поиск в каталоге

стрелочка І сэрца абпалена смагай радка

admin08.02.2024

6 лютага 2024 года  споўнілася 110 год  з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта, літаратурнага крытыка Аркадзя Куляшова.

З нагоды гэтай знамянальнай даты ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа прайшла літаратурная імпрэза “І сэрца абпалена смагай радка”, на якую быў запрошаны пляменнік Аркадзя Куляшова, літаратуразнаўца, даследчык яго творчасці Віталь Іванавіч Маслоўскі.  Ён расказаў аб да гэтага невядомых фактах з жыцця Аркадзя Куляшова, прадставіў шматлікія сямейныя рэліквіі, якія беражліва захоўваліся і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Гучалі вершы Аркадзя Куляшова, дэманстраваўся  дакументальны фільм “…Кружыцца планета Куляшова”.  Да мерапрыемства была прымеркавана кніжная выстава “Аркадзь Куляшоў- час чытаць”,  дзе былі прадстаўлены творы паэта, кнігі аб жыцці і творчасці знакамітага класіка.  Сярод экспанатаў выставы былі кнігі з асабістым подпісам пісьменніка. Напрыканцы вечара прагучала знакамітая песня “Бывай” на словы  Аркадзя Куляшова.