ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Год гістарычнай памяці

 


Об объявлении 2022 года Годом исторической памяти
Указ № 1 от 1 января 2022 г.

 

 

 

ГЛЯДЗЕЦЬ

 

19 студзеня ў рамках Года гістарычнай памяці ў бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога прайшла сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Мінавічам Мазго.

Навучэнцы сярэдняй школы № 90 з задавальненнем пачулі выступоўца з вядомымі вершамі пра малую радзіму, пра родную прыроду, пра гістарычныя беларускія гарады і вёскі. Самыя актыўныя школьнікі змаглі пасупернічаць у адказах на загадкі і шарады Уладзіміра Мінавіча. 

 

 “Мой родны край  у вершах і прозе”

  Кожны дзень вядомага беларускага пісьменніка Міхася Паўлавіча Пазнякова напоўнены творчымі клопатамі, грамадскімі справамі, сустрэчамі і выступленнямі.  Ён шчыры і надзейны сябра Мінскіх бібліятэк, а творчыя сустрэчы з чытачымі, якія праходзяць з удзелам Міхася Паўлавіча заўсёды  цікавыя і змястоўныя. Тэма роднага краю,  бацькоўскай зямлі, малой Радзімы праходзіць праз усю яго шматгранную творчасць.
            Сярод тых, хто прыйшоў у бібліятэку № 21 на сустрэчу з Міхасём Паўлавічам Пазняковым былі і вучні 5-х класаў 215 і 218 сярэдніх школ. Міхась Паўлавіч пазнаёміў прысутных з новымі кнігамі, прачытаў свае вершы  і ўрыўкі з празаічных твораў. Больш падрабязна  пісьменнік спыніўся на творах аб Вялікай Айчыннай вайне – адной з самых трагічных і ў той жа час гераічных старонак гісторыі нашай краіны. Творы Міхася Паўлавіча вучаць  любіць Радзіму, шанаваць ветэранаў, ганарыцца тымі, хто набліжаў Вялікую Перамогу.


     

 

 

 

В библиотеке-филиале № 15 им. Тётки была подготовлена книжная выставка "Гэта зямля твая і мая". 

 

Супрацоўнікі бібліятэкі № 18 падрыхтавалі выставу “Беларусь: гісторыя, традыцыі, памяць”, якая знаёміць чытачоў з гісторыяй роднага края, з выдатнымі гістарычнымі асобамі і асветнікамі, з помнікамі архітэктуры і мастацтва, з традыцыямі і фальклорам беларускага народа.

Без мінулага няма будучыні. У нас свая багатая гісторыя, якую варта ведаць. Беларусь славіцца сваімі мясцінамі: многія гарады і вёскі і зараз захоўваюць мноства архітэктурных і культурных помнікаў. У нас захаваўся фальклор, які выдатна перадае характар народа, яго адметнасць. Зараз, каб захаваць нашыя традыцыі праводзяцца святы, фестывалі, адраджаюцца народныя рамёслы. Мы не толькі захоўваем традыцыі, але і ствараем новыя праекты, якія становяцца штогадовымі: “Ноч музеяў”, фестываль  народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, дзень вышыванкі, фестываль народнага гумару “Аўцюкі” і многія іншыя. Гаворачы пра памяць нельга не сказаць пра цяжкія і горкія моманты ў гісторыі нашай зямлі. У гады другой сусветнай вайны загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі і мы таксама павінны памятаць пра гэта і несці гэтую памяць наступным пакаленням.

Выстава прапануе вялікую колькасць выданняў: кнігі, часопісы, фотаальбомы, якія дапамогуць яшчэ больш даведацца пра нашу родную Беларусь.

 

Библиотека № 21

 

 

 

 

 

 

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация