ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

31.05.2018 "Імгненне на фотоздымку"

 

Імгненне – гэта тое, што немагчыма паўтарыць, тое, з чаго складаецца наша жыццё. 12 мая ў бібліятэцы № 5 прайшла фотавыстаўка, прысвечаная менавіта гэтай тэме. Арганізатарам падзеі была пісьменніца і выдавец Маргарыта Клябанава, а вось галоўная роля ў стваренні і прадстаўленні работ належала яе сяброўцы Наталлі Каменка. Фатаграфаваннем Наталля Васільеўна займаецца з другога класа. Першыя здымкі былі зроблены ў чорна-белых колерах, звычайна фатаграфавала хатніх жывёл. Але за плячыма засталіся школа і радыятэхнічны інстытут (сёння – Беларускі дзяражаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радёэлектронікі), а захапленне засталося і фотаапарат стаў верным спадарожнікам у вандроўках па ўсім свеце.

Як распавяла нам Маргарыта Анатольеўна, было вельмі цяжка адабраць фота, гэты працэс заняў два месяцы. І вось дваццаць пяць найдаражэйшых імгненняў, без апрацоўкі ў графічных рэдактарах, былі прадстаўлены гледачам. Большасць здымкаў зроблены ў падарожжах: у Непале, Тыбеце, краінах Еўропы. Але цешылі вока і здымкі знаёмых мясцін нашага горада, на якіх выявы птушак ў ціхам двары на падстрэшшы, вакзал, славутасць Мінска – яго высоткі-“вароты”. (Гэты здымак быў зроблены з даха аднаго з факультэтаў БДУ, з адзінаццатага паверха, дзе сёння знаходзіца кафедра міжнародных адносін.)

Былі здымкі, дзеля якіх прыходзілася рызыкаваць і прыкладаць шмат намаганняў. Найбольш запомнілася фота непальскага вяселля, на якім нявеста і яе сяброўка. Для таго, каб зрабіць гэты здымак, Наталлі Васільеўне давялося прайсці нават праз ахову з аўтаматамі.

Прыцягвала ўвагу да сябе і калекцыя здымкаў маленькіх дзяцей, у цэнтры якой вісела фота ўжо дарослага сына аўтаркі Максіміліяна, што прысутнічаў на выстаўцы.

Забаўляльная праграма для гасцей была вельмы цікавай. Спачатку Наталля Каменка асабіста распавяла пра кожны здымак. Арганізатары парупіліся, каб гасцям не было сумна: падрыхтавалі загадкі пра прадметы, выявы якіх можна был адшукаць на фота, і трэба было назваць іх на беларускай мове.

Было вельмі цікава глядзець на застылыя імгненні на фотоздымках. Спадзяемся, што Наталя Васільеўна зробіць яшчэ больш цікавых фота і падзеліцца непаўторнымі імгненнямі з гледачамі.

Юлія Харланава
АПІ “Журналістыка” СШ № 98 г. Мінска
(педагог В. М. Паўлючэнка)
Фота Вольгі Паўлючэнка
На здымках: юныя журналісткі і аўтар выстаўкі; гітарыст Багдан Бельскі

 


 

31.05.2018 Открытие выставки “The art of bikers”

 

Неси меня, железный конь,
      За горизонт , за пыль дорог.
      Почувствуй крепкую ладонь
      Да тяжесть кожаных сапог.

17 мая в библиотеке № 1 им. Л.Н. Толстого прошло неординарное открытие выставки под названием “The art of  bikers”. Это галерея оригинальных фоторабот гродненского преподавателя, байкера-профессионала со стажем, журналиста Сергея Морозова. Поддержать своего коллегу приехали минские мотоциклисты-байкеры, которые рассказыли о своём увлечении мототехникой, показали мастер-класс по езде на мотоциклах, даже разрешили сделать фотоснимки со своими стальными конями. Женщина-байкер - это смело и одновременно харизматично. Екатерина рассказала молодым ребятам свою историю появления в Ассоциации мотоклубов Беларуси, о любви к мотоциклам и о возможности осуществления своей подростковой мечты - покупке легендарного мотоцикла  «Харлей-Дэвидсон». 

Лирическое выступление барда и поэта Михаила Барановского не оставило равнодушним никого из зала. Все присутствующие в читальном зале библиотеки услышали проникновенные баллады, париотические песни под гитару и стихи Михаила на белорусском языке. Атмосфера мероприятия в совокупности с фотокартинами сделала своё дело, и учащиеся Минского профессионально-технического колледжа железнодорожного транспорта остались в восторге от посещения данного мероприятия.


 

29.05.2018 Бесплатная консультация нотариуса

 

Каждый последний вторник месяца с 10-00 до 13-00 в Центральной библиотеке имени Янки Купалы г. Минска проводится бесплатное консультирование граждан по вопросам, связанным с совершением НОТАРИАЛЬНЫХ ДЕЙСТВИЙ, в том числе по вопросам оформления наследственных прав, составления завещаний, брачных договоров, отчуждения недвижимости и иным.

Мероприятие организуется в рамках сотрудничества между региональным центром правовой информации г. Минска, государственным учреждением «Централизованная система государственных публичных библиотек г. Минска» совместно с Минской городской нотариальной палатой.

Предварительная запись на консультирование осуществляется в Центральной библиотеке (абонемент) и по телефону +375(017)3342115.
 

23.05.2018 Библиоквест «Библиотечная вселенная»

 

21 мая в библиотеке № 18 прошел библиоквест  «Библиотечная вселенная», в котором приняли участие курсанты 1-го курса Института пограничной службы Республики Беларусь и студентки Белорусского государственного педагогического колледжа.

Во время игры 4 команды участников разгадывали всевозможные ребусы и головоломки, знакомились с фондом библиотеки, искали книги, учились пользоваться алфавитным и электронным каталогами, но самое главное – учились работать в команде. Целью игры было собрать нужные слова, чтобы воссоздать фразу известного философа Ф. Бэкона о книге. Знания, логическое мышление и, конечно же, смекалка, помогли всем участникам успешно выполнить все задания. Команда, первая пришедшая к финишу, получила подарки от библиотеки – книги современных авторов. Последнее задание было общим для всех участников: надо было вскрыть  шкатулку, найти ключ и найти дверь, которую можно этим ключом открыть. Задание было выполнено, и всех ждал сладкий приз.

В конце игры было приятно слышать слова благодарности от молодежи, видеть их улыбки. 


 

23.05.2018 Презентация книги Надеи Ясминска «Восковой волшебник»

 

Уже несколько лет длится дружба сотрудников библиотеки № 14 им.Ф. Богушевича  с учащимися СШ № 136, их родителями и учителем начальных классов Мирончик Людмилой Владимировной. Залогом этой дружбы стало общее желание взрослых привлечь детей к чтению и книге. Много интересных и содержательных мероприятий провели мы вместе в этом году. Одно из них – презентация книги Надеи Ясминска «Восковой волшебник». Автор так креативно представила свою книгу, что у детей возникло желание не только прочесть ее, но и создать свои иллюстрации к ней. Весь класс активно включился в творчество. Дети рисовали полюбившихся им персонажей. В библиотеке была организована выставка книги «Восковой волшебник» с детскими рисунками. Сотрудники библиотеки и читатели выбрали лучшие работы.

А 22 мая состоялось подведение итогов и награждение победителей по нескольким номинациям. Надея Ясминска предложила ребятам разгадать кроссворд по «Восковому волшебнику» и проверить,  что особенно запомнилось им из книги. Затем автор наградила своими авторскими «волшебными» грамотами лучших художников. Все ребята получили в подарок от библиотеки последние номера журнала «Отличник» и сладкий приз от родительского комитета.



 

23.05.2018 Юбілей пісьменніка

 

 Сярод  шматлікіх творчых сустрэч, якія праходзяць у бібліятэцы № 21 ёсць асабліва адметныя і запамінальныя.  Сярод іх – юбілейны вечар пісьменніка Мікалая Аляксандравіча Кулецкага ,які  прайшоў 15 мая. Да 75-годдзя з дня нараджэння ганаровую Грамату Саюза пісьменнікаў Беларусі ўручыў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Паўлавіч Пазнякоў.

Для прысутнічаючых на мерапрыемстве  сапраўдным адкрыццём стала не толькі кніга Мікалая Аляксандравича “Душою слышащий – услышит!», у якую  ўвайшлі вершы розных гадоў, але  і яго архітэктурныя і інжынерные праекты на Украіне і ў Расіі. У  духоўнае жыццё Мікалая Аляксандравіча  ўвайшлі і іншыя віды мастацтва: жывапіс, скульптура, фатаграфія.    Але найбольш ярка  яго мастацкая індывідуальнасць праявілася ў паэзіі. Паэт ад Бога – гэтыя словы справядліва можна аднесці да творчасці Мікалая Кулецкага – чалавека, на лёс якога выпала многа выпрабаванняў. Доўгі час  паэт жыў і працаваў на Украіне, Казхстане, Расіі.  Не так даўно ён вярнуўся  ў Беларусь, якая заўсёды жыла ў сэрцы паэта, сагравала яго душу. Усіх, хто прыйшоў на сустрэчу з паэтам асабліва кранулі шчымлівыя, глыбокія і цёплыя радкі, прысвечаныя  Беларусі, маці, малой Радзіме.

Безумоўна, наша краіна справядліва можа ганарыцца сваім таленавітым сынам,  які сваім жыццём, творчасцю праславіў і праслаўляе свой народ,  яго высокія маральныя якасці.


   .
 

22.05.2018 "Майскія мелодыі"

 

Пад такой назвай адбылася паэтычна- музычная імпрэза ў літаратурным клубе “Шчырасць”  пры публічнай бібліятэцы № 22. Сярод гасцей – выдатныя беларускія паэты, сябры творчай суполкі, чытачы кніжніцы. Такой цудоўнай парой, калі так ярка зіхаціць сонейка, а вакол цвіце бэз, у зале панаваў рамантычны і бадзёры настрой. І гэта не проста так, таму, што ўсе ведалі, іх чакае незвычайная сустрэча з маладосцю, з тым яскравым часам, калі вакол вогнішча збіраліся юнакі і дзяўчаты  і пад гітару пелі песні.

Першым узяў слова  кіраўнік літаратурнага клуба,  пісьменнік, старшыня сталічнага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі - Міхась Пазнякоў. Ён прадставіў паэтаў-бардаў, якія завіталі да нас - Людмілу Воранаву, Таццяну Жылінскую і Андрэя Зыгмантовіча.  Кіраўнік літаратурнага клуба выказаў добрыя словы ў адрас кожнага выканаўца. Адзначыў аб даўнім і добрым сяброўстве, якое дапамагае ствараць прыгожыя і цікавыя песні, таму, што паэзія і музыка заўсёды ходзяць разам. І вось галоўныя героі сустрэчы пачарзе выходзілі на імправізаванаю сцэну. Першая выступіла Людміла Воранава, якая праспявала песні на свае вершы, потым узяла ўдзел Таццяна Жылінская, яна вельмі эмацыянальна спела і прайграла на гітарных струнах, а потым Андрэй Зыгмантовіч выканаў музычныя кампазіцыі на словы Міхася Пазнякова, Міколы Шабовіча, Аляксандра Кавалёнка, якія таксама прысутнічалі на вечарыне. Падтрымаць выканаўцаў завітаў Фёдар Баравой, паэт - песеннік, на вершы, якога выконваюць песні вядомыя артысты беларускай эстрады.

У канцы імпрэзы Міхась Пазнякоў выказаў словы падзякі выступоўцам, а таксама ўсім прысутным. Вечырына прайшла на адным дыханні, дзякуючы вялікай колькасці добрай паэзіі, сонечнай музыцы,  а таксама гасціннасці калектыву бібліятэкі.


 

22.05.2018 Фестиваль «Читающая Советская семья»

 

15 мая в Центральной библиотеке им. Я.Купалы состоялся фестиваль «Читающая Советская семья» с участием семей, проживающих в Советском районе и приуроченный к 80-летнему юбилею Советского района и Международному Дню семьи.   

Открылся фестиваль библиотечным квестом “Учимся быть читателем”. Во время квеста маленькие участники мероприятия познакомились с традиционным и электронным каталогами, осуществили поиск необходимых книг в фонде, выполнили поэтапно взаимосвязанные задания. Всё это происходило посредством участия в активной творческой и познавательной игре.

На фестивале шла речь о роли книге в воспитании детей, о передаче мудрости и знаний от одного поколения к другому посредством книги и чтения, а также об участии библиотеки в становлении молодого читателя.

На мероприятие были приглашены представители творческих семей Советского района.

Наша читательница, Кузьменко Лариса Петровна, человек увлечённый и творческий. Она занимается вышивкой лентами, бисероплетением, валянием, делает потрясающие украшения из камней, а также необычайно красивые бумажные цветы, открытки, всевозможные подарочные коробки и сувениры. Её дочь, Галина Васильевна, и внук Георгий также любят создавать красивые вещи своими руками. И многому они научились от своей замечательной и талантливой мамы и бабушки. На творческой выставке семьи Кузьменко были представлены работы самой Ларисы Петровны, её дочери и внука.

Творческая семья Капшай Людмилы Александровны - это профессиональные  музыканты и художники. Людмила Александровна – преподаватель музыкальной школы искусств № 1 им. Александровской, её дочь, Миронова Наталья Владимировна – талантливый музыкант, концертмейстер на кафедре вокала Белорусской государственной академии музыки, художник-любитель. Её персональные выставки неоднократно были организованы и в Беларуси, и в России. Капшай Владимир Михайлович – член Союза художников РБ. Им были оформлены наиболее значимые музеи нашей страны. Внучка Кристина также имеет музыкальное образование (класс фортепиано) и увлекается танцами.

Наши гости пришли к нам со своими талантливыми учениками музыкальной школы искусств №1 им. Александровской и студентами БГАМ и вокалистами музыкального колледжа им. Глинки. Прозвучали музыкальные произведения в исполнении  Влады Дорошевич, Паречиной Алеси, Ивановой Евгении, Бурделёвой Юлии, Цыруся Петра, Ван Ишу. Концертмейстеры – Миронова Наталья и Полоневич Мария.
Ещё об одной знаменитой и творческой семье прозвучал рассказ на нашем мероприятии. Это семья ветерана Великой Отечественной войны, полковника авиации, командира 45-й Гомельской элитной ударной дивизии тяжёлых бомбардировщиков дальней авиации, одного из лучших лётчиков СССР Лукина Василия Ивановича. О своём легендарном отце нам поведала его дочь, Санберг Людмила Васильевна. Историк по образованию, она написала 4 книги, и среди них – книга об отце, легенде авиации. Ею были написано более 120 статей статей на историческую тематику. Как и её знаменитый отец, она необычайно талантлива. Людмила Васильевна пишет натюрмонты, портреты, пейзажи, иконы. Её картины есть в музеях и храмах нашей республики, в частных коллекциях в России и за рубежом. Ещё одно её увлечение – это куклы. Людмила Васильевна создаёт целые кукольные композиции на исторические темы, композиции библейской тематики. Она написала 50 пьес на православные сюжеты для батлейки, занимается благотворительностью, организовывает кукольные спектакли для детей, делает игрушки для детского хосписа, детских онкологических и психиатрических больниц и воскресных школ. В нашем зале была представлена часть коллекции её замечательных кукол.

На фестивале также прозвучали стихотворения учащейся гимназии № 30 Буту Дарьи “Мой раён” и учащейся СШ № 78 Соболько Марьяны “Раён Савецкі – творчасці крыніца”.

Библиотекарь СШ № 187  Златина А.Р. предложила выставку детских работ учащихся школы по результатам конкурса “Мастерим книгу своими руками”, посвящённого чтению и книге.

