ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

"І зорка гарыць,і не вяне вянок"

17 студзеня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “І зорка гарыць, і не вяне вянок”. Сустрэча прысвячалася да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
        Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі электронную прэзентацыю прысвечаную памяці пісьменіка “А сэрца ўсё імкне да бацькоўскага краю…”, кніжную выставу “Радзімая зямля, прынікнуў я к табе…”, на якой былі прадстаўлены факсімільнае выданне М. Багдановіча  “Вянок” і кнігі даследчыкаў жыцці і творчасці паэта.
         На сустрэчы былі прапанованы новыя кнігі, якія выйшлі ў выдаведстве “Мастацкая літаратура” да 120-годдзя класіка. Гэта кнігі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі рэспублікі Беларусь А.Марціновіча “Свяці, зорка, свяці: дзецям пра Максіма Багдановіча” – першая мастацкая біяграфія паэта, адрасаваная юным чытачам, з якой будзе цікава пазнаёміцца і дарослым, кнігі з серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”-“Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы”, укладальніцай якога з’яўляецца дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Т. Шэляговіч.
        Чыталіся вершы М. Багдановіча, гучалі песні на яго вершы: “Слуцкія ткачыхі”, “Вераніка”, “Зорка Венера”.
 

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация