ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

13.09.2019 Презентация книги «Наталия Гайда. Примадонна: штрихи к портрету»

 

 13 сентября в Центральной библиотеке имени Янки Купалы прошла удивительная презентация книги «Наталия Гайда. Примадонна: штрихи к портрету» серии «ЖЗЛБ». Книга вышла в издательстве «Мастацкая літаратура» к юбилею звезды белорусской оперетты.

Она могла стать юристом и даже закончила институт по специальности, но Уральская консерватория круто повернула судьбу. В 1969 году Наталья Гайда приняла предложение Государственного театра оперы и балета Беларуси. Однако вскоре всю себя отдала Музыкальному театру Минска и стала его примой.

Автор книги, Зоя Матусевич-Лысенко, раскрывает жизненный и творческий путь народной артистки Беларуси Наталии Гайда. Вел встречу актер театра и кино, режиссер Игорь Петров.

В презентации приняла участие народная артистка, солистка Белорусского государственного академического музыкального театра Беларуси Наталия Гайда, а также автор книги Зоя Матусевич-Лысенко и редактор книги, поэт и композитор Дмитрий Петрович.

Во время встречи Наталия Викторовна рассказывала, как начала профессиональную карьеру в сфере, далекой от искусства, откуда получила такую необычную фамилию, о сложностях и радостях воспитания ребенка в артистической семье, почему ее внуки не пошли по ее стопам…

Также у Наталии Викторовны были припасены свои музыкальные подарки для гостей и публики. Она не раз поднимется на сцену «Купаловки» и исполнит несколько арий из оперетт.

Завершилась презентация традиционной автограф-сессией, во время которой читатели сердечно поблагодарили Наталию Викторовну за ее творчество.


 

13.09.2019 Дзень бібліятэк

 

15 верасня ў нашай рэспубліцы адзначаецца Дзень бібліятэк. Дата гэта абраная ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі, галоўнага кнігасховішча краіны. Напярэдадні свята ўсе бібліятэкі горада шырока адчыняюць дзверы для сваіх карыстальнікаў. А ў Цэнтральную бібліятэку імя Янкі Купалы завітала адразу некалькі славутых гасцей.

“...Калі кожная кніга-маленькі агеньчык у гэтай цемры..., тады кожная бібліятэка-гэта велізарнае, вечна падпаленае вогнішча, вакол якога кожны дзень і кожную ноч стаяць і саграваюцца дзесяткі тысяч людзей...”, - сказаў Стывен Кінг.

Чытаючы, кожны з нас становіцца разумней, мацней, дабрэй, высакародней.

Калісьці французскі пісьменнік Антуан дэ Сэнт-Экзюперы мудра заўважыў: "Самая вялікая раскоша - гэта раскоша чалавечых зносін".

І сапраўды, мудрыя словы!  А зносіны з чалавекам таленавітым - падвойная раскоша.

Галоўнае - убачыць, заўважыць яго і своечасова сказаць яму "дзякуй" за шчодрасць душы, за ўменне дарыць свой талент бескарысліва, за тое, што ён жыве на свеце і робіць дабро. Як правіла, дзіўнае заўсёды побач…
Першым госцем быў “мастак які малюе катоў" - Сяргей Уладзіміравіч Стэльмашонак, член Саюза мастакоў і Саюза дызайнераў Беларусі. Сяргей Стэльмашонак шмат гадоў ілюструе артыкулы ў часопісах і газетах, аднак яго галоўны запал - выявы катоў. Кожны кот у яго малюнках - гэта асаблівы характар, або сітуацыя.

Зусім нядаўна на кніжных прылаўках беларускай сталіцы з'явілася вельмі незвычайная кніга з цікавай назвай - "Казкі старэнькага смартфона". Гэтую кніжку напісаў і праілюстраваў Сяргей Стэльмашонак. Свой новы цудоўны твор аўтар  прэзентаваў на нашай сустрэчы.

Кніга «Казкі старэнькага смартфона " – гэта 43 неверагодна разнастайных і займальных гісторыі для дзяцей і дарослых аб незвычайных падарожжах, чароўных істотах, адважных рыцарах, таленавітых драконах, сапраўдных цудах і яшчэ мностве дзіўных рэчаў і падзей.

Пісьменнік чытаў казкі са сваёй кнігі, з задавальненнем адказаў на шматлікія пытанні дзяцей.

