ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

31.03.2015 Заўтра была адліга

"Заўтра была адліга" - так называецца новая кніга пісьменніка Віктара Шніпа, якую сам аўтар назваў "дзённікавы раман паэта".

Такую ж назву мела і юбілейная вечарына, прымеркаваная да 55-годдзя таленавітага майстра прыгожага пісьменства, галоўнага рэдактара выдавецтва "Мастацкая літаратура" Віктара Анатольевіча Шніпа, якая адбылася 27 сакавіка ў бібліятэцы № 15 імя Цёткі. Вітаць юбіляра прыйшлі яго таленавітыя паплечнікі і сябры: пісьменнікі Алесь Бадак, Барыс Пятровіч, Дзмітрый Пятровіч, Мікола Шабовіч, Людміла Рублеўская, мастак Уладзімір Васюк, кіраўнік тэатра "Зніч" Галіна Дзягілева і інш. Спецыяльна да вечарыны  падрыхтавалі выставу жывапісу "Асацыяцыі" мастакі Алесь Квяткоўскі і Вікторыя Ільлінская.
 


30.03.2015 Настальгія

26 сакавіка ў бібліятэцы №1 імя Л.М.Талстога адбылося цудоўнае, прыгожае мерапрыемства “Настальгія…”. Гэта была сумесная вечарына, падрыхтаваная  бібліятэкай і Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

Яшчэ некалькі стагоддзяў таму настальгія лічылася хваробай і была прадметам даследвання лекараў. Аднак, ужо ў ХХ стагоддзі гэтай незвычайнай з’явай сталі цікавіцца філосафы, псіхолагі, сацыёлагі. Рускі гісторык Ключэўскі разумеў настальгію так: “Шчасце не рэчаіснасць, а толькі ўспамін: шчаслівымі падаюцца нам нашы мінулыя гады, калі мы маглі жыць лепш, чым жылося, і жылося лепш, чым жывецца ў хвіліну ўспамінаў”, а нямецкі пісьменнік Жан Поль лічыў памяць адзіным раем, з якога нас не могуць выгнаць.

Настальгія заўжды звязана з успамінамі пра мінулае і мае шмат абліччаў. Гэта не толькі туга па Радзіме, але і па маладосці, каханні, сяброўстве…Настальгія як нешчаслівае каханне, якое трэба проста перажыць, а яшчэ можна выказаць у вершах, песнях і музыцы. Своеасаблівае сумнае шчасце, бо настальгіруем мы па тым, што калісьці рабіла нас шчаслівымі.

Вось такой сумна шчаслівай, але вясновай, прыгожай і лірычнай  адбылася  гэта вечарына. Слухачы акунуліся ў чароўны свет успамінаў. Здзейснілі падарожжа па хвалях мінулага разам з жанчынамі-пісьменніцамі, жанчынамі-паэткамі. У мерапрыемстве ўзялі удзел Галіна Каржанеўская, Антаніна Хатэнка, Аляксандра Грыцкевіч, Раіса Баравікова, Вера Буланда, Людміла Паўлікава-Хейдарава, Марына Наталіч і іншыя.

Упрыгожыла вечарыну выступленне Таццяны Матафонавай, якая праспявала шмат цудоўных беларускіх песень, вельмі спадабаліся прысутным этна-гурт “Семуха” і вяселыя, эмацянальныя “Забабоны”.

 



 

26.03.2015 ВСТРЕЧА работников Центральной библиотеки им.Янки Купалы с трудовым коллективом ОАО «Алеся»

ВСТРЕЧА работников Центральной библиотеки им. Янки Купалы государственного учреждения «Централизованная     система  государственных публичных  библиотек  города  Минска» с трудовым коллективом ОАО «Алеся».

25 марта 2015 года по инициативе главы администрации Советского района Александра Григорьевича Позняка состоялась встреча работников Центральной библиотеки им. Янки Купалы с трудовым коллективом ОАО «Алеся».

Заместитель директора государственного учреждения «Централизованная система государственных публичных библиотек города Минска» Матвеева Елена Ивановна представила презентацию о деятельности библиотек учреждения, традиционных и сервисных услугах, ресурсах предоставляемых  пользователям. Особое внимание было уделено библиотекам Советского района (Центральная библиотека им.Янки Купалы, библиотека №2 им.Н.К.Крупской, библиотека №17).

Для сотрудников предприятия организована интересная выставка книг и электронных изданий различной тематики – от художественной и детской литературы до отраслевой. Желающие могли стать читателями Центральной библиотеки им. Янки Купалы и взять книги домой.

Встреча была взаимополезной. Библиотекарей ознакомили с деятельностью предприятия, широким ассортиментом продукции. Коллективы договорились о дальнейшем сотрудничестве.

Администрация государственного учреждения «Централизованная     система  государственных  публичных  библиотек  города  Минска» благодарит заместителя директора по идеологической работе и социальным вопросам Гусаченко Инессу Григорьевну и работников ОАО «Алеся» за радушный приём.

 

25.03.2015 Казачны куфэрак

 В мире много сказок

Грустных и смешных.

И прожить на свете

Нам нельзя без них.

Пусть герои сказок

Дарят нам тепло.

Пусть добро навеки

Побеждает зло!   

24 марта в библиотеке № 22 состоялось мероприятие “Казачны куфэрак” для учащихся СШ№25. Сотрудники библиотеки с помощью увлекательной мультимедийной презентации познакомили ребят с жизнью и творчеством известного французского писателя-сказочника Шарля Перро, представили необычную выставку-демонстрацию  “Путешествие по сказкам Шарля Перро”.

 Ярошевич Н.В.,

заведующий  библиотекой

 

23.03.2015 Да юбілею Францішка Багушэвіча

Ёсць у літаратуры імёны, якія ззяюць вяршынямі на гістарычным шляху народа, якімі пазначаюць цэлыя эпохі ў культурным жыцці нацыі.

І справа тут не толькі ў незвычайнай, магутнай сіле іх мастацкага таленту, а і ў жыццёвай пазіцыі, у грамадзянскім сумленні. Кажуць, раз у стагоддзе Бог пасылае народу, які заняпаў, згубіў сябе Прарока. Такім Прарокам для беларусаў у 19 стагоддзі быў Францішак Багушэвіч. Як паэт ён стаў душой беларускай мовы, яе песняром і абаронцам.

Вось ужо 15 гадоў дзейнасць нашай бібліятэкі № 14  асвечана імем Ф. Багушэвіча. Супрацоўнікі заўсёды імкнуліся, каб слова паэта гучала для нашых чытачоў. 19 сакавіка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя новага зборніка славутага пісьменніка, які выйшаў у выдавецтве “Беларуская навука” да 175-годдзя з дня яго нараджэння.

Мерапрыемства ладзілася сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. У ім прымалі ўдзел пісьменнік, літаратуразнаўца, укладальнік зборніка Язэп Янушкевіч, выдавец Георгій Кісялёў, пісьменнік Кастусь Цвірка, аўтар і выканаўца Аляксей Нежавец. Прысутным на вечарыне былі прадэманстраваны фільмы аб жыцці і творчасці паэта.  Відэарад фотаздымкаў з сямейнага альбома Багушэвічаў дапоўніў атмасферу цеплыні і дабразычлівасці на імпрэзе. Выдавецтва “Беларуская навука” дала магчымасць набыць новыя зборнікі Ф.Багушэвіча навучэнцам лінгвагуманітарнага каледжу і наведвальнікам бібліятэкі, якія былі запрошаны на прэзентацыю.
 

20.03.2015 Паэзія-госця нябёсная

 “Паэзія-госця нябёсная”- пад такой назвай адбылося чарговае пасяджэнне паэтычнага клуба “Парнас” у 5-й публічнай бібліятэцы 19 сакавіка.

Лаўрэат Міжнароднага конкурсу “Семья.  Единение. Отечество” паэтка Вольга Шпакевіч прадставіла сваю новую кнігу паэзіі “Душа скарбонка”, якая выйшла ў свет у 2014 годдзе. Усё пра што напісана Вольгай прайшло праз душу паэткіі: прыгажосць, цеплыня роднай зямлі, духоўнасць, разважанне пра сэнс жыцця ды жаночы лёс. Значнае месца займаюць вершы пра каханне. У паседжанні прымалі ўдзел навучэнцы сярэдніх устаноў Партызанскага раёна.

18.03.2015 Прэзентацыя кніг Мікалая Чырскага

13 сакавіка ў бібліятэцы №1 імя Л.М.Талстога адбылася прэзентацыя кніг старшыні Асацыяцыі экскурсаводаў г.Мінска Мікалая Чырскага “Минск: путеводитель” і “Минск и окрестности: путеводитель”.

Мінск, як і  кожны мегаполіс, мае свой характар, рытм, непаўторны воблік, сваю душу і настрой. Горад жыве, працуе, радуецца, марыць аб заўтрашнім дне. Трэба толькі з ім пазнаёміцца, пачуць і палюбіць. Менавіта ў гэтых кнігах прадстаўлены найбольш папулярныя маршруты па гораду, якія дапамогуць лепш ведаць Мінск, яго гісторыю і культуру, яго сучасных жыхароў.

У кнізе “Минск и окрестности: путеводитель” 10 самых папулярных экскурсійных маршрутаў. Мікалай Арсенцьевіч кажа, што можна ўзяць даведнік і без дапамогі экскурсавода паехаць вывучаць «ваколіцы», так як у кнізе выкладзена ўсё тое, што сам Мікалай і яго калегі доўгі час распавядаюць групе за групай. Кніга ўяўляе сабой класічную экскурсію па Мінску і ваколіцах.

Кніга складаецца з двух частак: «Минские окрестности», у якой і распавядаецца больш падрабязна аб сядзібах, і «Минск», якая складаецца з 10 маршрутаў па горадзе. Кожны маршрут мае сваю назву.

Першы, напрыклад, - гэта «Городище на Менке». Сёння большую частку экскурсантаў складаюць дзеці-школьнікі. І яны часта наведваюць раку Менку і гарадзішча, якое там знаходзіцца. Побач да таго ж знаходзіцца Музей народнай архітэктуры і побыту, які таксама з'яўляецца цікавым месцам для шпацыраў і экскурсій.

Наступны маршрут прысвечаны спадчыне Ракава і Івянца. Трэці маршрут па горадзе Заслаўі, дзе дзеці больш за ўсё любяць Музей міфалогіі лесу, асабліва калі там падрыхтавана ўяўленне. І заканчваецца маршрут комплексам «Лінія Сталіна».

У адзін з маршрутаў ўключана вёска Карпілаўка. Ёсць маршрут, звязаны са спортам. Праходзіць ён праз «Раўбічы», «Сілічы» і Лагойск.

Не магла абысціся кніга і без маршруту, у якім распавядаецца пра трагедыі і войнах, якія адбыліся на нашай зямлі. Сюды ж уключаны Музей авіяцыйнай тэхнікі ў вёсцы Баравая, дзе можна зайсці ўнутр самалёта, прымерыць касцюм пілота і нават трохі паруліць.

Усе апісаныя маршруты Мікалай Арсенцьевіч зыходзіў не адзін раз. Так што можна скарыстацца яго вопытам і ведамі і адкрыць для сябе шмат новага ў сваім краі.

 


 

17.03.2015 Мы отстояли это право - жить!

Каждый год мы отмечаем окончание Великой Отечественной войны1941-1945 гогодов. Этот год юбилейный, празднуем 70-летие Великой Победы, встречаемся с ветеранами, они рассказывают о тех, кто погиб на линии огня, о подвигах героев. 9 мая, в день Победы, в наших городах, больших и малых, у Вечного огня или у памятников, на которых написаны имена погибших солдат, ветераны вспоминают войну. Долго длилась она, и каждый день её был испытанием их на стойкость, на терпение и героизм…

11 марта в конференц-зале библиотеки № 22 состоялось мероприятие “Мы отстояли это право - жить” для учащихся СШ№25, посвященное 70- летию Победы в Великой Отечественной войне.

Вниманию ребят была предтавлена выставка детских книг о Великой Отечественной войне - стихотворения, поэмы, рассказы, повести, романы, тематические энциклопедии. Юные читатели познакомились с презентацией “Война священная”. В читальном зале  сотрудником Граблюк Раисой была подготовлена и представлена  тематическая книжная выставка “Тревожит наше сердце память”, где демонстрируются книжные издания, посвящённые Великой Победе.

Ярошевич Н.В.,

заведующий библиотекой №22


 

16.03.2015 Юбилейный вечер литературно-художественного журнала «Новая НЕМИГА литературная»

12 марта в библиотеке №5 прошел юбилейный вечер литературно-художественного журнала «Новая НЕМИГА литературная».

В уютном читальном зале библиотеки собрались писатели, поэты, критики и журналисты Минского городского отделения Союза писателей Беларуси. Главный редактор журнала Анатолий Аврутин вручил памятные медали «За верное служение отечественной литературе» писателю Анатолию Андрееву, поэту Глебу Артханову, издателю Алексею Вараксину.

На протяжении вечера звучали авторские стихи поэтов и поэтесс. Писатель Сергей Трахименок исполнял песни и романсы.
      Библиотекари поздравили редакцию журнала с выходом в свет 75-го юбилейного выпуска, пожелали творческих успехов и много читателей.

 

15.03.2015 Презентация поэтического сборника Тамары Лисицкой и книги Игоря Полякова

Флоренция. Площадь. Гуляют люди. Звучит музыка. Влюбленная пара выражает свои чувства в танце. Туристы удивляются красотами и делают прекрасные снимки на долгую память. У каждого человека, который в этот момент был на площади – своя жизнь, с проблемами, радостями, горестями, удачами и неудачами. И только одинокий человек выделялся из толпы не потому, что он был во всем черном, а потому, что он одинок…» .

Так началась 11 марта презентация повести Игоря Полякова «Пространства», с которой автор победил на литературном конкурсе «Первая глава», и поэтического сборника Тамары Лисицкой «Богиня, или Плач домохозяйки» в зале городской библиотеки №14 им. Ф.Богушевича.

  За окном светило нежное весеннее солнышко, а людям, которые пришли в этот день в библиотеку, было тепло не только от лучей солнца, но и от энергии и позитива, которые принесли главные герои творческой встречи - современные белорусские писатели Тамара Лисицкая и Игорь Поляков. Эти имена на слуху у многих читателей, но для большинства такое личное знакомство состоялось впервые.

  Тема мужчины и женщины – она вечна. Именно об этом говорили Игорь Поляков и Тамара Лисицкая. Творчество писателей было представлено в формате 3D. Картинка, звук и музыка позволили оценить всю глубину презентуемых книг. Проникновенное чтение стихов Тамары Лисицкой и прозы Игоря Полякова оставило неизгладимое впечатление.

  Издательство «Регистр» представило книги Игоря Полякова и Тамары Лисицкой. Желающих пополнить домашние библиотеки было достаточно. Во время автограф-сессии читатели пообщались с авторами книг лично. В очереди за книгами, можно было услышать восторженные отзывы пришедших на встречу читателей.
 

 

 

13.03.2015 Поздравляем!

06 марта прошло праздничное мероприятие, посвященное Дню женщин «Дарите Женщине Любовь…».

В рамках мероприятия состоялось награждение женщин, работников предприятий, организаций, учреждений, общественных объединений Советского района г. Минска на котором, заведующему отделом  комплектования, организации и обработки единого фонда Каминской Валентине Анатольевне выражена благодарность от администрации Советского района!

 

12.03.2015 Брэсцкая крэпасць

Кранальнай і хвалюючай стала сустрэча  з сынам абаронцы Брэсцкай крэпасці старшага лейтэнанта Фёдара Мельнікава, загінуўшага ў першыя дні Вялікай Айчыннай,  Барысам Фёдаравічам Мельнікавым, якая адбылася ў бібліятэцы № 15 імя Цёткі 11 сакавіка. Калі пачалася вайна, Барысу  споўнілася  шэсць год. Дзіцячая памяць добра захавала трагічныя падзеі далёкіх часоў, з успамінамі пра якія ён і падзяліўся з ваеннаслужачымі в\ч 2007. Пасля вайны ў жывых засталося дзесяць чалавек, якія былі ўдзельнікамі   ўсяго, што адбывалася ля Заходніх варот Брэсцкай крэпасці напачатку вайны. Сёння Барыс Мельнікаў застаўся адзіным жывым сведкам гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці. Усё жыццё ён звязаў з арміяй, зараз маёр у адстаўцы. На памяць аб сустрэчы салдаты ўручылі Барысу Фёдаравічу памятны адрас.

 

 

06.03.2015 Адзінай ёй, і толькі ёй адной

З сакавіка ў 5-й публічнай бібліятэцы адбылася паэтычная вечарына “Адзінай ёй, і толькі ёй адной” да Дня жанчын.

У чытальнай зале сабраліся жанчыны творчага клуба  “Спадарыня”, пісьменнікі і паэты Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі  і чытачкі бібліятэкі. Пісьменнікі Міхась Пазнякоў, Мікола Шабовіч, Дзмітрый Пятровіч, Валерый Чудаў, Уладзімір Навумовіч павіншавалі жанчын са святам.

На працягу вечара гучалі  вершы Янкі Купалы, М. Багдановіча, У.Караткевіча, Р.Барадуліна, С. Ясеніна, Б.Пастэрнака, таксама аўтарскія вершы, прысвечаныя вясне, жанчыне, каханню. Гасцямі вечарыны былі артысты фальклорнага ансамбля “Мінскі гармонік”.

03.03.2015 Поздравляем!

Заведующий библиотекой №15 им.Тетки Богомолова Регина Казимировна и заведующий отделом обслуживания Центральной библиотеки им.Янки Купалы Конашук Наталья Ивановна были награждены грамотами Главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи за многолетний и плодотворный труд.

02.03.2015 Дерево сильно корнями, а человек друзьями

25 февраля в рамках цикла «По странам и континентам» в библиотеке №11 прошел вечер  «Дерево сильно корнями, а человек друзьями».

На мероприятии присутствовали представители Посольства Грузии в Республике Беларусь и грузинского культурно-просветительского общества «Мамули».

Грузия-это искрометные танцы, песни, которые навсегда берут в плен. С наслаждение и восхищением принимали зрители детский танцевальный ансамбль «Солнечная Грузия» и песни в исполнении  певца Ираклия Ахобадзе.

Ансамбль танца «Солнечная Грузия» под руководством художественного руководителя и заслуженного артиста Грузии Симон Иоселиани, представил танцевальную зарисовку  «Старый Тбилиси».
 


 

Соколова Е.В.,

заведующий библиотекой

02.03.2015 Для чего придуман слон?

26 лютага ў бібліятэцы №22 адбылася творчая сустрэча  дзіцячага пісьменніка  Валерыя Болдзіна з маленькімі чытачамі, навучэнцамі другіх класаў  СШ№25.

Валерый  Мікалаевіч  разказваў, як у дзяцінстве марыў стаць ваенным, пазней вандроўнікам, а потым артыстам. Усе яго мары здзейсніліся пасля таго, як ён стаў артыстам тэатра Далёкаўсходняй ваеннай акругі. Тут ён напісаў сваю першую казку "Волшебный цветок", якая была пастаўлена на сцэне тэатра, і яе змаглі ўбачыць дзеці Камчаткі, Чукоткі, Сахаліна і ўсяго Прыморскага краю. А цяпер ён марыць пазнаёміць са сваімі казкамі дзяцей Беларусі.

Прэзентацыя кнігі “Для чего придуман слон ?” прайшла вельмі цікава і незвычайна, дзякуючы таленту пераўвасаблення і артыстызму аўтара. Навучэнцы пазнаёміліся і з другой кнігай казак “Как глупый мышонок умным стал” з серыі “Добрые сказки от Алёшки”.
    Казкі  Валерыя  Мікалаевіча вельмі добрыя і мудрыя, у іх шмат гумару і камізму, а таксама прыгод. Дзеці вельмі жвава адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў гульнях,  чыталі вершы. Самыя актыўныя атрымалі прызы і кнігі ў падарунак.

 

 

Наталля Ярашэвіч,

загадчык бібліятэкі


 

| ноябрь 2017 | октябрь 2017 | сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 | декабрь 2016 | ноябрь 2016 | октябрь 2016 | сентябрь 2016 | август 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | март 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | сентябрь 2014 | август 2014 | июль 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 | январь 2014 | декабрь 2013 | ноябрь 2013 | октябрь 2013 | сентябрь 2013 | июль 2013 | июнь 2013 | май 2013 | апрель 2013 | март 2013 | февраль 2013 | январь 2013 | декабрь 2012 | ноябрь 2012 | октябрь 2012 | сентябрь 2012 | июль 2012 | июнь 2012 | май 2012 | апрель 2012 | март 2012 | февраль 2012 | январь 2012 | декабрь 2011 | ноябрь 2011 | октябрь 2011 | сентябрь 2011 | июнь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | март 2011 | февраль 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация