Онлайн - вандроўка “Гродна. На заходняй мяжы Айчыны”

20 лютага ў Цэнтральная бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшлі семінарскія заняткі “Гродна. На заходняй мяжы Айчыны” у рамках павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска".
Кажучы пра Гродна, часта даводзіцца ўжываць словы “самы”, “адзіны”, “першы”.
Гэта самы «еўрапейскі горад» у Беларусі.
Адзіны, у якім захавалася такая колькасць культавых помнікаў, некранутых разбуральнай хваляй. Адзіная ў Беларусі каралеўская рэзідэнцыя з двумя практычна ацалелымі замкамі. Першая аптэка, медыцынская акадэмія, батанічны сад, першы і самы старадаўні вежавы гадзіннік. Першы заапарк у Беларусі таксама знаходзіцца ў Гродне.
У горадзе захаваліся кварталы жылой забудовы 17-18 ст. – ансамбль прадмесця Гродна – Гарадніца.
Багаты Гродна і на музеі. Тут знаходзяцца: Гісторыка – археалагічны музей, Музей гісторыі рэлігіі, Аптэка – музей, Тэраталагічны музей, Дом – музей Элізы Ажэшкі, Музей Максіма Багдановіча.
У Гродне нарадзілася шмат знакамітых спартсмэнаў, сярод якіх Вольга Корбут – чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка, Караль Румель, Якаў Чахаўской, Аляксандр Курловіч і інш.
Мы перагарнулі захапляючыя старонкі гісторыі Гродна ад сівых стагоддзяў да нашых дзён, дакрануліся да велічнай славы цудоўнага старажытнага горада – Гродна.

|