ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Ляўчук, Вераніка. Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай


Ляўчук, Вераніка. Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай: казачная гісторыя для дарослых і дзяцей /  Вераніка Ляўчук. -  Мінск:  Галіяфы, 2020. - 186, [1] с.  

ЦБ КХ, ЦБ АБ, Ф2, Ф3, Ф4, Ф7, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13Ц, Ф14, Ф18, Ф19, Ф21, Ф22

За Спякотнымі балотамі, за Даўгім лесам, паблізу Возера Белага пад трыма ліпамі стаіць хацінка. Жыве тут сям’я масаў — самавітых гаспадароў і чарадзеяў. І вось аднойчы ў іх доме з’яўляецца маленькая Зай.

Яна прыйшла аднекуль здалёк, а можа, з самога неба. Яна нічога не ведае пра зямлю, пра краіну масаў, а тым больш, які ў яе чарадзейны дар. І што рабіць?

Мама Зорачка і маленькая Зай выпраўляюцца ў падарожжа па Рацэ Ведаў, да самога Бурштынавага мора, што ад усіх турбот ратуе. Толькі б не забыць пра дом, толькі б дар адкрыць, толькі б мама была побач.

Давідовіч, Сяргей Фёдаравіч. Казкі і прыгоды


Давідовіч, Сяргей Фёдаравіч. Казкі і прыгоды:  [для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту] /  Сяргей Давідовіч. -  Мінск:  Звязда, 2020. -  198, [1] с.

ЦБ АБ, Ф1, Ф2, Ф3, Ф4, Ф5, Ф6, Ф7, Ф8, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф21, Ф22, СГБС

"Казкі і прыгоды" Сяргея Давідовіча вучыць спагадлівасці і шчырасці, заклікаюць ставіцца да ўсяго жывога на Зямлі і да маці-Прыроды беражліва і адказна.
 

Мікалаеў, Дзмітрый Міхайлавіч. Прыгоды дзяўчынкі Алены

 

Мікалаеў, Дзмітрый Міхайлавіч. Прыгоды дзяўчынкі Алены: [для малодшага школьнага ўзросту] / Дзмітрый Мікалееў. -  Мінск:  Беларусь, 2020. – 140, [3] с.      

ЦБ ЦБ, Ф02, Ф3, Ф4, Ф5, Ф6, Ф7, Ф8, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф21, Ф22, СГБС

Знаёмцеся: мяне завуць Алена і я звычайная дзяўчынка. Але мой тата гаворыць, што я не зусім звычайная. Па-першае - я рыжая... А па-другое - у мяне ёсць мара.

 

Гапеева, Вольга. Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі


Гапеева, Вольга. Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі: [для малодшага школьнага ўзросту] /  Вольга Гапеева. -  Мінск:  Галіяфы, 2020. – 73 с.   

ЦБ КХ, ЦБ АБ, Ф1, Ф2, Ф3, Ф4, Ф5, Ф6, Ф7, Ф8, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф21, Ф22, СГБС

Кніга Вольгі Гапеевай - гэта шэсць чароўных гісторый для дзяцей і не толькі. Дзівосныя насельнікі маленькага казачнага свету, створанага ці, можа, прыснёнага аўтаркай, перажываюць тое, што знаёма шмат каму з нас - маленькіх і дарослых. Гэта мудрая і кранальная кніга пра вельмі важныя рэчы.

Карлюкевіч, Алесь Мікалаевіч. Бацькі заўсёды добрыя



Карлюкевіч, Алесь Мікалаевіч. Бацькі заўсёды добрыя: [апавяданні: для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Алесь Карлюкевіч. -  Мінск:  Звязда, 2021. – 53, [3] с.

ЦБ АБ, Ф1, Ф2, Ф3, Ф4, Ф5, Ф6, Ф7, Ф8, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф21, Ф22, СГБС

Дзяцінства - гэта радасць, гульні, верныя сябры, клапатлівыя бацькі, любімая школа. У новым зборніку апавяданняў А. Карлюкевіч адкрывае сусвет дзяцей, паказвае іх таямніцы, мары. Што лепш: узяць ад прыроды ці зрабіць нешта добрае для яе? Што дапаможа ў складанай сітуацыі? Ці ёсць месца для мары? Чый гасцінец лепшы? Любы колер - гэта які? Якія правы ў чарапахі? І ці заўсёды бацькі добрыя? Адказ на гэтыя пытанні дзеці і дарослыя знойдуць ў кнізе.
 

Бунта, Тамара Пятроўна. Сад з матылькамі

 

Бунта, Тамара Пятроўна. Сад з матылькамі:  [аповесць-казка: для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] /  Тамара Бунта. -  Мінск:  Мастацкая літаратура, 2020. - 142, [1] с.

