Помнят люди
24.05.2024
17 мая ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся канцэрт ”Помнят люди”, прысвечаны Дню Перамогі і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У мерапрымстве прынялі ўдзел салістка Беларускага Акадэмічнага Дзяржаўнага музычнага тэатра Ганна Юрынок, канцэртмайстар Марыя Рэвяка, вядучая вечарыны музыказнаўца Марына Мурашка. Пачаўся канцэрт з вядомай песні “Помнят люди”. Кампазітар Я.Далматоўскі прачытаў ў газеце цікавую гісторыю выратавання аднаго з байцоў Савецкай арміі. Ён ваяваў на тэрыторыі Беларусі,яго затрымалі немцы і на допыце малады чалавек сказаў, што ідзе да сястры ў суседнюю вёску. Ворагі вырашылі праверыць яго словы і пайшлі ў гэтую вёску , да адзначанай хаты. З дзвярэй выйшла жанчына і нейкім пачуццём зразумела,што хлопцу трэба дапамога. Яна падцвердзіла словы нашага салдата, і немцы яго адпусцілі. Узрушаны гэтай гісторыяй, кампазітар напісаў песню. І аднойчы на гастролях у Грузіі расказаў яе на канцэрце. На сцэну падняўся мужчына і сказаў, што ён той самы салдат , якога выратавала беларуская жанчына. Потым яны змаглі сустрэцца асабіста – наш герой і адважная беларуска . Наступнай прагучала песня “Баллада о солдате”, ніхто не змог стрымаць слёзы і хваляванне ад выканання гэтага твора. “Синий платочек”, “Одинокая гармонь”, “Ландыши”, “Старый клён” працягнулі выступленне артысткі. Песню-прадчуванне перамогі “Лучше нету того цвету” (М.Ісакоўскі, М.Блантэр), напісаную ў 1944 годзе спяваў увесь зал. Песню “Слёзы поколений” напісала сама Г.Юрынок. Гэта асабістая гісторыя яе бабулі, якая правадзіла маладога мужа на фронт у чэрвені 1941 года і больш яго не пабачыла, нават пахаванка не прыйшла. Жанчына пражыла 99 гадоў, вырасціла 5 добрых дзяцей і да апошняга ўздыху чакала свайго каханага мужа. Завяршыла канцэрт знакамітая песня “Катюша”, нефармальны сімвал вайны і перамогі,напісаная ў 1938 годзе. Знакамітай яна стала ў пачатку вайны, а пасля першых баёў і да 1945 года яе папулярнасць вельмі ўзрасла, бо яна надавала веру ў перамогу і сустрэчу з каханымі.