С концертной программой выступили учащиеся Детской музыкальной школы искусств № 4 г. Минска.

Заключительным аккордом празднования Международного дня семьи стал мастер-класс “Люблю чытаць!: як дапамагчы малому палюбіць кнігі і чытанне” для родителей с детьми 8-10 лет. Библиотекарь Чеботарь С.Н. и учитель-методист русского языка и литературы СШ № 76 Шпаковская С.В. рассказали о значимости совместного чтения в семье, дали рекомендации по привлечению детей к активному чтению, предложили список книг “Золотая полка литературы” и сами книги на русском и белорусском языках для данной возрастной группы детей. Больше всего аудиторию заинтересовали: игра-викторина “Герои сказок”, мультпауза “Масяня и буковки”, инсценировка по ролям “Сказка о глупом мышонке” С.Маршака. Здесь активно учавствовали как дети, так и их родители. С большой сцены в актовом зале библиотеки дети и родители выступали в роли сказочных героев, а школьники 2-го и 3-го классов Жукович Станислав и Дроздович Ростислав декламировали стихи Я. Купалы и Я. Коласа на белорусском языке. Приятным сюрпризом для участников встречи были подарки: комплект журналов “Мамино солнышко”, “Играю с мамой”.


 

22.05.2018 "Над маім лунае лёсам Беларусь мая"

 

Зямля мая, мая адзіная,
       Гасціннасцю сардэчная,
       Шырокая і вольная,
       Прыгожая і вечная.

Беларусь – гэта краіна, утульная для жыцця, шматнацыянальная. На тэрыторыі краіны стагоддзямі мірна суіснуюць каля 150-ці розных нацыянальнасцей.

“Усе роўныя перад дзыржаўнай уладай, усе роўныя перад правам і законам, усе вольна развіваюць сваю нацыянальную культуру і самабытнасць, кіруючыся ў сваёй грамадзянскай працы дабрабытам агульнай Бацькаўшчыны Беларусі” (Я.Купала).

За ўвесь час сумеснага пражывання на беларускай зямлі не было ніколі ніякіх канфліктаў паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей. У нас усе жывуць дружна. Гістарычна склалася так, што Беларусь стала гасцінным домам, дзе можна пазнаёміцца з культурай і звычаямі шматлікіх народаў.

16 мая  ў Цэнтральную бібліятэку ім.Я.Купалы завіталі ўкраінцы – прадстаўнікі адной з традыцыйных этнічных груп, якія пражываюць на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь. На гасцёўні ішла гутарка аб украінцах у Беларусі, аб іх культурных традыцыях і звычаях, аб тым, як розныя культуры абагашчаюць кожнага і робяць наша жыццё больш цікавым і яскравым. Усе мы розныя, але мы можым быць цікавымі адзін аднаму.

З канцэртнай праграмай “Знову цвітуть каштаны” выступіў народны хор украінскай песні “Криница” Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік – Маргарыта Кучук). Украінскія народныя песні, незвычайна прыгожыя і мілагучныя, зачаравалі ўсіх, хто прысутнічаў у нашай зале.

Сапраўдным падарункам для чытачоў стала выстава карцін Нарадоўскай Веры Міхайлаўны. Гэта славуты і вядомы, як ва Украіне, так і ва ўсім свеце ўкраінскі петрыкаўскі мастацкі роспіс. Аўтар і выканаўца гэтых дзіўных па прыгажосці карцін раскрыла нам сакрэт сваёй творчасці. Таксама яна прадэманстравала ўкраінскія рушнікі, вышытыя сваімі рукамі.


 

22.05.2018 Презентация книги «Дары Бога» Анны Чиж-Литаш

 

В Центральной библиотеке имени Янки Купалы состоялась презентация новой книги «Дары Бога» Анны Чиж-Литаш.

Военный журналист Анна начинала свою карьеру в должности пресс-офицера Партизанского РУВД столицы. Затем продолжила службу в Министерстве обороны на должности специального корреспондента телекомпании «Воен ТВ». Сейчас она автор материалов военной тематики, сценарист документальных фильмов и… детективов. Работая пресс-офицером, Анна видела различные ситуации в жизни людей, ведь в ее служебные обязанности входило написание информационных статей. Молодая писательница выпустила уже три книги.
В этом году в издательстве «Четыре четверти» вышла четвертая книга Анны «Дары Бога», которая затрагивает семейные темы, проблемы взаимоотношения детей и родителей. Презентация новой книги состоялась в День семьи.

Сотрудник издательства «Четыре четверти» Светлана Франко рассказала как готовилась книга к печати. Дизайн книги разработала Надежда Минзер, которая также пришла на встречу.
Анна сказала, что не пишет об убийствах в подробностях, о преступлениях и методиках их раскрытия, ей больше интересна психология и возможность показать внутренний мир человека. «Я хочу, чтобы человек не просто прочитал книгу и забыл о ней через пять минут, а вынес что-то важное для себя. Может, я и морализирую местами, поднимаю довольно банальные проблемы, но именно в них, на мой взгляд, и заключается смысл нашего существования. Просто мы почему-то все об этом забыли, погрузившись в омут лживых целей».

Эта книга о детстве, о том, каким оно может быть и прекрасным, и жестоким. Она – и о родителях, которые, сами того не замечая, коверкают судьбы детей. Эта книга еще и о детской любви: чистой, искренней, огромной. И самое главное: это книга о непоколебимой вере в чудеса. Они действительно случаются.

На встрече Анна сказала, что уже начала работу над продолжением этого романа. Правда, действие будет проходить в Минске спустя шесть лет.

Разговор с молодой писательницей состоялся очень эмоциональным, насыщенным и никого не оставил равнодушным.


 

21.05.2018 “Пра цябе і для цябе”

 

    Яскравы, таленавіты і бязмерна шчыры музыка і творца Андрусь Такінданг 16 мая быў госцем бібліятэкі № 14 імя Ф. Багушэвіча. На літаратурна- музычнай імпрэзе “Пра цябе і для цябе” адбылася цікавая размова з навучэнцамі лінгвагуманітарнага  каледжа МДЛУ аб літаратуры, аб музыцы, аб творчасці, аб захапленнях сучаснай моладзі. Андрусь распавёў аб сваёй любві да сяла, да сям’і, да  беларускай культуры. Скончыўшы мастацкі каледж імя Ахрэмчыка і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, ён на радасць меламанам пераасэнсоўвае традыцыйныя ўплывы і змешвае ўсе магчымыя стылі ў поп-рок гурце Recha. Яго музыка настолькі захапіла ўсіх прысутных, што яны спявалі  разам з Андрусём знаёмыя і любімыя песні. Шчырая атмасфера спрыяла таму, што некаторыя навучэнцы, нават, падзяліліся ўласнай творчасцю.

Асоба Уладзіміра Караткевіча выклікала асаблівую цікавасць у прысутных. Хлопцы і дзяўчаты  выказвалі свае меркаванні аб творчасці пісьменніка, аб сучаснай літаратуры, чыталі вершы беларускіх паэтаў.  Іх дасведчанасць, улюбёнасць у родную літаратуру невыпадковая. Шмат гадоў выкладчык каледжа Алесь Віктаравіч Чэчат расказвае  сваім вучням пра прыгажосць роднай мовы, пра таленавітых майстроў беларускага слова.

На развітанне Андрусь пажадаў моладзі запаўняць уласнае сэрца любоўю, а каб не ператварыцца ў фанабэрыстага чалавека, трэба памятаць пра пачуццё гумару. Любоў і ўсмешка заўсёды дапамогуць перажыць складаныя моманты жыцця.




 

21.05.2018 “Душа, апаленая вайной”

 

Шмат гадоў прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны – самай крывавай, самай знішчальнай і самай жорсткай.

Дзеці і вайна… З імі яна абышлася бязлітасна. У вогненным віры згарэлі мільёны дзіцячых жыццяў. А тыя, хто застаўся жыць, зведалі нечалавечыя мукі. Дзеці вайны – гэта перш за ўсё малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета. За час акупацыі з Беларусі было вывезена больш 24 тысяч дзяцей. Дзеці гінулі ад голаду, хвароб, цяжкай працы, медыцынскіх эксперыментаў, проста знішчаліся. 

15 мая ў бібліятэцы № 11 аб гэтым гаварылі малалетнія вязні Асвенцыма і Саласпілса Лыч Ніна Антонаўна і Наркевіч Аляксандра Вітальеўна. У канцлагеры іх разлучылі з роднымі, на дзіцячых ручках выпалілі нумар. З іх цельцаў бязлітасна бралі кроў. Дзяцінства, знявечанае вайной, для іх цяжкі успамін. Але , бываючы у школах, бібліятэках, воінскіх часцях, разрываючы ў каторы раз сваё сэрца, гэтыя мужныя жанчыны расказваюць аб перажытым, прызываюць помніць  аб вайне.


 

16.05.2018 «Здоровые дети – в здоровой семье»

 

Каждый родитель хочет видеть своих детей здоровыми и счастливыми. А ребенок счастлив и весел только тогда, когда у него здоровая семья.

Результатом здорового образа жизни детей является физическое и нравственное здоровье. Не случайно в народе говорят: “В здоровом теле — здоровый дух”. Семья - первая ступенька к здоровью. И именно в семье закладываются основы и навыки здорового образа жизни.

15 мая в библиотеке №14 им. Ф. Богушевича состоялась встреча «Здоровые дети – в здоровой семье», посвященная Международному дню семьи для учащихся 3-4 - х классов СШ № 136.

Участниками Международной благотворительной общественной организации «София» был подготовлен интерактивный кукольный спектакль.

Доброжелательность и открытость волонтеров, помогли детям легко общаться, рассказывать о своей семье, о ее хороших и добрых традициях. Дети с удовольствие разыгрывали сценки вместе с кукольными персонажами, отвечали на вопросы.  Такая форма подачи полезной и нужной информации всегда эффективна и вызывает желание учиться, познавать новое.


 

11.05.2018 “Сэрцам да подзвіга дакраніся”

 

Кожны год у майскія дні мы святкуем дзень Вялікай Перамогі: успамінаем жудасныя  гады вайны, ушаноўваем памяць аб загінуўшых, кланяемся жывым. Памяць непадуладна часу.

З гэтай нагоды ў бібліятэцы № 11 адбылося святочнае  мерапрыемства. Члены  творчага аб’яднання “Рамантыкі залатой пары” успаміналі сваё дзяцінства, апаленае вайной.

Генадзь Юльянавіч Мялешка быў пяцігадовым хлапчуком, калі на яго дзіцячыя плечы лёг цяжар фашысцкай акупацыі. Маці захопнікі расстралялі за сувязь з партызанамі. Сястра-партызанка загінула ў баі. Ранняе сіроцтва, дзіцячы дом.

