Песенны фальклор Палесся: лірычныя песні
24.08.2023
Зборнік беларускіх пазаабрадавых песень Беларускага Палесся (любоўных, сямейных, жартоўных, сацыяльна-бытавых, балад і інш.) – вынік шматгадовай даследчай працы вядомага ў Беларусі і за яе межамі выдатнага фалькларыста, харавога дырыжора, вучня і паслядоўніка Р. Р. Шырмы Уладзіміра Іосіфавіча Раговіча. Матэрыялы маюць выключную мастацкую, навуковую і практычную значнасць. У песнях захаваны музычныя і вербальныя дыялектныя асаблівасці паўднёва-заходніх гаворак Беларусі.