30.05.2011 Семінар "У вянок Максіму Багдановічу"

30 мая адбыўся семінар для супрацоўнікаў бібліятэк установы, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Семінар быў падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай бібліятэкі імя Я.Купалы і прайшоў у Бібліятэцы №8 імя М.Багдановіча.

У семінары прыняла ўдзел Гушчынская Л.Г., супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая прадставіла выдавецкі праект аб класіку беларускай літаратуры.

Увазе ўдзельнікаў семінара супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча зрабілі прэзентацыю сваёй установы, паведамілі пра ўзаемадзеянне музея з бібліятэкамі на ніве творчасці Максіма Багдановіча. Прапанавалі навукова-даседчы матэрыял з фонду музея аб жыцці і творчасці беларускага песняра.

У межах семінара прагучала тэма “Беларуская проза першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзя: праблемна-тэматычная і жанрава-стылёвая разнастайнасць”, якую асветліла Шаўлякова І.Л., начальнік Упраўлення навукова-метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу НМУ “Нацыянальны інстытут адукацыі Рэспублікі Беларусь”.

| февраль 2016 | июнь 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | июнь 2014 | май 2014 | ноябрь 2013 | июнь 2013 | март 2013 | октябрь 2012 | июнь 2012 | декабрь 2011 | октябрь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 | ноябрь 2010 | июнь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация