поиск в каталоге

стрелочка Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова

admin02.09.2023

2 верасня ў скверы побач з бібліятэкай № 11 адбылося свята беларускай пісьменнасці і друку “Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова”. Супрацоўнікі бібліятэкі да гэтага мерпрыемства падрыхтавалі кніжную выставу “Дарога да святыняў”. У змястоўнай гутарцы перад слухачамі прадсталі постаці знакамітых асветнікаў Беларусі: Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Сымона Буднага, Францыска Скарыны і іншых. Яны гонар нашага народа, нашы духоўныя вытокі. Кожнае імя, якое захавала нам гісторыя, аснова чалавечай годнасці. З гэтага пачынаецца клопат пра дзяржаву, яе культуру і духоўнасць.