20.05.2016 Хвалі чытання

 

 

На юбілейным творчым вечары пісьменніцы, сябра СПБ, Саюза пісьменнікаў Расіі і Саюза  пісьменнікаў  Саюзнай  дзяржавы  Наталлі Саветнай, які ладзіўся ў культурна-асветніцкім  цэнтры  «Гарадок» (г. Гарадок Віцебскай  вобласці), прапанавалі  пазнаёміцца  з  новымі  кнігамі аўтара. Гэта два паэтычныя зборнікі — «На   зямным   падсвечніку»  (у  перакладах на ўкраінскую і англійскую мовы Вольгі Сафронавай і Таццяны Рыжовай) і «Венчыкі златыя» (у перакладах  на  беларускую  Аксаны  Ярашонак - Камінскай).  Быў  прадстаўлены  і  «Слоўнік  эпітэтаў Наталлі Саветнай па кнізе лірыкі “Убачыць вецер”», укладзены   лексікографам   Анатолем   Бясперстых.   Гэтае   выданне   сёлета   пабачыла  свет у Санкт-Пецярбургу. Падчас сустрэчы гучалі вершы і песні на словы Наталлі Саветнай.

Старшыня  Мінскага  гарадскога  аддзялення СПБ Міхась Пазнякоў уручыў юбілярцы медаль «За вялікі ўклад у літаратуру». Наталля Віктараўна  займаецца  не  толькі  літаратурнай працай,  яна  яшчэ  і дырэктар  Псіхалагічнага рэабілітацыйнага цэнтра   «МІРВЧ». Пра   гэта  рэдакцыя  «ЛіМа»  даведалася  ад  галоўнага  рэдактара  газеты  «Городокский  вестник»  Ганны Навумавай.

Гасцямі  сталічнай  гімназіі  No  20  сталі  паэтэса  Ніна  Галіноўская і галоўны рэдактар газеты  «Шапокляк»,  мастак  Анатоль  Гармаза.  Ініцыявала сустрэчу паэтэса  Іна  Фралова, якая  кіруе  школьным  літаратурным  гуртком «Верасок».

Ніна  Галіноўская,  з  творамі  якой  гімназісты  добра  знаёмыя  па  падручніках,  узгадала  апаленае вайною дзяцінства,  а  пасля  прапанавала навучэнцам загадкі і вершы.

Сталічная публічная  бібліятэка No 22 г.  Мінска сумесна з бібліятэкай сярэдняй школы  No25  арганізавалі  свята  дзіцячай  кнігі 
«Нам  Кніга  —  вечнае  святло,  крыніца  ведаў, цуд  бясконцы!»  для  вучняў  другіх  класаў.  На свята   быў   запрошаны   пісьменнік, старшыня  МГА СПБ Міхась Пазнякоў. Загадчык бібліятэкі No22  Наталля  Ярашэвіч паведаміла рэдакцыі «ЛіМа» і пра выстаўку кніг Міхася  Пазнякова.  Асобна  творца  прадставіў  серыю кніг выдавецтва «Народная асвета» для  малодшых  школьнікаў  «Свет  вакол  нас». На  працягу  сустрэчы  гучалі  дзіцячыя  песні  на  словы  Міхася  Пазнякова  ў  выкананні  кампазітара  і спевака Аляксандра Якіменкі  і дзіцячых калектываў.

На сустрэчу са старшакласнікамі сталічнай школы  No117  завітала  сябра  СПБ,  аўтар трох паэтычных зборнікаў Вольга   Норына. Пра  гэта  рэдакцыі  «ЛіМа»  распавяла  вучаніца СШ  No117  Кацярына Маскалёва. Вольга Міхайлаўна падзялілася з    вучнямі  ўспамінамі  пра  родную  школу,  настаўнікаў.  Падчас  сустрэчы  гучалі  яе  вершы  ў  аўтарскім  выкананні і запісы песень на яе словы. Паэтэса піша па-руску і па-беларуску.
 

ЛіМ", 2016, 20 мая

Уладзімір ГОРЫНЬ

 

| апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | ноябрь 2016 | сентябрь 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация