поиск в каталоге

стрелочка Каляда-калядзіца, прыходзь павесяліцца

admin19.01.2024

У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята – Каляды. Беларускія традыцыі святкавання Калядаў прайшлі праз стагоддзі і захаваліся да нашых дзён.

17 студзеня 2024 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыліся калядныя сустрэчы. У літаратурнай праграме прынялі ўдзел вядомыя беларускія пісьменнікі: пісьменніца, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, аўтар лірычных вершаў і твораў для дзяцей Іна Фралова; лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”, расійскай літаратурнай прэміі імя А.П. Чэхава, паэтэса Валянціна Паліканіна; уладальнік прэміі “Залаты Купідон” у песенным жанры, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, паэт Андрэй Скарынкін; празаік, паэтэса Ірына Тулупава.

У святочнай праграме не абышлося без варажбы і калядавання з удзелам фальклорнага ансамбля “Млынок” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Маяк” г. Мінска (мастацкі кіраўнік, спецыяліст па фальклору, магістр мастацтвазнаўства, даследчык Мардань Дар’я Анатольеўна).

Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя змаглі далучыцца і праспяваць папуры з песень пра зіму ў выкананні спявачкі, настаўніцы Аляксандры Грос.