Другім “званым госцем” была беларуская пісьменніца, музычны прадзюсар і кампазітар, дыпламант "Песні года" ў Расіі і Беларусі, пераможца літаратурнага конкурсу для аўтараў-пачаткоўцаў "Першая глава" выдавецтва "Рэгістр" Валерыя Фамінава. Пісьменніца прайшла шлях ад артыста эстрады, PR-агента, да музычнага прадзюсара.

З 2010 года  Валерыя Фамінава працавала з заслужанай артысткай Беларусі Анжалікай Агурбаш у Маскве. У выніку супрацоўніцтва Анжаліка Агурбаш выпусціла альбом з песнямі аўтара Валерыі Фамінавай, які быў удастоены шматлікіх узнагарод, у тым ліку дыплом Песня Года ў Маскве. А таксама песні прагучалі на сольным канцэрце ў Крамлі. Працуе з многімі беларускімі папулярнымі артыстамі, песні гучаць на радыёстанцыях і тэлебачанні. Іван Буслай у 2016 годзе за песню Валерыі Фамінавай "Каханне" быў удастоены дыплома "Песня Года Беларусі".

Сёння да нас у госці Валерыя прыйшла са сваёй кнігай "ЭТО". “Заснаваная на гісторыях з жыцця, простая і ў той жа час незвычайная і захапляльная...” - такой бачыць сваю кнігу аўтар. Раман быў упершыню прэзентаваны ў сакавіку 2018 года, але за кароткі час стаў бестселерам -раскуплены практычна ўвесь тыраж.

Валерыя з задавальненнем падзялілася з чытачамі бібліятэкі сваімі ўражаннямі аб падарожжах па розных краінах, а таксама выканала некалькі песень, на якія яе натхнілі гэтыя падарожжы.

Чытачы з задавальненнем слухалі пісьменніцу, а напрыканцы адбылася фотасесія з навучэнцамі фінансава-эканамічнага коледжа. Бібліятэцы Валерыя Фамінава падаравала дыск “Зоркі дзецям” з фанаграмамі.


 

13.09.2019 "Здравствуй, год учебный, школьный!"

 

«Здравствуй, год учебный, школьный!
        В добрый путь, ученики!
        Перезвоном колокольным
        Пусть звенят, звенят звонки!»

День знаний – это праздник для всех учеников, учащихся, студентов, их родителей, учителей и преподавателей.  Но традиционно больше всего ему радуются те, кто в этот день впервые идет в школу. Можно сказать, что 1 сентября для первоклассников и первокурсников начинается совершенно новая жизнь. Этот день является для них очень волнующим и запоминающимся.

2 сентября в библиотеке № 19 было шумно и весело.

Гостями библиотеки были учащиеся 8-а и 8-б средней школы № 110 и учащиеся 3-г класса средней школы № 71. В этот день работники библиотеки посвятили теме Году малой родины.

Заведующая библиотеки Кухаренко Ирина Николаевна рассказала учащимся 8-х кл. СШ № 110 об истории микрорайона Курасовщина и  о героях, чьи улицы носят названия района. Была показана презентация «Страницы истории Курасовщины» в которой говорилось о самых значимых ее местах.

Библиотекарь Ковганова Любовь Петровна провела с учениками 3-г кл.СШ № 71 викторину «Моя Беларусь».

Все дети активно участвовали  в  викторине и конкурсах. Рассказывали стихи о школе и даже пели песни.


 

12.09.2019 “Мінск вечаровы”

 

“Мінск вечаровы” называецца фотавыстава Міколы Лінніка, якая ўрачыста адкрылася ў бібліятэцы-філіяле № 15 імя Цёткі 11 верасня і прысвечана Дню горада.

Перад наведвальнікамі бібліятэкі сталіца Беларусі прадстала вельмі рамантычнай у ззянні начных ліхтароў. Мікола Ліннік распавёў гісторыю стварэння некаторых прац. Была разыграна латэрэя, у выніку якой трое шчасліўчыкаў атрымалі на памяць цудоўныя фота з аўтографам аўтара. Была падрыхтавана выстава кніг і паштовак, прысвечаных гісторыі і сучаснасці горада Мінска, якая выклікала вялікую цікавасць з боку гасцей. 

Святочную атмасферу стварылі запісы цудоўных песень беларускіх аўтараў пра наш любімы горад. Асобная падзяка Святлане Чабатар, якая падчас сустрэчы зрабіла фотаздымкі на памяць аб гэтай падзеі.

Выстава будзе доўжыцца да 6 кастрычніка. Шчыра запрашаем!


 

12.09.2019 “Любы сэрцу горад мой”

 

11 верасня ў бібліятэцы № 22 адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню горада Мінска для вучняў 2 “А” і 2 “В” класаў СШ № 25. Загадчыца бібліятэкі Каржанеўская Аляксандра Міхайлаўна паказала мультымедыйную прэзентацыю “Мінск - сталіца Беларусі” распавяла легенды пра ўзнікненне назвы горада Мінска, аб яго развіцці і сучасным стане.

Мінск адзначае дзень горада ў 2-ю суботу верасня. У 2019 годзе гэта дата - 14 верасня.

Мінск - сталіца Рэспублікі Беларусь, адміністрацыйны цэнтр Мінскай вобласці і Мінскага раёна, горад-герой. Горад размешчаны ў сэрцы краіны, недалёка ад геаграфічнага цэнтра, праз горад цячэ рака Свіслач. Першая назва горада пайшла ад ракі Менкі - Менск. Першае летапіснае ўпамінанне пра Мінск адносіцца да 1067 г., калі ў «Аповесці часовых гадоў» была апісана буйная бітва на рацэ Нямізе паміж полацкім князем Усяславам Брачыславічам і сынамі кіеўскага князя Яраслава Мудрага, у выніку якой горад быў разбураны.

Вучні з вялікай цікавасцю слухалі гісторыю роднага горада, задавалі шмат пытанняў, удзельнічалі ў віктарыне, пазнаёміліся з выставамі “Мінск. Назаўсёды ў сэрцы маім” і “Мінск – горад, дзе жыве памяць”.




 
 

12.09.2019 “Ёсць у горада слава гордая”

 

 10 верасня у гонар свята горада, бібліятэка № 11 ладзіла прэстыж-сустрэчу “Ёсць у горада слава гордая”.

На свеце ёсць шмат гарадоў больш старажытных і знакамітых, адзначаных шчаслівым лёсам. Але нашаму сэрцу дарагі родны Мінск. Твар горада – яго жыхары.

Бібліятэкар Лабун Зінаіда адкрыла святочнае мерапрыемства. Правяла завочную экскурсію па самых цікавых мясцінах горада. Свой музычны падарунак  прыпаднесла прысутным выхаванца музычнай школы № 14 цымбалістка Глафіра Круг. Цудоўнае гучанне цымбалаў меладычна разносілася па ўсёй бібліятэцы і нікога не пакінула раўнадушным.

Наш даўні і шчыры сябра, паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аліна Легастаева падаравала ўсім слухачам шмат новых вершаў. У выкананні членаў творчага аб’яднання “Рамантыкі залатой пары” гучалі вершы класікаў беларускай літаратуры М. Танка, П. Панчанкі, П. Броўкі, А. Бачылы аб родным Мінску.

Ажыўленне і смех у зале  выклікала чарговае выступленне тэатральнага гуртка “Подмостки”. Асабліва хочацца адзначыць выступленне бібліятэкараў -акцёраў Прыхач Таццяны і Акуліч Святланы.

А потым гучалі прыгожыя песні ў выкананні вакальнага ансамбля “Агеньчык”.

З днем нараджэння цябе, Мінск!


 

11.09.2019 "Люби и знай свой город"

 

 

10 сентября,  накануне Дня города Минска, в библиотеку № 5 пришли учащиеся 3-х классов СШ № 10. Ведущий библиотекарь Алёна Павловна Калейник провела для них игру-путешествие «Люби и знай свой город». Она рассказала ребятам о происхождении названия нашего города, о символах Минска – гербе и флаге. А затем учащиеся совершили путешествие по современному Минску, по её главной улице, площадям и паркам столицы. Ребята отгадывали также загадки, посвященные Минску, участвовали в различных конкурсах, с увлечением рисовали свои любимые места нашего города. Лучшие рисунки ребят будут показаны на выставке, посвящённой городу Минску.


 

11.09.2019 "Кнігі з маленства і назаўжды"

 

Традыйна ў першыя дні верасня ў бібліятэцы № 14 ім.Ф. Багушэвіча праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя аднаму з важнейшых культурных святаў у краіне – Дню беларускай пісьменнасці. У гэтыя дні мы заўсёды аддаём даніну павагі ўсім тым, хто стаяў ля вытокаў беларускага кнігадрукавання, і тым, хто сёння працягвае традыцыі прыгожага пісьменства.

Так 3 верасня вучні СШ № 116 адправіліся ў віртуальную экспедыцыю па Полацкаму краю  “Ля вытокаў мінуўшчыны”. Дзеці з цікавасцю і задавальненнем удзельнічалі ў падарожжы, далучыліся да гісторыка-культурнай спадчыны Полацка, пазнаёміліся з літаратурнымі мясцінамі і славутымі палачанамі. Вучні прыемна здзівілі сваёй эрудыцыяй і даволі шырокімі і разнастайнымі ведамі пра князя Рагвалода, Рагнеду, Усяслава Чарадзея, Ефрасінню Полацкую, Францыска Скарыну. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацяй і віктарынай.

4 верасня маленькім наведвальнікам бібліятэкі лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” паказаў спектакль пра прыгоды незвычайнай каровы і яе сябра Крумкача. Напачатку сустрэчы ўдзельнік тэатра Вераніка Фаміна правяла невялічкі конкурс на веданне роднай мовы. Дзецям было прапанавана перакласці на беларускую мову такія словы, як "холодильник", "мороженое", "шпинат".  Школьнікі  з цікавасцю назіралі за каляровымі лямцавымі фігуркамі Крумкача і Каровы падчас спектакля. Акрамя таго, малыя актыўна ўдзельнічалі ў пастаноўцы: адказвалі на пытанні акцёраў і дапамагалі героям вырашаць свае праблемы.

5 верасня ў біблятэку ўпершыню прыйшлі першакласнікі СШ № 136. Яны вельмі ўразіліся колькасцю кніг і памерамі бібліятэкі, калі бібліятэчны цягнічок правез іх па залах і кнігасховішчах. А потым у дзівосны казачны свет маленькіх чытачоў запрасіла пісьменніца Аляксандра Хамянок. Аўтар расказала дзецям, як прыходзіць натхненне, адкуль бяруцца сюжэты гісторый пра Эліс. Аляксандра захапіла дзяцей чароўнай казкай, адказала на пытанні і падарыла сувеніры. Мы спадзяемся, што першае знаёмства дзяцей з бібліятэкай і пісьменнікам перарасце ў сяброўства з кнігай, чароўным светам чытання.


 

10.09.2019 Сустрэча з беларускай пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой

 

5 верасня ў Цэнтральную бібліятэку імя Янкі Купалы завітала беларуская пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая.
Кацярына Станіславаўна па адукацыі настаўнік пачатковых класаў і працуе ў Ждановіцкай школе, таму яна добра ведае, як лепш адкрыць для хлопчыкаў і дзяўчынак дзівосны свет Кнігі і  зацікавіць іх чытаннем.

У Кацярыны Хадасевіч-Лісавой 10 кніг – гэта казкі і аповесці для дзецей ад 6 да 12 гадоў, зборнік твораў «Код геніяльнасці», разлічаны на чытачоў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Друкуецца яна таксама ў часопісах, газетах і калектыўных зборніках.

Сустрэча ў бібліятэцы з вучнямі 2”Б”класа СШ № 27 адбылася, як сапраўдная тэатральная дзея.

Кацярына пераўтварылася ў Казачную фею і здзяйсняла сапраўдныя цуды. Яна пазнаёміла маленькіх чытачоў з героямі сваёй кнігі “Таямніца незвычайнай школы”- Асікам, Бэсікам, Вэсікам і класавічкамі і ўпэўніла маленькіх чытачоў, што ў школе заўсёды адбываецца нешта таямнічае, нават калі заканчваюцца ўрокі.

У некаторых творах пісьменніцы дзеці разам з героямі яе кніг вандруюць па касмічнай прасторы. Маленькім чытачам касмічная гульня прыйшлася даспадобы. Ім было цікава націскаць чароўную кнопку і адпраўляцца ў касмічнае падарожжа, каб загадаць жаданне, або выканаць заданні.

Дзяўчынак жа вельмі захапіла пераўтварэнне ў сапраўдных прыгожых мадэлей.

Прыемным сюрпрызам стала з’яўленне сімпатычнай лялькі Вухуціка, якая размаўляла з дзеткамі і адгадвала іх імёны. Вухуцік – адзін з галоўных персанажаў незвычайнай кнігі-перакруткі "Вухуцік. Васільвася", адна частка якой - для чытачоў-хлопчыкаў, другая – для дзяўчынак. У ёй два ўваходы, а пасярэдзіне чакае прыемны сюрпрыз...“вандрульня” (вандроўка і гульня). 

Маленькія чытачы з задавальненнем прымалі ўдзел у фотасесіі з пісьменніцай і героем кнігі - Вухуцікам.

Дзякуй Кацярыне Хадасевіч-Лісавой за сапраўднае Свята ў бібліятэцы! Такія сустрэчы вучаць не толькі марыць, але і здзяйсняць свае мары. Чакаем ад пісьменніцы новых сустрэч і добрых кніг!


 

05.09.2019 Дзень ведаў

 

 У нашай краіне 1 верасня традыцыйна адзначаецца як агульнанацыянальнае свята, якое для многіх з нас зноў абуджае самыя цёплыя і светлыя ўспаміны, якія саграваюць сэрца і натхняюць на новыя справы. Гэты дзень напоўнены хвалюючым цяплом сустрэч з любімымі настаўнікамі, сябрамі і школай.

З традыцыйнага Дня ведаў пачаўся працоўны тыдзень і для супрацоўнікаў бібліятэкі імя Янкі Купалы.

Для навучэнцаў 2-3 класаў СШ № 76 быў праведзены ўрок "Мая Радзіма – Беларусь!", на якім яны даведаліся, чаму наша краіна называецца Беларусь і што такое Малая радзіма для кожнага з нас. Мы разам з навучэнцамі  здзейснілі віртуальнае літаратурнае падарожжа "Вандроўкі па Мінску”, вялі аповед пра самыя цікавыя месцы горада: Батанічны сад, Нацыянальную бібліятэку, сталічныя фантаны, музеі і тэатры.

У Дзень ведаў супрацоўнікі бібліятэкі ўзгадалі пра самых вядомых беларускіх пісьменнікаў, класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янку Купалу. Навучэнцы даведаліся пра ўстановы і гарадскія аб’екты, якія названы імёнамі гэтых знакамітых людзей.

Да мерапрыемства была маляўніча аформлена кніжная выстава “Свет ведаў адкрывае кніга”, дзе былі прадстаўлены кнігі пра наш родны горад Мінск.

Навучэнцы 4-х класаў гімназіі № 15 г. Мінска пазнаёміліся са знакамітым дзіцячым паэтам і пісьменнікам, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Віктарам Віктаравічам Кажура, які з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Віктар Віктаравіч сумесна з выдавецтвам “Пачатковая школа” прэзентаваў свае кнігі “Азбука ў вершах і малюнках” і “Маленькая азбука вялікай краіны”. Паэт чытаў свае вершы, загадваў цікавыя загадкі, праводзіў з аўдыторыяй гульню “Азбука”, вёў размову аб сваім жыцці і творчасці.

“З чаго пачынаецца Радзіма?
         З карцінкі ў тваім Буквары…”

З гэтых радкоў пачалася літаратурна-гульнявая сустрэча з вучнямі 5-х СШ № 76 г.Мінска, якая была прысвечана юбілею з нагоды стварэння першага айчыннага Буквара.

Усё пачалося з таго, што хлопчыкаў і дзяўчынак павіншавалі з Днём ведаў і  пажадалі цікавай вучобы. А далей акунуліся ў гісторыю ўзнікнення і жыцця Буквара.

Вучні пазнаёміліся з такімі выдатнымі дзеячамі беларусскай літаратуры, як Спірыдон Собаль, Сімяон Полацкі, Алаіза Пашкевіч, Максім Багдановіч.

Адной з дзяўчынак нават выпала магчымасць разам з вядучай прачытаць верш Алаізы Пашкевіч “Сынок маленькі”. Потым перайшлі да больш знаёмага аўтара - Анатоля Клышкі. Дзеці з задавальненнем разглядалі малюнкі першых буквароў, а некаторыя нават разпавялі пра свае першыя падручнікі.

Яшчэ адным яркім момантам мерапрыемства была гульня з літарай “Ў”. Падчас гэтай гульні дзяці ўспомнілі правапіс літары “ў”, перакладалі рускія словы на беларускую мову і даведаліся, дзе ў нашай краіне знаходзіцца помнік, прысвечаны гэтай літары.

А далей вядучая разам з дзецьмі гулялі ў гульню “Беларускі алфавіт”.

Дзеці разам з вядучай называлі плюсы і мінусы электронных буквароў, а сышліся на тым, што кніга з паперы найбольш зручная.

Напрыканцы вучні прынялі ўдзел у віктарыне “Што мы ведаем пра Буквар”.


 

05.09.2019 "Как хорошо уметь читать"

 

4 сентября в библиотеке № 22 прошла экскурсия  для  первоклассников СШ № 25. Задачами посвящения в читатели является знакомство детей с библиотекой, приобщение малышей к литературе, формирование культуры чтения, воспитание бережного отношения к книге.

Сотрудник читального зала Граблюк Раиса Геннадьевна радушно встретила детей в фое,  рассказала ребятам о том, что они пришли в библиотеку, в которой живут и дружат между собой книги, познакомила с правилами поведения в библиотеке, о правильном обращении с книгой, как книги создавались и для чего же они нужны.  В ходе экскурсии первоклассникам  была предложена интересная и весёлая квест-игра «Мы из книжек к вам пришли», они с огромным удовольствием угадывали  сказочных героев из любимых сказок.  Надеемся, что эти ребята в дальнейшем будут нашими хорошими читателями и книга станет для них самым лучшим другом.

Хорошая книга – мой спутник, мой друг.
        С тобой интересней бывает досуг.
        Мы время отлично проводим вдвоем
        И наш разговор потихоньку ведем.
        С тобою дорога моя так легка –
        В любую страну, в любые века.
        Ты учишь правдивым и доблестным быть,
        Природу, людей понимать, любить.
        Тобой дорожу я, тебя берегу,
        Без книги хорошей я жить не могу!

Кто много читает, тот много знает!


 

03.09.2019 “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”

 

Дзень ведаў — галоўнае свята, з якога  стартуе  новы навучальны год. Для вучняў 10 і 11 класаў гімназіі  № 27  першы ўрок  у  бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча стаў традыцыйным. Супрацоўнікі бібліятэкі імкнуцца, каб сустрэчы з цікавымі, выбітнымі асобамі, якія ствараюць гонар нашага горада, якія сваімі справамі, сваёй творчасцю і талентам працуюць дзеля росквіту нашай краіны, сталі для моладзі добрым пачаткам навучальнага года.

“Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі”. Такі гучны заклік зрабіў наш славуты Пясняр Янка Купала  ў сваім вершы “Маладая Беларусь”. У гэты прыгожы восеньскі дзень з пранікнёнымі словамі вялікага паэта да школьнікаў звярнуўся таленавіты рэжысёр і акцёр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, майстар мастацкага чытання Алег Вінярскі.

Тэму першага ўрока прадоўжыла навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ушылава Таццяна. Яна  запрасіла ўсіх прысутных у цікавае падарожжа па філіялах музея, якія захоўваюць памяць нашых славутых пісьменнікаў. Бо менавіта маладым пазнаваць, захоўваць і перадаваць наступным пакаленням багатую культурную і духоўную спадчыну.

Развіццю асобы будзе садзейнічаць цікавы праект прадпрыемства “Мінгардаведка” “Карта роста”, прэзентацыя якога  вельмі хутка адбудзецца ў Мінску. Аб гэтым расказаў госць бібліятэкі  дырэктар прадпрыемства Барыс Анатольевіч Васільеў. Гэта вельмі творчы, энергічны чалавек,  які марыць раскрыць вялікі культурны патэнцыял, багацце і прыгажосць нашага горада. 

Госці пажадалі вучням поспехаў у навучальным годзе, новых адкрыццяў на кожным уроку, цікавых і пазнавальных падарожжаў па роднай краіне. Бо гордасць за родную зямлю нараджаецца яшчэ ў дзяцінстве і, як першы вясновы парастак, набірае сілу, мацнее на працягу ўсяго жыцця. Яны заклікалі збіраць Беларусь у сваім сэрцы. Бо менавіта моладзь  з’яўляецца тым мастком,  па якім сучаснае краіны крочыць у будучыню.


 

| сентябрь 2019 | август 2019 | июль 2019 | июнь 2019 | май 2019 | апрель 2019 | март 2019 | февраль 2019 | январь 2019 | декабрь 2018 | ноябрь 2018 | октябрь 2018 | сентябрь 2018 | август 2018 | июль 2018 | июнь 2018 | май 2018 | апрель 2018 | март 2018 | февраль 2018 | январь 2018 | декабрь 2017 | ноябрь 2017 | октябрь 2017 | сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация