03.06.2016 Чытанне для роздуму

 

 

На   самым   пачатку   школьных канікул дзецям не даў засумаваць фестываль дзіцячага чытання «Пусть всегда будет  солнце!»  у  сталічнай  дзіцячай  бібліятэцы  No 4, праведзены  сумесна  з  Выдавецкім  домам  «Звязда».  Распачаўся  ён  прэзентацыяй дзіцячых кніг пісьменніцы  Яны  Явіч  «Уцёна  хоча  ведаць» і «Самыя кветкавыя сны», якія прадставіла сама аўтарка.

Супрацоўнікі  кніжніцы на чале з загадчыцай Наталляй Отчэскай ператварылі бібліятэчны інтэр’ер і прылеглую тэрыторыю ў  творчую майстэрню. Тут працавала шмат фестывальных  пляцовак,  дзе  сваімі рукамі  можна  было  і  стварыць хатні абярэг  —  ляльку-куватку,  і  скласці  арыгамі,   а   яшчэ   —   паўдзельнічаць  у  конкурсе  малюнкаў  на  асфальце, паглядзець выстаўку   «Свет   лялек», кніжную   экспазіцыю, прысвечаную рукадзеллю, набыць дзіцячыя  кнігі, што пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда»...  Такія  кніжныя  фэсты  будуць ладзіцца яшчэ неаднойчы!

➢ «Дарожнай  мудрасцю  багаты, / прыйшоў да думкі чалавек: /  Усе шляхі вядуць дахаты, / Выток шануючы спрадвек». Лірыка Уладзіміра  Мазго — вытанчаная, пранікнёная,  роздумная... Сам  паэт вылучае  ва  ўласнай  творчасці  тры асноўныя   кірункі:   паэзія,   дзіцячая  літаратура і песенная творчасць. Гэтым  разам  Уладзімір  Мазго,  намеснік  галоўнага  рэдактара  часопіса  «Нёман»,  старшыня  бюро  секцыі дзіцячай  літаратуры  СПБ,  стаў  галоўным   героем   новай   пастаноўкі  Мінскага   гарадскога тэатра паэзіі  ў   Цэнтральнай  мінскай  гарадской бібліятэцы імя Янкі   Купалы, якім кіруе старшыня Мінскага гарадскога
аддзялення  СПБ  Міхась  Пазнякоў. Уладзімір   Мінавіч з цёплынёй  узгадаў  людзей,  якія  пайшлі  з  жыцця, але   адыгралі   вялікую   ролю   ў   яго  лёсе:   выкладчыцу   БДУ   Маргарыту  Яфімаву,   кіраўніка   ўніверсітэцкага  літаб’яднання  «Узлёт»  Алега  Лойку, 
эстраднага  спевака  Якава  Навуменку, кампазітара Уладзіміра Будніка...

Са   сцэны   прагучалі   вершы   Уладзіміра   Мазго ў  выкананні  артыстаў  эстрады Вольгі  і Адрыяна Багушыньскіх. Песні на вершы творцы выканалі спявак Леанід Нікольскі і кампазітар Алег Елісеенкаў.

➢ У апошнія дні навучальнага года «Урок  мужнасці»,  прымеркаваны  да  75-й  гадавіны  пачатку  Вялікай  Айчыннай  вайны,  для  школьнікаў  правялі сталічныя творцы, якія завіталі ў  літаратурную  гасцёўню  «Сугучча» на базе СШ No 77 з музычным ухілам.

Настаўніца    беларускай    мовы  і апякунка   краязнаўчага   школьнага музея  Любоў  Клімовіч  ды  галоўны спецыяліст  Мінскага  гарадскога  аддзялення  СПБ  паэтэса  Іна  Фралова ўдала  спалучылі  літаратурную частку з тэматычнай  відэапрэзентацыяй  і музычнымі нумарамі.

Ніна  Галіноўская прадставіла школьнікам сваю кнігу «Няма  даравання вайне» з серыі «Дзеці  вайны» выдавецтва «Чатыры   чвэрці». З  гэтай  жа  серыі  —  і  кніга  Міколы Чарняўскага «На   плошчы памяці маёй».

Пра  творчую  спадчыну паэтаў-франтавікоў нагадала загадчык культурна-адукацыйнага аддзела Дзяржаўнага музея   гісторыі   беларускай  літаратуры  Лідзія  Шагойка. А завяршылася  імпрэза  вершамі  паэтэсы  Аліны  Легастаевай у аўтарскім выкананні.

 

ЛіМ", 2016, 3 чэрвеня

Дзіна ДОЛЬСКАЯ

 

| сентябрь 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | ноябрь 2016 | сентябрь 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация