поиск в каталоге

стрелочка Ажыццяўляюся табою…

admin23.05.2023

Бібліятэка № 21 на працягу шэрагу гадоў папулярызуе творы маладых беларускіх творцаў. Першая кніга маладой беларускай паэтэсы Наталлі Алейнікавай “Ажыццяўляюся табою…” выйшла ў 2018 годзе ў серыі “Мінскія маладыя галасы”. У гэтай серыі, створанай у 2011 годзе Міхасём Паўлавічам Пазняковым, выйшла нямала кніг пачынаючых пісьменнікаў і паэтаў. Выданне кніг у гэтай серыі садзейнічае адкрыццю новых літаратурных зорачак на небасхіле айчыннай літаратуры, развіццю літаратурнага працэсу ў Беларусі.

23 мая на гадзіну паэзіі  прыйшла маладая беларуская паэтка, мастак-ілюстратар, фатограф Наталля Алейнікава. Наталля Аляксееўна натхняецца любоўю да прыроды, піша вершы на філасофскія і лірычныя тэмы. Лаўрэат першай ступені V Міжнароднага маладзёжнага фестывалю – конкурсу паэзіі і паэтычных перакладаў “Берага дружбы”. У біяграфіі аўтара пяць выставак жывапісу і фатаграфіі. Узнагароджана падзякай за ўвасабленне Мастацка-паэтычнага праекта «В светлицах Полесья». Публікуецца ў перыядычных выданнях Беларусі і Расіі, у зборніках паэтычных перакладаў.

 Невыпадкова наша сустрэча прысвечана Году міра і стварэння, бо ў аўтарскіх творах Наталлі Алейнікавай адлюстраваны міралюбнасць і дабрадзейнасць, гармонія і любоў. Пісьменніца чытала вершы пра прыгажосць роднага краю, у якіх апяваецца ўся пышнасць беларускай прыроды: угоддзі з сакавітай канюшынай, высакародны Днепр у вясновых разлівах, духмянасць яблыневага саду.

Навучэнцаў старэйшых класаў 207 сярэдняй школы, якія прыйшлі на сустрэчу шчыра кранула паэзія Наталлі Алейнікавай,  яе праніклівыя вершы “Душа мая выходзіць з берагоў…”, “Ляцяць буслы з глыбінкі краю”, “Паберажы прасторы родныя, Народ”, “Рассвет бежит в озёрную волну..”, вядома, запомняцца. Кнігі пісьменніцы зоймуць дастойнае месца ў фондзе бібліятэкі, і, спадзяемся, будуць запатрабаваны нашым чытачом.