № 25.
У чытальнай зале была падрыхтавана выстава кніг “Натхнёнасці крыніца” аўтараў-удзельнікаў клуба.

Віктар Мяцельскі прыехаў да нас з Пінска, дзе ўжо вельмі вядомы як аўтар-выканаўца. На сёняшні момант у яго ёсць 55 песень як аўтара і выканаўцы на вершы многіх вядомых сучасных беларускіх паэтаў. Віктар Сямёнавіч падзяліўся сваімі творчымі планамі, марамі, адказаў на пытанні, выказаў падзяку ўсім прысутным гасцям.

Пад гітару прагучала шмат песен на словы Міхася Пазнякова, Валянціны Паліканінай, Анатоля Аўруціна, Міколы Шабовіча, якія вызвалі шчырыя апладысменты: “Заклинание” на словы Аўруціна, “Як зорачка высокая”, “Снежинка”, “Дарите любимым рассветы”, “Музе” на словы М.Пазнякова, “Мне тебя не забыть никогда”, “Подари мне сказку” на вершы М.Шабовіча ў перакладзе А.Цяўлоўскага і іншыя.

Міхась Пазнякоў асабіста павіншаваў творцу, адзначыў яго талент і  ўручыў ганаровую грамату  “За актыўную папулярызацыю беларускай паэзіі, стварэнне і выкананне песень на вершы паэтаў сталічнага адзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і ўдзел у шматлікіх творчых мерапрыемствах Мінскага гарадскога адзялення СПБ”. 

Сустрэча прайшла на адным дыханні, шчыра і зацікаўлена.


 

15.02.2019 "Миллион книжных приключений"

 

  14 февраля библиотека № 22 совместно с «Издательским домом «Звязда» организовала встречу детского писателя и поэта Виктора Леонидовича Лясковского  с учащимися 3-го класса СШ № 25 в сопровождении учителя Новицкой Марины Ильиничны.

Детский писатель живет в Минске, но его весёлые стихи и сказки знакомы не только юным читателям Беларуси. Их печатают также в России и Польше.

В Беларуси изданы поэтические сборники для детей «Где живут кенгурята», «Стихи под ёлку», «Разноцветные стихи», а также «Сказки и загадки», сказочные повести «Щенок Дэник и его друзья», «Новые приключения щенка Дэника», «Сказки весёлого муравья». Произведения Витора Лясковского регулярно публикуют белорусские детские журналы «Светлячок», «Мишутка» и «Мишуткины сказки».

Весёлые стихи и сказки  Лясковского не оставят равнодушными ни одного ребёнка. Кто познакомился хотя бы раз со стихами поэта, тот будет хранить их в памяти. Они подобны мячику, который звонко скачет по дорожке, легко запоминаются и вызывают радостные эмоции.

Виктор Леонидович читал ребятам стихи из своих  книг, загадывал загадки, шутил.   Дети с удовольствием слушали поэта, смеялись, размышляли, отвечали на вопросы.

Встреча получилась весёлой и доброй.  В заключении все желающие смогли приобрести книги с автографом автора.


 

14.02.2019 "Здаровая моладзь – моцная дзяржава"

 

 Самае дарагое для чалавека - гэта жыццё, самае дарагое ў жыцці – здароўе. З гэтым  ніхто не будзе спрачацца, як і з тым, што ў значнай ступені  здароўе кожнага чалавека залежыць ад яго самога.

Папулярызацыя здаровага ладу жыцця сярод  наведвальнікаў бібліятэкі – адзін з галоўных напрамкаў  яе работы. У супрацоўніцтве з медыцынскімі ўстановамі мікрараёна ў бібліятэцы пастаянна праходзяць мерапрыемствы  па прафілактыцы наркаманіі, акагалізму, курэння. Не застаюцца без увагі наведвальнікаў новыя кнігі гэтай тэматыкі, артыкулы з  перыядычнага друку, матэрыялы з электронных носьбітаў.

“Не курю я и не пью – я здоровье берегу” – пад такой назвай 12 лютага ў бібліятэцы № 21 прайшло мерапрыемтва з удзелам спецыялістаў падлеткавыага наркалагічнага кабінета Маскоўскага раёна.

Вучні 5-х класаў 215 сярэдняй школы  былі актыўнымі ўдзельнікамі мерапыемства, якое праходзіла у форме ток-шоу. Электронная прэзентацыя аб шкодзе курэння і алкаголю актыўна  абмяркоўвалася, таму абыякавых  у зале не было. Урач Ліля А.С.адказала на пытанні, сярод якіх былі і даволі нечаканыя.

У фае бібліятэкі дзейнічала кніжная выстава   “Мода на здароўе”.


