поиск в каталоге

стрелочка Зімовыя ўзоры

admin01.12.2023

1 снежня 2023 года ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся канцэрт навучэнцаў і выкладчыкаў дзіцячай музыкальнай школы № 18. Гэта навучальная ўстанова – нашы суседзі і добрыя сябры. Шмат разоў яны прыходзілі да нас з разнастайнымі канцэртамі. Вось і зараз нашы пастаянныя гледачы былі прыемна ўражаны цікавай праграмай і майстарскім выкананнем музычных твораў. Нягледзячы на тое, што юныя выканаўцы робяць першыя крокі ў свет вялікай музыкі, гэта атрымлівецца ў іх вельмі дасканала і цікава. Цеплымі апладысментамі сустрэлі гледачы Глафіру Рак (у выкананні якой прагучала “Тарантэла” Н. Бакланава), Івана Лысенка (“Саната” Карэллі), Ягора Гурыновіча (“Арыя” Дж. Пергалезі). А сапраўдным падарункам стала выступленне ансамбля выкладчыкаў школы, у выкананні якога гучала музыка А. Вівальдзі і Г. Гарэлавай. Гэтым утульным і цёплым канцэртам быў адчынены наш зімовы сезон 2023-2024 гг.