06.12.2019 Кардыяграма творчасці
.jpg)
У Мінскім гарадскім тэатры паэзіі, створаным сталічным аддзяленнем СПБ пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы, адбылася творчая сустрэча з Эдуардам Ханком, народным артыстам Беларусі, заслужаным дзеячам мастацтваў, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам цікавых навукова-пазнавальных кніг.
Прачулае слова пра калегу выказаў на пачатку імпрэзы старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, дырэктар Тэатра паэзіі Міхась Пазнякоў. Слухачы горача вітала шчырымі апладысментамі, бадай, кожнае слова, кожную песню кампазітара. Эдуард Сямёнавіч распавёў пра творчы шлях, супрацоўніцтва са знакамітымі кампазітарамі і спевакамі, выканаў хіты. Пасля пазнаёміў прысутных з новай дзейнасцю — навукова-прыкладной, датычнай абгрунтавання папулярнасці дзеячаў культуры.
Падобныя сустрэчы з прыхільнікамі таленту Эдуарда Ханка пройдуць у іншых установах культуры і адукацыі нашай сталіцы. Наступны год для творцы юбілейны.
"ЛІМ", 6 снежня, 2019
Павел КУЗЬМІЧ