ЦБ АБ,  Ф2,  Ф4,  Ф6, Ф7, Ф10, Ф11, Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф17, Ф18, Ф19, Ф21, Ф22

Гэта аповесць пра дзяўчынку Дашу, якая разумее мову дрэў, кветак, птушак, жукоў і матылькоў. Яе дом нагадвае казачны церам. А побач з ім - цудоўны сад, поўны дзіўных матылькоў. Усе насельнікі саду лічаць, што іх Прынцэса - самая шчаслівая на свеце, бо ездзіць на вазку. Але яны не разумеюць, што вазок гэты - інвалідны.

Аднойчы Даша сустракае няшчаснага вусеня з чорнымі рожкамі па ўсім тулаве. Дзяўчынка спрабуе растлумачыць вусеню, што ён не агідная пачвара, а найпрыгажэйшая істота ў іх садзе, матылёк Паўлінава вока, трэба толькі крыху пачакаць. Але вусень не верыць у гэта і хаваецца ад усяго свету ў кукалцы. Аднак Прынцэса саду робіць усё, каб Чорныя Рожкі атрымаў сваё шчасце.
 

Хадасевіч-Лісавая, Кацярына Станіславаўна. Палёт на Вухуцію



Хадасевіч-Лісавая, Кацярына Станіславаўна. Палёт на Вухуцію:  тэлепорт: [фантастычная казка: для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту] /  Кацярына Хадасевіч-Лісавая. -  Мінск:  Звязда, 2021. -  38, [1] с. - (Казкі кніжнай феі).

ЦБ АБ,  Ф1, Ф2, Ф3, Ф4, Ф5, Ф6, Ф7, Ф8, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф21, Ф22, СГБС

Вас чакае цудоўная Касмічная вандроўка і фантастычна-прыгодніцкая гісторыя пра дзяўчынку з Зямлі і хлопчыка з таямнічай Вухуціі. Вы здейсніце палёт на далёкую планету! Якая яна? Хто там жыве? Што адбываецца? Цікавае ці небяспечнае падарожжа атрымаецца ў галоўнай гераіні і чытачоў кнігі, якія разам тэлепартуюцца на загадкавую планету?

Хадасевіч-Лісавая, Кацярына Станіславаўна. Казкі Кветкавай феі


Хадасевіч-Лісавая, Кацярына Станіславаўна. Казкі Кветкавай феі:  [для малодшага школьнага ўзросту: для чытання дарослымі дзецям] /  Кацярына Хадасевіч-Лісавая. -  Мінск:  Беларусь, 2020. – 63 с.

ЦБ АБ, Ф2, Ф3, Ф4, Ф5, Ф6, Ф7, Ф8, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф21, Ф22

У гэтай незвычайнай кнізе жыве сапраўдная чараўніца — Кветкавая фея. Яна запрашае вас у свой казачны свет, дзе пазнаёміць з кветкамі. Вы шмат разоў іх бачылі, але нават і не здагадваецеся, якія дзівосныя гісторыі звязаны з імі. Фея адкрые вам іх таямніцы ў сваіх казках. Вы пазнаёміцеся з кветкай зорнага паходжання, якая ўмее спраўджваць жаданні, даведаецеся, якія кветкі можна назваць часцінкамі сонца і пачуеце казачную гісторыю пра высакародную князёўну кветкавага каралеўства.

Лясковский, Виктор Леонидович. День рождения


Лясковский, Виктор Леонидович. День рождения:  веселая книжка малышам и малышкам: [для детей младшего школьного возраста] / Виктор Лясковский. -  Минск:  Звязда, 2021. - 62, [1] с.           

ЦБ АБ,  Ф2, Ф4, Ф7, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф14, Ф19, Ф21, Ф22

Как жираф моет шею? Почему слон весит десять тонн, хотя не ест кашу? Почему в зоосаде люди "держат предков в клетках"? Отчего пес-папа не учит сына мяукать? Ответы на эти и другие вопросы ваш малыш найдет в этой веселой и занимательной книжке. И не только! Эта книжка стихов поможет малышу освоить азбуку и счет, узнать, на что похожи цифры. И многое, многое другое.

| апрель 2021 | март 2021 | февраль 2021 | январь 2021 | декабрь 2020 | ноябрь 2020 | октябрь 2020 | сентябрь 2020 | август 2020 | июль 2020 | июнь 2020 | май 2020 | апрель 2020 | март 2020 | февраль 2020 | январь 2020 | декабрь 2019 | октябрь 2019 | сентябрь 2019 | июль 2019 | июнь 2019 | май 2019 | апрель 2019 | март 2019 | февраль 2019 | январь 2019 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация