01.11.2019 Паэтычны лістапад

На сталічных пляцоўках ладзіліся літаратурныя ім-прэзы з удзелам пісьменнікаў Мінскага гарадскога аддзялення СПБ. Паэт Леанід Багдановіч прадставіў сваю творчасць у літаратурнай гасцёўні «Аўтограф». У межах сустрэчы прайшла прэзентацыя беларускага нумара часо-піса No 9 «Александръ» за 2019 год (Расія), аўтарам якога быў і Леанід Уладзіміравіч.
Па ініцыятыве Мінскага гарадскога аддзялення СПБ і адміністрацыі СШ No 173 у гэтай навучальнай установе ўрачыста адкрылі «Літаратурную гасцёўню». Ганаровы госць імпрэзы — старшыня МГА СПБ Міхась Пазнякоў.
«Беларуская хатка» публічнай бібліятэкі No 7 імя Якуба Коласа вітала творчы дэсант маладых аўтараў: Кацярыну Роўду, Мар’ю Енікаву, Лізавету Дашко. Госці за кубкам гар-баты чыталі вершы, адказалі на шматлікія пытанні.
А 15-я дзіцячая бібліятэка ў мікрараёне Малінаўка гасцінна адчыніла дзверы для студыйцаў «Малінаўскіх галасоў». Творчыя заданні, практыкаванні, азы верша-складання, «школа юнага крытыка» — невялікая частка таго, чым цікавяцца юныя літаратары. Для старэйшай аў-дыторыі ладзілася сустрэча з публіцыстам і краязнаўцам Аляксандрам Плавінскім, прымеркаваная да Года малой радзімы.
"ЛІМ", 1 лістапада, 2019
Ганна СТАРАДУБ