поиск в каталоге

стрелочка Бярозка

admin29.03.2024

Беларускі часопіс для падлеткаў “Бярозка” у гэтым годзе адзначае 100-годдзе з часу заснавання.

28 сакавіка 2024 года ў бібліятэцы № 18 адбылася сустрэча вучняў сярэдняй школы № 114 з прадстаўніком рэдакцыі часопіса Міхасём Мурзой. Дзеці даведаліся не толькі аб гісторыі часопіса, але і аб магчымасцях супрацоўніцтва, змяшчэння на яго старонках сваіх публікацый. Удзельнікі сустрэчы паспрабавалі сябе ў якасці карэспандэнтаў: яны прыдумалі свае тэмы і магчымыя варыянты раскрыцця матэрыялу.