Сям’я Алены Аркадзьеўны  Кульбацкай таксама дапамагала партызанам. Аб гэтым ёсць звесткі ў краязнаўчым музеі горада Маладзечна.

Алена Сяргееўна Лоўчая з сям’і рэпрэсіраваных. Нарадзілася ў першыя дні вайны. Двойчы магла быць растралянай немцамі, але анёл-ахоўнік стаяў за яе спіной.

Старэйшы брат Ніны Лукінічны Атрашкевіч у 24 гады стаў Героем Савецкага Саюза. За месяц да заканчэння вайны загінуў у Прыбалтыцы.

Успамінала пасляваенны Мінск і Ірына Мікалаеўна Карпіевіч.

Гучалі вершы аб вайне і Вялікай Перамозе. З асабовай цяплынёй і пачуццём удзячнасці члены аб’яднання спявалі ваенные песні, песні сваёй маладосці, танчылі танцы 50-60 гг.

"Хоть на миг оставьте все дела.
Вспомните, и мир светлее станет.
Время все стирает, но должна
В наших душах оставаться память…"


 

11.05.2018 "Са Святам Перамогі!"

 

   Кожны народ мае свае святыні, якімі ганарыцца, якія ўшаноўваюць новыя і новыя пакаленні. Для нас такой святыней, безумоўна, з'яўляецца Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне. Урок памяці – бясконцы. Як бясконца павага да тых, хто пранёс любоў да Радзімы праз ліхілецце вайны і перадаў гэта пачуццё наступным пакаленням.

7 і 8 мая ў бібліятэцы № 14 імя Ф.Багушэвіча прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму святу нашага календара – 9 мая. На абанеменце і ў чытальнай зале былі аформлены кніжныя выставы  “Мы письма, как летопись боя, как хронику чувств перечтем…”, “Прачытай кнігу аб вайне”, “Пісьменнікі аб Вялікай Айчыннай…”. Адчувалася атмасфера свята: гучалі песні і вершы аб вайне, супрацоўнікі бібліятэкі праводзілі агляды ваеннай прозы, на экране дэманстраваліся мультымедыйныя прэзентацыі, кадры ваеннай хронікі.

Для малодшых школьнікаў – навучэнцаў СШ №136 -  супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі ўрок памяці  “Я родом не из детства…” і гістарычна-пазнавальную гадзіну “Животные в боевом строю”. Навучэнцы гімназіі № 27 былі запрошаны на вечар-вяртанне ў мінулае “Іх юнацтва вайна апаліла…”. Літаратурна-музычная кампазіцыя, створаная  паводле аповесці пісьменніцы Святланы Алексіевіч “Апошнія сведкі” і твораў беларускіх паэтаў, не пакінула абыякавымі прысутных у зале. Бібліятэкары пазнаёмілі вучняў з такой з’явай у літаратуры як “лейтэнантская проза” і творамі пісьменнікаў, якія прайшлі вайну.

Мерапрыемствы прайшлі цікава і кранальна, дазволі дзецям яшчэ раз дакрануцца да подзвігу, аддаць даніну павагі людзям, якія заваявалі Вялікую Перамогу.


  
   
 

08.05.2018 Открытие персональной выставки художника Ивана Шинкевича

 

    5 мая в библиотеке № 18 в галерее «Вильнюс» состоялось открытие персональной выставки молодого перспективного художника Ивана Шинкевича.

Выставку автор назвал «Минус тридцать». Это связано с тем, что автору тридцать лет, а также с тем, что он представил на суд зрителя тридцать своих работ написанных в период с 2016 по 2018 годы.

Выставка примечательна разноплановостью работ. Автор использует самые разные техники: здесь есть масляная живопись, работа со штукатуркой для создания фактуры, графика, акварель. Чувствуется, что автор находится в творческом поиске собственной манеры исполнения.
Во время торжественного открытия со словами поддержки молодому художнику выступила известный искусствовед Лариса Финкельштейн, которая отметила пейзажи художника, особенно работы, созданные в Батуми и в Петербурге.

После официальной части состоялся концерт известной в молодежной среде группы из г. Вилейка «Планета всех» (Тарас Опарик).


 

08.05.2018 "Вспомним сквозь года..."

 

5 мая праздничная  программа посвященная Дню Победы,  прошла  в  библиотеке № 3.  В программе приняли участие ветераны педагогического труда клуба  «Оптимист», член литературного объединения «Слово»  Киселева Нина Ивановна, педагог дополнительного образования Дворца детей и молодежи «Орион»  г. Минска  Арютюнов Сергей Георгиевич.  Стихи, идущие из самых глубин сердца,  заставили  всех  зрителей  опять вспомнить  лихие  часы, а песни, прозвучавшие в программе, подхватывал и пел зал. Приятно было услышать и лирические песни «Ягода хмельная»,  «Полынь трава».  Тепло были приняты зрителями и авторские песни исполнителей Ивана Беркова.  В программе звучали  благодарность,    теплые слова ветеранам, пожелания им здоровья и успехов. 


 

08.05.2018 “Песні, з якімі мы перамаглі”

 

Приближается праздник — День Победы. 

В памяти человеческой роковая дата 22 июня 1941 года осталась не просто датой, а  рубежом – началом отсчета долгих 1418 дней Великой Отечественной войны.

Война - это бесстрашие защитников Бреста, это 900 дней блокадного Ленинграда, это клятва панфиловцев: «Ни шагу назад, за нами Москва!».

Это добытая огнем и кровью победа под Сталинградом, это подвиг героев Курской дуги, это штурм Берлина, это память сердца всего народа. 

В канун праздника Победы в библиотеке № 9 прошел вечер военной песни  “Песні, з якімі мы перамаглі”.

Песня  с  первого дня и до победного праздничного салюта  всегда была рядом. Она помогала преодолевать трудности и лишения фронтовой жизни, поднимала боевой дух воинов. Сплачивала их.

Как верный друг, песня не покидала фронтовика в минуты грусти. Скрашивала разлуку с любимой, с родными и близкими. Она шла с солдатами в бой. Вливала в них новые силы, отвагу, смелость.

Участники ансамбля «Надежда» Сотникова Таисия и Герман Людмила  исполнили песни военных лет:  «Идёт война народная», «Землянка», «Синий платочек», «Эх, дороги», «Тёмная ночь» и др.

Представитель культурно-просветительской организации «Лада» Москаленко Эмма Александровна рассказала военную историю своей семьи, пережившей блокаду Ленинграда,  читала стихи из сборника «Строки, добытые в боях». В книгу входят стихи поэтов военного поколения, ушедших на фронт сразу же после окончания школы или со студенческой скамьи. Война в их биографии стала главным жизненным испытанием, а в творчестве этих поэтов была и остается главной темой.

Читатели благодарили гостей мероприятия и библиотекарей за прекрасно проведённый вечер.


 

08.05.2018 "Па Мінску мае полацкія сны..."

…Мяне ён не пакінуў, горад мой,
         Хаця аднойчы я яго пакінуў,
        I ў светлы дзень,i ў шарую гадзіну
        Адзіным сябрам ён заўжды са мной.

I ў цixix мроях, i ў самотных снах,
      Як абярэгі ад бяды i гора,
      Заўжды са мною вечная Дзвіна,
      Крынічка ля Сафійскага сабора.
                                          Н. Гальпяровіч.

Малая радзіма…Яна – вытокі ўсяго, што ў нас было, ёсць і будзе…І куды б з цягам часу не закінуў лёс, ты заўсёды звязаны нябачнай пупавінай з галоўным месцам на зямлі – месцам свайго нараджэння. Яно назаўсёды прапісана ў сэрцах, у душах тых, каго нарадзіла і выгадавала.

Малая радзіма, родны Полацк займае асаблівае месца ў жыцці і творчасці беларускага пісьменніка, журналіста, дырэктара міжнароднага радыё "Беларусь" Навума Якаўлевіча Гальпяровіча. У студзені Навуму Якаўлевічу споўнілася 70 гадоў. І за гэтыя гады ён ніколі не здрадзіў роднай зямлі. Творчасць пісьменніка – гэта цэлы свет, свет дзівосны, багаты, дзе месціцца і родная зямля, і яе жыццё, і яе людзі.

Кожны новы зборнік  паэта – сапраўднае адкрыццё для прыхільнікаў яго таленту. На творчай сустрэчы з пісьменнікам, якая адбылася 4 мая ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча, былі прадстаўлены яго апошнія кнігі  “Час лістападу” і кніга-ўспамін, кніга-настальгія, кніга-разважанне "На скрыжаванні сноў".

Дзякуючы таленту і майстэрству бардаў Наталлі Нікіцінай і Андрэя Зыгмантовіча, знаёмыя творы Навума Якаўлевіча загучалі па-новаму, кранулі душы, абудзілі пачуцці ўсіх прысутных на імпрэзе.

Цёплыя словы падзякі, захаплення творчасцю выказалі чытачы бібліятэкі любімаму паэту. А сам Навум Якаўлевіч на развітанне пажадаў усім навучыцца цаніць людзей, якія складаюць гонар нашага краю. Радавацца, што мы –іх сучаснікі, што маем шчасце ведаць іх, слухаць іх творы, чытаць кнігі.

Як казаў Уладзімір Караткевіч: “Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой”. 

А галоўнае для нас – зямля і неба Радзімы. Дык будзем насіць сваё неба з сабой… Ля сэрца… Так, як Навум Гальпяровіч.


 

04.05.2018 “Мелодия любви с названием Апрель”

 

Пусть осеняет нас в пути
      Небесный свет, любовь хранящий,
      Чтоб счастье трудное нести,
      Сложив былое с настоящим.
                                      В.Поликанина

26 красавіка ў бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога адбылася  аўтарская вечарына паэтэсы, перакладчыцы, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” Валянціны Паліканінай  “Мелодия любви с названием Апрель”. Імпрэза  сабрала нямала прыхільнікаў прыгожага мастацкага слова. Валянціна Пятроўна пазнаёміла прысутных са сваімі кнігамі, прачытала шэраг вершаў на вечную тэматыку. Блізкая сяброўка паэтэсы, заслужаная артыстка Беларусі Ірына Нарбекава па-майстэрску прадэкламавала любімыя творы В.Паліканінай. Паэты Мікола Шабовіч і Дзмітрый Пятровіч прачыталі па некалькі сваіх перакладаў вершаў В.Паліканінай на беларускую мову, а апошні да таго ж выканаў і дзве песні, якія сталі прыемным сюрпрызам для паэтэсы. Некалькі песень на вершы віноўніцы ўрачыстасці пранікнёна праспяваў бард Андрэй Зыгмантовіч. Свае музычныя падарункі падрыхтавалі і юныя навучэнцы музычнай школы №1. Сустрэча нікога не пакінула раўнадушным, яшчэ раз паказала, што і ў наш час камп’ютарных тэхналогій нельга абысціся без паэзіі, якая робіць жыццё насычаным і духоўна напоўненым. А вершы Валянціны Паліканінай з першага разу пранікаюць у сэрца і назаўсёды становяцца роднымі і знаёмымі.


 

04.05.2018 «Играй, актёр!»

 

26 апреля библиотека № 14 им.Ф.Богушевича и поэт, литератор, очень творческий и солнечный человек Дмитрий Юртаев пригласили своих читателей  и друзей на творческий вечер «Играй,  актёр!». Вечер был ознаменован и открытием выставки «ФотоСтихиЯ - Родина», которую Дмитрий посвятил объявленному в Беларуси Году малой родины. Ведь у каждого из нас есть своя колыбель – то место, где мы родились, откуда пошли в мир людей. И место это самое дорогое, самое любимое на земле. Там душа, как за засечки, цепляется за то, что осталось неизменным на родной земле и в нашей памяти. Старый дом, лес, река, бескрайнее поле, буслянка, к которой каждый год возвращается аист… Мы все невидимой пуповиной связаны с главным местом на земле – местом нашего рождения…

Выступление автора и гостей вечера, мелодекламация, клипы и песни, выступление театра “ЛитоСфера”, знакомство с программами “Играй, Актёр”, “Созвучие строки”, “Змитрок-Бурачок и весёлый бардачок”, “Экскурсия по книжкам девчонкам и мальчишкам”, шутки подарили зрителям много позитивной энергии и улыбок.

Мы уверены, что этот вечер стал приятным весенним сюрпризом, который оставил в сердцах наших гостей воспоминания о радости, о творчестве, об искренности.


 

04.05.2018 “Святло паэтычнага слова”

 

Творчы вечар паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, мовазнаўцы, публіцыста, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова прайшоў у літаратурным клубе “Шчырасць” пры сталічнай публічнай бібліятэцы № 22. Сярод гасцей – сябры творчай суполкі, знакамітыя дзеячы літаратуры, студэнты БНТУ, вучні СШ № 9 2 “В” класа разам з настаўнікам, а таксама чытачы кніжніцы, прыхільнікі прыгожага пісьменства.

Добрым словам аб творчым шляху і новай кніге Міхася Пазнякова пачала сваё выступленне вядучая мерапрыемства Аляксандра Каржанеўская.

Вечарына была прымеркавана году малой радзімы.  Якраз у  М.П. Пазнякова вышла ў свет новая кніга вершаў “Заброддзе” аб яго малой радзіме, пра якую вялася размова на сустрэчы.      

Вельмі яскрава і зычна гучала беларускае слова з вуснаў юных навучэнцаў СШ №9 пад кіраўніцтвам настаўніцы Кебікавай Людмілы Уладзіміраўны. Яны падрыхтавалі кампазіцыю з вершаў паэта Міхася Пазнякова. А сама Людміла Уладзіміраўна выказала цёплыя словы падзякі творцу.

Прагучалі песні пад гітару на вершы Міхаіла Паўлавіча ў выкананні педагога, рэжысёра, паэткі і барда Таццяны Жылінскай.

Шмат цёплых і ветлівых слоў пачуў у гэты дзень Міхась Пазнякоў, а члены літаратурнага клуба “Шчырасць” атрымалі масу прыемных эмоцый і сюрпрызаў. Літаратары адзначылі асноўныя рысы яго творчай манеры і пажадалі натхнення і поспехаў.


 

04.05.2018 "Чернобыль - наша боль и память"

 

Каждый год 26 апреля все человечество с горечью и болью вспоминает о страшной экологической катастрофе, произошедшей более 30 лет назад. По своим масштабам чернобыльская катастрофа до сих пор остается одной из самых ужасных трагедий в истории человечества.

В связи с этой датой в библиотеке-филиале № 18 прошел урок-напоминание «Чернобыль - наша боль и память». Учащимся 3-5 классов гимназии № 9 была продемонстрирована мультимедийная презентация «Чернобыль - трагедия и подвиг», из которой ребята узнали об аварии на Чернобыльской атомной электростанции, о последствиях катастрофы, о  строителях станции, «городе-призраке» Припять, об эвакуации людей в «чистую зону». Внимательно слушали рассказ о пожарных, которые, рискуя собственной жизнью, спасли мир от радиоактивной катастрофы.  Ребята отвечали на вопросы викторины «Чернобыль: знать и помнить». Были зачитаны отрывки из книги «След чорнага ветру», воспоминания детей, переживших эту беду.

Мероприятие сопровождалось выставкой «Чернобыль – наша память и боль», где были представлены книги по теме беседы. В конце мероприятия ребята посмотрели видеоролик «Чернобыльская зона 30 лет спустя».



 

| август 2018 | июль 2018 | июнь 2018 | май 2018 | апрель 2018 | март 2018 | февраль 2018 | январь 2018 | декабрь 2017 | ноябрь 2017 | октябрь 2017 | сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация