Ёсць памяць, якой не будзе забыцця
24.05.2024
Беларусь у вайне страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Было разбурана і спалена мноства гарадоў і вёсак.. Памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе не можа згаснуць: яна навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям’і. Перажытая трагедыя і дасягнутая Перамога-вечная крыніца болю і горычы, гонару і славы беларускага народа.
23 мая ў бібліятэцы № 6, у гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі “Ёсць памяць, якой не будзе забыцця” прайшла патрыятычная сустрэча з навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа.
Гэта мерапрыемства дало магчымасць ушанаваць памяць герояў і з’яднаць усіх прысутных вакол гістарычнай памяці і спадчыны нашай краіны. Госці мерапрыемства пакінулі глыбокія і незабыўныя ўражанні, захаваўшы ў сэрцах павагу да гістарычнага мінулага сваёй краіны. Да мерапрыемства была аформлена выстава ” Заснавана на рэальных падзеях».