 

14.02.2019 "Мастер лукавого слова"

 

В феврале 2019 года почитатели русской литературы отмечают 250-летие со дня рождения великого русского баснописца Ивана Андреевича Крылова. В библиотеке № 18 этому событию был посвящен урок-презентация «Мастер лукавого слова», который состоялся 12 февраля. Нашими гостями стали учащиеся 6-х классов СШ № 70 г. Минска.

Красочная презентация открыла ребятам интересные страницы из жизни И. А. Крылова, выходящие за рамки школьного учебника, кратко познакомила с творчеством великого русского баснописца.
Приятным моментом стал дружный хор ребят, который декламировал басню И. А. Крылова «Квартет» во время показа одноименного мультфильма. Ребята вели себя активно, называли героев басен, отгадывали басни по крылатым выражениям, читали строки по слайдам.

Сотрудники библиотеки подготовили тематическую выставку сборников басен И. А. Крылова, интересных страниц из его биографии и этапов творчества.

В нашей библиотеке стало доброй традицией в конце встречи дарить гостям закладки для книг. И в этот раз ребята получили закладки с известными фразами из басен И. А. Крылова.

Наш урок-презентация познакомил учеников с Иваном Андреевичем Крыловым не только как с великим русским автором, но и показал его человеком добродушным, остроумным, любознательным, обогатившим русский литературный язык яркими метафорами и афоризмами. С имени И. А. Крылова начинается золотой век русской литературы.


 

14.02.2019 “Літаратурнае сузор’е Чыжоўкі”

 

Чыжоўка! Напэўна паветра тут напоена чымсці асаблівым, што пражывае столькі творчых людзей, паэтаў, празаікаў. А колькі проста ўлюбёных у паэтычнае слова! Можна адкрываць чыжоўскі філіял саюза пісьменнікаў.

13 лютага бібліятэка № 11 сабрала ў гасцях шмат таленавітых асоб.

Ад сталіцы да ўскраін Беларусі – такі дыяпазон палёту вершаў старэйшага паэта-песенніка  Івана Васільевіча Цітаўца. Больш  за трыста песень у яго творчай скарбонцы. І. М. Лучанок назваў яго “араты песні”. Паэт падзяліўся ўспамінамі аб працы з кампазітарамі і выканаўцамі яго твораў, прачытаў свае новыя вершы. Вучні СШ № 43 выканалі некалькі песень на словы Івана Цітаўца.

Дык хто яны такія – паэты? Напісанне верша – гэта цяжкая праца, альбо парыў душы? Што для іх малая Радзіма? Аб гэтым гаварылі члены Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Вольга Шпакевіч, Таццяна Лейка, Ганна Ціханава, Вольга Норына. Гучалі вершы ў выкананні аўтараў і ўдзельнікаў бібліякафэ.

Сярод старэйшага пакалення празаікаў вытворчай тэмы хочацца адзначыць Івана Іванавіча Канановіча. Ужо ў сталым узросце ён скажа, што празаік пазнаецца веданнем убачанага і перажытага. І проза жыцця павінна быць не горш за паэзію. Пісьменнік прыпомніў цікавыя сустрэчы са свайго багатага літаратурнага жыцця.

Бібліятэкар Лабун Зінаіда Аляксандраўна  зрабіла агляд навінак беларускай літаратуры. Мерапрыемства ўпрыгожыла кніжная выстава “Пад небам бусліным Радзіма мая”.

А потым былі шматлікія пытанні, аўтографы, аўтографы…


 

14.02.2019 План мерапрыемстваў да 30-годдзя вываду Савецкіх войскаў з Афганістана

 

глядзець

13.02.2019 “З вялікай любоўю да малой радзімы…”

 

12 лютага ў бібліятэцы №14 ім.Ф.Багушэвіча адбылася творчая сустрэча “З вялікай любоўю да малой радзімы…” са старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхасём Пазняковым.  Міхась Паўлавіч - лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і Саюзнай дзяржавы. Ён - аўтар 97 кніг паэзіі, прозы, публіцыстыкі. З захапленнем слухалі прысутныя творы паэта,  прысвечаныя малой радзіме. Кампазітар і спявак Віктар Мяцельскі стварыў лірычны настрой песнямі на словы паэта. Чытачы бібліятэкі даведаліся шмат новага і цікавага аб жыцці і творчасці пісьменніка, думкамі дакрануліся да “калысцы” паэта – маленькай вёсачкі Заброддзе.

На прыканцы сустрэчы Міхаіл Паўлавіч адзначыў, што прызначэнне пісьменніка -  сцвярджаць дабро і ствараць дзеля дабра, рупіцца лёсам народа, росквітам краіны. Добрая літаратура жыла, жыве і будзе жыць. Бо яна нясе святло і праўду жыцця, яна хвалюе, выхоўвае асобу — сапраўдную, глыбокую. Ён заклікаў кожнага з прысутных не забывацца пра той маленькі куток, адкуль мы родам. Вяртацца туды, каб не забыцца пра вытокі і адчуць сябе мацнейшымі.

Усе жадаючыя мелі магчымасць набыць новыя кнігі паэта і атрымаць аўтограф аўтара.


 

12.02.2019 Встреча-знакомство с солнечным Кыргызстаном

 

         "О, Кыргыстан, ты край под солнцем и теплом,
                 Горами и озерами богат,
                 Сказать так много хочется о нем,
                 Не торопя себя, не впопыхах."
                                                                         З. Хашимова

11 февраля в библиотеке № 1 Л.Н. Толстого прошла встреча-знакомство с солнечным Кыргызстаном. Кыргызстан - горная страна в средней Азии. В стране сохранились большие территории, почти не тронутые человеком.

Её жители до сих пор передают древние традиции кочевников из поколения в поколение. Электронная презентация “Кыргызстан-страна великих гор” окунула всех присутствующих в зале в мир прекрасной азиатской страны с ее интересной политической и культурной историей. Несколько слов приветствия учащимся Минского государственного колледжа сферы обслуживания сказал Чрезвычайный и Полномочный Посол Кыргызской Республики в Республике Беларусь Омуралиев Кубанычбек Касымович. Рассказ дипломата о Родине,обычаях предков,отношении к белорусским традициям все слушали с интересом и даже задавали вопросы.

Вторая электронная презентация была приурочена к 90-летию великого классика кыргызской литературы -Чингиза Айтматова.  С пламенной речью о великом писателе выступила перед аудиторией бывшая учительница,а теперь-председатель Совета ветеранов государственного учреждения образования и науки Октябрьского района Хвойницкая Любовь Ивановна.

А замечательный концерт ансамбля народной песни “Дубравушка“ (руководитель - Заслуженный артист РБ В.Ткач) завершил своим выступлением двухчасовую программу встречи  на высоком эстетическом и профессиональном  уровне. Известные русские и белорусские народные песни подпевал весь зал. Литературно-музыкальная встреча прошла в теплой и дружественной атмосфере.


 

12.02.2019 Сустрэча з аматарамі гістарычнай рэканструкцыі

 

5 лютага ў бібліятэцы № 15 імя Цёткі адбылася сустрэча з аматарамі гістарычнай рэканструкцыі беларускага шляхецтва пад кіраўніцтвам Юрыя Усціновіча. Госці ў вельмі займальнай форме пад гукі дуды (выканаўца Віктар Лагацкі) распавялі пра гісторыю шляхты, стварэнне ўбораў уласнымі рукамі. Юрый Усціновіч і Андрэй Дундукоў прадэманстравалі паказальны бой са зброяй, пазнаёмілі з забавамі, традыцыямі і культурай шляхты. Прысутныя выказалі жаданне, каб такія цікавыя сустрэчы ладзіліся часцей.

07.02.2019 “Любі і ведай свой край”

 

 

 

 

 

Беларусь

"Ад Нёмана да Сожа -
Так светла і прыгожа.
Дзе Нарач, Белавежа -
Гаюча так і свежа.
Суладна і супольна,
Гасцінна, хлебасольна.
І радасна на дзіва,
Бо гэта ўсё - Радзіма! "
                             Уладзімір Мазго

6 лютага ў бібліятэцы № 22 адбылося гульнявое мерапрыемства, прымеркаванае да года малой радзімы "Любі і ведай свой край". Прыйшлі школьнікі СШ № 25 3-га класа з настаўнікам. Дзеці пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Гасціннасць па-беларуску” і мультымедыйнай прэзентацыяй “Мая Радзіма – Беларусь”. Разам з бібліятэкарам Мацвеевай Анастасіяй вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа па Беларусі, ўспомнілі самыя доўгія рэкі і глыбокія азёры нашага краю, даведаліся пра існаванне ў Беларусі гары Дзяржынская, зазірнулі ў Белавежскую пушчу. Таксама школьнікі даведаліся пра дасягненні нашай краіны ў прамысловасці, асабліва нашых заводаў-гігантаў, такіх як Белаз, МАЗ, МТЗ і іншых.



 

05.02.2019 "Страсти по Аргентине"


“О, танго! Жизнь моя в тебе!
Скажу так много силой танца,
Пророком ты в моей судьбе
С глазами страстного испанца!”

4 февраля  в библиотеке № 19 в ритмах аргентинского танго  звучали  песни, стихи и конечно же танцевальные номера. Чарующие звуки музыки, красота движений и танец, который рождается прямо на паркете,  – все это аргентинское танго – этими словами  открыла литературно-музыкальный вечер ведущий библиотекарь читального зала Сидорович Галина Викторовна. 

Из разных стран Европы в портовый город Буэнос-Айрес приезжали люди в поисках лучшей жизни. Они привозили с собой различные музыкальные инструменты из своих родных стран: скрипки, гитары, флейты, и конечно они несли в себе музыкальные традиции своих стран. И вот в Буэнос-Айресе, как смешение различных культур формируется и развивается неизвестный ранее танец - танго. А музыкальным символом аргентинского танго стала гармоника бандонеон.

С историей танго, стилями и  современными тенденциями узнали читатели из выступления Г.В.Сидорович.         Проникновенно исполнил  танго  на гитаре Владимир Турчинский. Группа «Четыре подруги»  на баяне исполнили песни в стиле танго,  а Михаил Васильевич Глухих зачитал  страстные строки об  этом удивительном танце.  Нина Николаевна  Садовникова  с группой  «Ведрусы» провела мастер-класс для читателей. 


 

05.02.2019 “Открытка путешествует по свету”



         “И сегодня, когда в интернете,
                  Можно все посмотреть, что угодно,
                  Лишь открытки почтовой там нету,
                  Старой, доброй и вроде не модной!
                  Но такой, как открытка простая,
                  В соцсетях никогда не найдете,
                  Не измерить её в килобайтах
                  И случайно её не сотрете!”
                                                      Виктор Матвеев

“Открытка путешествует по свету” - такое название получило меприятие-посткроссинг, которое прошло в библиотеке-филиале № 1имени Л.Н.Толстого 3 февраля 2019 года. Именно здесь  собрались путешественники, любители обмена окрытками.

В основе принципа обмена открытками лежит единая база всех участников проекта, а также механизм выдачи адресов, направленный на то, чтобы разница между отправленными и полученными открытками у каждого участника была минимальной. При этом в посткроссинге имеет место система непрямого обмена, то есть отправляя открытки одним пользователям, участник получает их от других.

В зале библиотеки присутствовало более 30 человек, участников проекта. Представители четырех стран- Республики Беларусь, России, Украины и Венгрии с настроением слушали рассказы о своих странах, фотографировались в читальном зале на фоне национального белорусского орнамента, в краеведческой зоне библиотеки. За кружкой горячего чая рождались новые идеи, мечталось о многом.  Два с половиной часа мероприятия прошли весело и с настроением. Будем ждать новых участников!


 

05.02.2019 «Возделайте рай в душе своей»

 

Духовно-нравственное просвещение жителей Заводского района является одним из основных направлений в деятельности библиотеки № 11. Она тесно сотрудничает с православными храмами в проведении тематических мероприятий.

Так, 3 февраля 2019 года в храме Рождества Христова состоялось очередное заседание литературно-музыкальной гостиной «Возделайте рай в душе своей». Библиотекарь Лабун Зинаида Александровна выступила перед прихожанами храма с беседой «Просветители Беларуси».

Учащиеся музыкальной школы искусств № 2 им. Аладова представили калейдоскоп произведений мировой музыкальной классики. 

Протоиерей храма Рождества Христова отец Сергий (Мовсесян) поблагодарил участников мероприятия  и благословил на дальнейшее сотрудничество.


 

05.02.2019 “МІР ВАШАМУ ДОМУ”

 

Словы: “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь” сталі галоўным лейтматывам творчай гасцёўні, якая адбылася ў бібліятэцы № 11. І гэта невыпадкова. Год малой радзімы ўпэўнена крочыць па краіне.

Малая радзіма назаўсёды застаецца ў тваёй памяці, бо яна – часцінка тваёй душы, твайго сэрца. Аб гэтым пранікнёна гаварыла член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Аліна Легастаева. Яе цудоўныя вершы краналі самыя патаенные струны душы і знайшлі водгук у сэрцы кожнага з прысутных.
Песнямі аб Радзіме, аб родным краі, прыгажосці векавых бароў і квітнеючых даляглядаў, аб любові да бацькоўскай хаты, дзе матуля чакае, прадоўжыў вечарыну вакальны гурт “Огонёк”. Гледачы падтрымлівалі амаль кожную песню. Спявала ўся зала.

Тэатральны гурток “Подмостки”, створаны пры бібліятэцы, унёс нотку каларытнага беларускага гумару, выканаўшы інтэрмедыю “Вясковыя вячоркі”.

 

Мілая, радзімая зямля!
       Дарагі, жывільны, дзіўны краю!
       Толькі тут штоміг шчаслівы я,
       Толькі тут душою спачываю.
                                                       (М.Пазнякоў)


 

| октябрь 2019 | сентябрь 2019 | август 2019 | июль 2019 | июнь 2019 | май 2019 | апрель 2019 | март 2019 | февраль 2019 | январь 2019 | декабрь 2018 | ноябрь 2018 | октябрь 2018 | сентябрь 2018 | август 2018 | июль 2018 | июнь 2018 | май 2018 | апрель 2018 | март 2018 | февраль 2018 | январь 2018 | декабрь 2017 | ноябрь 2017 | октябрь 2017 | сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация