ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

01.11.2019 Паэтычны лістапад

На  сталічных  пляцоўках  ладзіліся  літаратурныя  ім-прэзы  з  удзелам  пісьменнікаў  Мінскага  гарадскога  аддзялення СПБ. Паэт Леанід Багдановіч прадставіў сваю творчасць  у  літаратурнай  гасцёўні  «Аўтограф».  У  межах  сустрэчы прайшла прэзентацыя беларускага нумара часо-піса  No  9  «Александръ»  за  2019  год  (Расія),  аўтарам  якога  быў і Леанід Уладзіміравіч.

Па  ініцыятыве  Мінскага  гарадскога  аддзялення  СПБ  і  адміністрацыі  СШ  No  173  у  гэтай  навучальнай  установе  ўрачыста   адкрылі   «Літаратурную   гасцёўню».   Ганаровы   госць імпрэзы — старшыня МГА СПБ Міхась Пазнякоў.

«Беларуская  хатка»  публічнай  бібліятэкі  No  7  імя  Якуба  Коласа  вітала  творчы  дэсант  маладых  аўтараў:  Кацярыну  Роўду, Мар’ю Енікаву, Лізавету Дашко. Госці за кубкам гар-баты чыталі вершы, адказалі на шматлікія пытанні.

А   15-я   дзіцячая   бібліятэка   ў   мікрараёне   Малінаўка   гасцінна  адчыніла  дзверы  для  студыйцаў  «Малінаўскіх  галасоў».  Творчыя  заданні,  практыкаванні,  азы  верша-складання,  «школа  юнага  крытыка»  —  невялікая  частка  таго, чым цікавяцца юныя літаратары. Для старэйшай аў-дыторыі  ладзілася  сустрэча  з  публіцыстам  і  краязнаўцам  Аляксандрам  Плавінскім,  прымеркаваная  да  Года  малой  радзімы.

"ЛІМ", 1 лістапада, 2019

Ганна СТАРАДУБ

| ноябрь 2019 | октябрь 2019 | июль 2019 | июнь 2019 | май 2019 | апрель 2019 | март 2019 | июль 2018 | июнь 2018 | май 2018 | апрель 2018 | сентябрь 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | ноябрь 2016 | сентябрь 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация